прыватная навучальная ўстанова канца 19 ст. ў Мінску. Існавала ў 1890—93 (?). Арганізатар і педагог Н.Муранская. Мела на мэце падрыхтоўку оперных і камерных спевакоў. Праграма навучання складалася з 2 курсаў: малодшага (пастаноўка голасу, развіццё дыхання, выраўноўванне рэгістраў, вакалізацыя і тэорыя музыкі) і старшага (вывучэнне класічнай і сучаснай вак. музыкі, дэкламацыя і фразіроўка, спец. падрыхтоўка да сцэны: фарміраванне рэпертуару, вывучэнне роляў, сцэн. прыёмаў і інш.). У зімовы сезон студыйцы наладжвалі публічныя канцэрты.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 125—126.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́СЦІЧ Мілан (31.8.1908, Бялград — 1982),
югаслаўскі кампазітар; буйнейшы югасл. сімфаніст. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1961). Вучань М.Мілоевіча і Е.Славенскага. У 1930-я г. адзін з прадстаўнікоў авангардызму, выкарыстоўваў чвэрцьтонавую сістэму, дадэкафонію, адчувальны ўплыў экспрэсіянізму, пазней — неакласіцызму. У творах 1940-х г. — імкненне да грамадз. і героіка-патрыят. тэматыкі, прадаўжэння нац.муз. традыцый. Сярод твораў: балеты «Папялушка» (паст. 1943), «Тыран» (паст. 1945); 9 сімфоній (1941—77), арк. п’есы, канцэрты для інстр. з арк., кам.-інстр. ансамблі, вак. творы, у т. л. «Песня пра сокала», «Песня памерлых пралетарыяў».
шведская спявачка (сапрана). З 1947 выступала ў Стакгольме ў зінгшпілях і аперэтах. З 1950 салістка Швед. каралеўскай оперы, у 1959—64 — «Метраполітэн-опера». З 1960-х г. выступала ў Вялікабрытаніі, у т. л. з 1967 у т-ры «Ковент-Гардэн». Выканаўца вядучых партый у операх В.А.Моцарта, Р.Штрауса, Дж.Пучыні, П.Чайкоўскага. У камерным рэпертуары значнае месца займае рус.вак. музыка, у т. л. рамансы С.Рахманінава. Аўтар кніг «У маім выкананні» (1978), «Песня ад Элізабет» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Аляксандр Браніслававіч (н. 25.5.1952, Мінск),
бел. кампазітар. Сын Б.С.Смольскага. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, кл. Я.Глебава), у 1972—81 працаваў у ёй. З 1991 у Бел. ун-це культуры. Працуе ў розных жанрах. Музыцы ўласцівы меладызм, экспрэсіўнасць, яркасць аркестроўкі, арган. спалучэнне фалькл. пачатку з сучаснымі выразнымі сродкамі. Сярод твораў: опера «Крэпасць» (1990), аперэта «Вясенняя серэнада» (канцэртнае выкананне 1987), творы для сімф. аркестра, нар. аркестра, у т. л. «Канцэрт-паэма для цымбалаў і аркестра» (1986), творы для фп., вак. цыклы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎДА́Р Лізавета Іванаўна (23.2.1925, г. Адэса, Украіна — 1989),
украінская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1952). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1948). У 1948—73 салістка Укр.т-ра оперы і балета, адначасова з 1968 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). Валодала моцным, прыгожым па тэмбры голасам, майстэрствам вак. інтэрпрэтацыі. Першая выканальніца партый Аксаны, Іалан, Ярыны («Тарас Шаўчэнка», «Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мюзета («Багема» Дж.Пучыні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ЛГАР (Elgar) Эдуард Уільям
(2.6.1857, Бродхіт, каля г. Вустэра, Вялікабрытанія — 23.2.1934),
англійскі кампазітар, дырыжор; прадстаўнік англ.муз. рамантызму і руху за адраджэнне традыцый англ.нар. і стараж. музыкі. Муз. адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі. З 1877 кіраваў муз. т-вамі і аркестрамі, выступаў як піяніст і арганіст у Вустэры, працаваў у Лондане і Молверне. У творчасці пераважаюць вак.-сімф., арк., хар. творы буйн. форм: сімфоніі (1908, 1911), 5 араторый, у т. л. «Сон Герантыуса» (1900), «Апосталы» (1903), кантаты, уверцюры, хары, у т. л.царк., і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛКО́ Мікалай Мікалаевіч (н. 5.1.1945, в. Кольна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Польшчы (1986). Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). З 1968 артыст балета Дзярж. ансамбля танца Беларусі, з 1981 артыст балета і балетмайстар Ансамбля песні і танца Паўн. групы войск Сав. Арміі ў Польшчы, з 1986 гал. балетмайстар Акад. ансамбля песні і танца Узбр. Сіл Беларусі. Аўтар і пастаноўшчык танцаў, харэаграфічных кампазіцый, у т. л.вак.-харэаграфічнай «Па шляхах Вялікай Айчыннай вайны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРГАМЫ́ЖСКІ Аляксандр Сяргеевіч (17.2.1813, с. Троіцкае Тульскай вобл., Расія — 17.1.1869),
рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рус. класічнай муз. школы (разам з М.Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л.муз.) хатнюю адукацыю. Паслядоўнік Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны асн. прынцыпам народнасці, нац. характэрнасці музыкі, Д. праклаў новыя шляхі ў рус.муз. мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі муз. выразнасці. Яго найб. вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — нар.-бытавой псіхал.муз. драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць» на тэкст А.Пушкіна; скончана Ц.Кюі і М.Рымскім-Корсакавым, 1872). Д. ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сац. няроўнасці, узбагаціў жанры вак. лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «І сумна, і нудна», песня «Млынар», драм. песня «Стары капрал», сатыр.-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». З інш. твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867). Д. акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вак. жанрах, якія вядуць да творчасці М.Мусаргскага, П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў.
Літ. тв.: Избр. письма. Вып. 1. М., 1952.
Літ.:
Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М.; Л., 1951;
Яго ж. А.С.Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—83;
Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Дзмітрый Браніслававіч (н. 25.7.1937, Мінск),
бел. кампазітар, педагог. Сын Б.С.Смольскага. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1960). Вучань М.Пяйко, Ю.Фартунатава, А.Эйгеса. З 1962 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1986 праф.). Творам уласцівы прыхільнасць да паглыбленай псіхалагічнасці вобразаў, экспрэсіўнасць, сістэмнасць кампазіцыйных сродкаў, што вылучае адметнасць яго творчасці ў сучасным муз. мастацтве. Значныя дасягненні ў розных жанрах (сімфонія, опера, араторыя і інш.) абумоўлены своеасаблівасцю творчай задумы і маст. дасканаласцю яе ўвасаблення з выкарыстаннем індывідуальна асэнсаваных сродкаў музыкі. Сярод твораў; оперы «Сівая легенда» (паст. 1978), «Францыск Скарына» (паст. 1980); араторыі «Мая Радзіма» (1970), «Паэт» (1980), камерная араторыя «Песні Хірасімы» (1966); вак.-сімф. цыкл «Бабін век», 10 сімфоній (1961—99), канцэрты для фп. (1995), цымбалаў (1961, 1974, 1983), канцэрціны для скрыпкі (1972) і віяланчэлі (1973), вак. цыклы, у т. л. на вершы Я.Купалы, Цёткі, Г.Ахматавай, А.Вазнясенскага, Я.Палонскага, Б.Пастарнака, М.Цвятаевай, Ф.Цютчава, Ф.Гарсія Лоркі; хар. цыкл на верш М.Танка, рамансы, песні, музыка да кінафільмаў, драм. спектакляў і інш. Сярод вучняў А.Бандарэнка, Г.Гарэлава, У.Дамарацкі, У.Кур’ян. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Літ.:
Ауэрбах Л.Д. Д.Смольский // Ауэрбах Л.Д. Белорусские композиторы. М., 1978;
Сергіенка Р.І. Восьмая сімфонія Дз.Смольскага: Погляд на кампазіцыю і драматургію // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1994. Вып. 13;
Аладова Р. Откровения Дмитрия Смольского // Муз. академия. 2000. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАНЕСЯ́Н Эдгар Сяргеевіч (н. 14.1.1930, Ерэван),
армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктар Арм.т-ра оперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976);
вак.-сімф. творы;
3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф.арк. (1983);