НА́ТРЫЮ ГІДРАКСІ́Д, едкі натр, каўстычная сода,

моцная аснова, адносіцца да шчолачаў, NaOH.

Бясколерныя крышталі (тэхн. прадукт — белая непразрыстая маса), tпл 323 °C, шчыльн. 2020 кг/м³. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, гліцэрыне. Паглынае з паветра ваду і вуглякіслы газ. Са спіртамі ўтварае алкагаляты. Атрымліваюць электролізам раствору хларыду NaCl, узаемадзеяннем гарачага раствору карбанату Na2CO3 з гідраксідам кальцыю Са(OH)2. Выкарыстоўваюць для ачысткі нафтапрадуктаў, асушвання газаў і многіх арган. вадкасцей, у вытв-сці паперы, мыла, штучных валокнаў; водныя растворы — як электраліты ў паветрана-цынкавых элементах. Выклікае цяжкія апёкі скуры і слізістых абалонак. ГДК у паветры 0,5 мг/м³.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МІНСКІНЖПРАЕ́КТ»,

дзяржаўны праектны інстытут. Засн. ў 1974 у Мінску. Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ на буд-ва, рэканструкцыю, пашырэнне і рамонт інж. сетак і збудаванняў гар. інфраструктуры; аўтарскі нагляд за буд-вам аб’ектаў; вядзенне дзяжурнага аператыўнага плана інж. сетак горада; распрацоўка інж. раздзелаў генплана, праектаў планіроўкі, комплексных схем развіцця рэгіёна; праектаванне аб’ектаў водаправода, каналізацыі і энергазабеспячэння, дарог і збудаванняў транспарту, водазабеспячэння і ачысткі; рэкамендацыі па размяшчэнні новых, пашырэнні і рэканструкцыі дзеючых прадпрыемстваў, аб’ектаў і збудаванняў; распрацоўка дакументацыі; кантроль за рэалізацыяй генплана Мінска і прыгараднай зоны і інш.

У.​С.​Котаў.

т. 10, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́РЫС (Барыс Ісаевіч) (н. 9.7.1937, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-р тэхн. н. (1991). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1960). З 1965 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні гідрадынамічных заканамернасцей абцякання восесіметрычных цел. Эксперыментальна пацвердзіў механізм уздзеяння палімерных дабавак на структуру турбулентнага патоку. Распрацаваў тэхнал. метады ачысткі вады ад дробных дамешкаў з выкарыстаннем гідрадынамічнай кавітацыі.

Тв.:

Некоторые эффекты крупномасштабных регулярных структур в пристенных турбулентных потоках (у сааўт.) // Процессы турбулентного переноса. Мн., 1985;

Интенсификация технологических процессов гидродинамической кавитацией (у сааўт.) // Процессы переноса в турбулентных течениях. Мн., 1988.

т. 13, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

conscience [ˈkɒnʃəns] n.

1. сумле́нне;

a bad/evil/guilty conscience нячы́стае сумле́нне;

a clear/good conscience чы́стае сумле́нне;

pangs/pricks/remorse of conscience му́кі/дако́ры/згрызо́ты сумле́ння;

a prisonner of conscience паліты́чны вя́зень;

for conscience sake для ўла́снага заспакае́ння, для ачы́сткі сумле́ння

2. свядо́масць;

public conscience грама́дская свядо́масць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

працадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.

1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.

2. перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. — Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч. Корбан. — Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скру́бер

(англ. scrubber, ад scrub = скрэбці)

1) цыліндрычны апарат для ачысткі прамысловага газу шляхам прапускання праз распыленую вадкасць;

2) барабанная машына для прамывання карысных выкапняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ачы́сціць, ачы́шчу, ачы́сціш, ачы́сціць; ачы́шчаны; зак.

1. гл. чысціць.

2. што. Зрабіць чыстым па саставе.

А. спірт.

3. што. Аслабаніць ад каго-, чаго-н.

А. залу.

А. горад ад прышэльцаў.

4. Апаражніць, з’еўшы ўсё (разм.).

А. міску кашы.

5. каго-што. Абакрасці (разм.).

Зладзеі ачысцілі кватэру.

6. Зрабіць чыстым у маральных адносінах.

А. сумленне (перан.).

|| незак. ачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж. і ачышчэ́нне, -я, н.

Для ачысткі сумлення (каб супакоіцца; разм.); прым. ачышча́льны, -ая, -ае. Ачышчальныя прыстасаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́тачкі ’вотрубі’ (Касп.), вы́тычкі ’дробныя зярняткі’ (Бяльк.). Рус. дыял. дан. вы́точка ’корм для галубоў; адсеў збожжа, круп і г. д.’, укр. ви́точкі ’рэшткі ад ачысткі збожжа на рэшаце’. Хутчэй за ўсё, калі меркаваць па геаграфіі, запазычанне з укр., таксама як і рус.; параўн. укр. точити (зерно) ’ачышчаць збожжа на рэшаце’, адносна апошняга значэння дзеяслова тачыць параўн. таксама чэш. дыял. točiti obilí ’ачышчаць збожжа на рэшаце’ і tok ’сіта, рэшата’ — адваротны дэрыват ад točiti (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjau ’выседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАЗАКАМПРЭ́САРНАЯ СТА́НЦЫЯ,

станцыя павышэння ціску прыроднага газу пры яго здабычы, транспарціроўцы, захоўванні і перапрацоўцы. Бываюць: галаўныя, або даціскальныя (павышаюць ціск газу, што паступае з радовішча, у 1,2—10 разоў, магутнасць да 100 МВт і болей), лінейныя магістральных газаправодаў (будуюцца праз 100—150 км, ступень сціскання 1,6—2,5, магутнасць да 200 МВт), станцыі для падземных газасховішчаў (магутнасць да 50 МВт) і для зваротнага запампоўвання газу ў пласт (на газакандэнсатных радовішчах). Абсталяванне: кампрэсарныя ўстаноўкі (цэнтрабежныя нагнятальнікі з прыводам ад газавай турбіны або электрарухавіка і газамотакампрэсары), устаноўкі для ачысткі, асушкі і ахаладжэння газу і інш. Аўтаматызаванымі газакампрэсарнымі станцыямі кіруюць з цэнтр. дыспетчарскага пункта.

т. 4, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)