Спец. Рэжучы інструмент, які служыць для прыгонкі паверхняў металічных вырабаў, для выраўноўвання, ачысткі паверхні металу і для выскрабання рысункаў у літаграфскай і гравіравальнай справе. У руках жа ў Зябко сілы ставала: падхопіць, здаралася, рашпіль ці шабер — кіпіць работа.Мыслівец.
[Ням. Schaber.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)