Росць2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл.*orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; заг. ласуйся; незак., чым і без дап.
Есці што‑н. смачнае, любімае. Дзеці будуць ласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай.Хомчанка.Кожную раніцу, на досвітку, вяртаюцца дзікі з трысця на беразе рэчкі, дзе ўсю ноч ласуюцца салодкімі карэннямі вадзяных раслін.В. Вольскі.//перан. Цешыцца, задавальняцца чым‑н., атрымліваць асалоду. Ласаваліся апошнім сонечным цяплом лясныя восы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
informíeren
1.vt
1) інфармава́ць, паведамля́ць
2) навуча́ць
2.~, sichатры́мліваць інфарма́цыю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРТАГРАФІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады для складання і афармлення карт, вымярэнняў па картах і трансфармавання картаграфічных адлюстраванняў. Пры вычэрчванні матэм. асновы (апорныя пункты, картаграфічныя сеткі) выкарыстоўваюць каардынатографы, штангенцыркулі, лякала, лінейкі Дробышава (для прачэрчвання дуг акружнасцей), нармальныя (жэнеўскія) лінейкі (для вымярэння ліній з дакладнасцю да 0,2 мм); пры пераносе зместу з адной карты на другую — пантографы, прапарцыянальныя цыркулі, праектары-эпіскопы, эпідыяскопы, дыяскопы, кадаскопы; пры пераўтварэнні праекцый — фотамех. трансфарматар. Надпісы набіраюць пры дапамозе фотанаборных машын. Пры складанні карт на пластыках, сінт. плёнках і фотаслаях выкарыстоўваюць ручныя і электронныя гравіравальныя інструменты. Каляровае афармленне карт выконваюць пэндзлем або пульверызатарам-аэрографам. Пры падрыхтоўцы карты да выдання ўжываюць фотакапіравальныя ўстаноўкі і капіравальныя рамы. Пры рабоце з картамі выкарыстоўваюць планіметры, курвіметры, цыркулі-вымяральнікі, палеткі, геадэзічныя транспарціры. Аўтам. картаграфічныя прылады з дапамогай лічбавальнікаў, ЭВМ, алфавітна-лічбавых друкавальных прыстасаванняў дазваляюць атрымліваць картаграфічныя адлюстраванні і праводзіць розныя картаграфічныя вызначэнні на паперы, пластыку, экране, у выглядзе фотакопій.
Р.А.Жмойдзяк.
Да арт.Картаграфічныя прылады. Малы планшэт лічбавальніка з каляровым графічным дысплеем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОПРЫЯРЭЦЭ́ПТАРЫ, прапрыяцэптары (ад лац. proprius уласны, асаблівы + рэцэптары),
спецыялізаваныя чуллівыя нервовыя канцы (механарэцэптары) апорна-рухальнага апарату пазваночных жывёл і чалавека. Самы пашыраны від — свабодныя нерв. канцы, а найб. спецыялізаваныя структуры — мышачныя верацёны (у шкілетных мышцах) і органы Гольджы (у сухажыллях). Узбуджэнне ў П. узнікае пры нацяжэнні мышачных валокнаў, сухажылляў, фасцый, пры скарачэнні або пасіўным расцяжэнні мышцы. Імпульсы, што паступаюць у ц. н. с. ад мышачных валокнаў, аблягчаюць узнікненне актыўнасці ў рухальных нейронах сваёй мышцы і тармозяць скарачэнні мышцы-антаганіста. Імпульсы, што прыходзяць ад органаў Гольджы, маюць процілеглы эфект. У мозг ад П. паступае інфармацыя аб становішчы часткі цела ў прасторы, стане мышцаў, ступені іх напружання. Невял. здольнасць П. да адаптацыі дазваляе ц. н. с. бесперапынна атрымліваць сігналы аб стане шкілетнай мускулатуры і ажыццяўляць бесперапынную складана-каардынаваную рухальную дзейнасць арганізма. Актыўнасць П. ляжыць у аснове мышачнага пачуцця. Часам да П. адносяць рэцэптары вестыбулярнага апарату, сэрца і крывяносных сасудаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус.дыял.припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2–3, 27), ‑ь (прыпаш).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
відэатэ́кс
(ад відэа- + тэкс)
від электрасувязі, які дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спецыяльнага банка даных, а таксама выконваць розныя паслугі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)