Трах — абазначэнне моцнага адрывістага гуку, трэску (ТСБМ), ‘раптоўны, дрыжачы, кароткі стук’ (Варл.), ‘удар’: конь трах капытом (Нас.), пра ўдар, трэск, стрэл (мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж trach‑tararách ‘безупынныя грымоты ці страляніна з гармат’ (Варл.), трах‑чъбура́х! — выражае начаканасць, рэзкае змяненне рашэння ці хуткае вырашэнне праблемы (мёрск., Нар. сл.). Параўн. укр. трах, рус. трах, польск. trach — перадае трэск (Варш. сл.), раптоўнае падзенне і моцны ўдар (Арвінска, 65–66). Суадносяць з “поўнагалоснымі” варыянтамі гукаперайманняў тара́х (гл.), укр. тара́х, тара́х, рус. тарара́х, мажліва, сюды ж польск. дыял. tarach ‘выварацень’ (Фасмер, 4, 23, 95; ЕСУМ, 5, 624; Брукнер, 565), а таксама з адпаведнымі дзеясловамі. Гл. тра́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэадыцэ́я
(фр. théodicée, ад гр. theos = бог + dike = справядлівасць)
агульнае абазначэнне рэлігійна-філасофскіх дактрын, якія імкнуцца ўзгадніць ідэю добрага і ўсемагутнага бога з наяўнасцю зла на зямлі, апраўдаць бога як тварца і правіцеля свету насуперак існаванню цёмных бакоў быцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сі́мвал
(гр. simbolon)
1) прадмет або яго малюнак, а таксама графічны знак, якія выражаюць якую-н. з’яву, ідэю;
2) умоўнае абазначэнне якой-н. велічыні, паняцця ў навуцы (напр. сімвалы хімічных элементаў);
3) мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую-н. думку, перажыванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
x
[iks]
1. літара лацінскага алфавіту (раней ужывалася ў польскай графіцы для абазначэння спалучэння зычных ks );
2. мат. абазначэнне невядомага;
3. разм. ікс; нехта, нешта;
miasto X — горад Х;
promienie X — рэнтгенаўскія промні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сі́мвал
(гр. symbolon)
1) прадмет або яго малюнак, а таксама графічны знак, якія выражаюць пэўную з’яву, ідэю;
2) умоўнае абазначэнне якой-н. велічыні, паняцця (напр. сімвалы хімічных элементаў);
3) мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую-н. думку, перажыванне;
4) знак, які нясе пэўную інфармацыю (у інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фо́рмула
(лац. formula = форма, правіла, палажэнне)
1) дакладнае вызначэнне якога-н. правіла, закона, палажэння;
2) мат. рад велічынь, выражаных лічбамі і літарамі і злучаных матэматычнымі знакамі;
3) скарочанае абазначэнне саставу якога-н. хімічнага злучэння пры дапамозе літар і лічбаў (напр. ф. вады, ф. сульфату натрыю).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.
Воінскія званні.
Вучонае з.
2. Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.
З.
Героя Сацыялістычнай Працы.
З. народнага артыста Беларусі.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы са спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.
Ён з духоўнага звання.
Купецкае з.
4. У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелі аб рангах; чын.
Быў калежскім асэсарам.
Ён меў з. камер-юнкера.
◊
Адно званне (разм.) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.
Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.
Ані звання каго-чаго (разм.) — і ў паміне няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
індэкса́цыя
(фр. indexation, ад лац. index = указальнік)
1) абазначэнне чаго-н. з дапамогай сістэмы ўмоўных (лічбавых, літарных або змешаных) знакаў, індэксаў (напр. паштовая і.);
2) характарыстыка якога-н. дасягнутага ўзроўню, якая вызначаецца шляхам разліку велічынь (напр. і. рэальных даходаў);
3) пераразлік велічыні грашовага змяшчэння ўкладаў, каштоўных папер у залежнасці ад узроўню інфляцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАРТАГРА́ФІЯ ГІСТАРЫ́ЧНАЯ,
галіна гіст. ведаў, якая займаецца стварэннем гіст. карт і атласаў. Арганічна звязана з геаграфіяй гістарычнай. Гал. састаўныя элементы — час, тэрыторыя і падзея — вызначаюць характар гіст. карт. Паводле тэматыкі яны падзяляюцца на археалагічныя, этнагр., гіст.-эканам., гіст.-культурныя і інш., паводле мэтавага прызначэння — вучэбныя, даведачныя, або ілюстрацыі да самаст. гіст. даследавання. У залежнасці ад тэматыкі і прызначэння выбіраюцца маштаб карты, легенда і ўмоўныя знакі. У адносінах да сучаснасці старыя гіст. карты становяцца гіст. крыніцамі. Назва «Русь» і абазначэнне некат. бел. гарадоў упершыню змешчаны на карце Ідрысі (12 ст.). Першым узорам карты новага тыпу стала карта Еўропы Мікалая Кузанскага (15 ст.), дзе пазначана Русь Белая. Па ініцыятыве М.Радзівіла Сіроткі ў 1603 у Нясвіжы Т.Макоўскім выдадзена буйнамаштабная карта ВКЛ, але больш дакладнай стала карта ВКЛ Г.Баплана (1652). У пач. 18 ст. выканана першая рас. карта Беларусі. У гіст. плане тэр. Беларусі адлюстравана на асобных картах, створаных І.Лялевелем, М.Балінскім, Я.Тапальніцкім. Асобныя тэмы бел. гісторыі (народанасельніцтва, адм. падзел і інш.) даволі падрабязна раскрыты ў картаграфічных працах рас. вучоных 2-й пал. 19 ст. П.М.Бацюшкава, М.К.Любаўскага, Р.Ф.Эркерта. На мяжы 19—20 ст. польск. гісторыкі і картографы пачалі выданне падрабязных карт Рэчы Паспалітай 16 ст., якія павінны былі скласці гіст. атлас. З сярэдзіны 20 ст. ў Польшчы выдаецца серыя буйнамаштабных гіст. карт, якія ўваходзяць у шматтомны гіст. атлас. У СССР надрукаваны «Рускі гістарычны атлас» К.В.Кудрашова (1928), «Атлас гісторыі СССР» К.В.Базілевіча, І.А.Галубцова і М.А.Зіноўева (ч. 1—3, 1948—50), «Атлас карт і схем па рускай ваеннай гісторыі» Л.Р.Бяскроўнага (1946) і інш. У Беларусі картаграфічныя матэрыялы па гісторыі выдаюцца з 1950-х г., у т. л. ў комплексным атласе БССР (1958). Розныя па тэматыцы гіст. карты ўвайшлі ў шэраг энцыклапедычных і інш. выданняў выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». З 1992 праца па складанні гіст. карт вядзецца ў аддзеле спец. гіст. навук Ін-та гісторыі Нац. АН Беларусі. Рыхтуюцца да друку «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў 5 т. з камплектам стараж. карт, гіст. нарыс «Беларусь на ваенна-тапаграфічных картах» і інш. выданні. Карты стараж. Беларусі прадстаўлены на старонках час. «Падарожнік».
Літ.:
Постников А.В. Развитие картографии и вопросы использования старых карт. М., 1985;
Ширяев Е.Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах. Мн., 1991;
Казлоў Л.Р. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1998.
Л.Р.Казлоў.
т. 8, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэ́рмін 1 ‘пэўны прамежак, канец устаноўленага часу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Сержп. Казкі, Касп.), ст.-бел. терминъ, тэрминъ, терменъ ‘тс’ (1577 г., ГСБМ). Запазычана праз ст.-польск. termin ‘тс’, што, у сваю чаргу, з лац. terminus ‘мяжа, канец’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192), або непасрэдна адаптаванага з лацінскай тэрміналогіі, што шырока ўжывалася ў судовай практыцы ВКЛ, параўн. termini indiciarii terrestres = рокі судовые земские ад ст.-бел. рок ‘акрэслены, прызначаны час’ (Жлутка, 332). Сюды ж тэрміно́ва ‘ў хуткім часе’ (Варл.), тэрміно́вы ‘які не церпіць адкладу’, тэрмінава́ць ‘прызначыць тэрмін’ (Ласт.).
Тэ́рмін 2 ‘абазначэнне, назва пэўнага паняцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Сюды ж, магчыма, ст.-бел. термина, тармена ‘кароткі спіс, нататка’ (1574 г.), термината ‘тс’ (ГСБМ), ‘копія, прабел старонкі’ (Ст.-бел. лексікон), што звязаны з с.-лац. terminus ‘слова ў строга вызначаным сэнсе’, гл. ЕСУМ, 5, 554; Арол, 5, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)