МА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа гор, старэйшая з 7 плеяд — дачок Атланта і Плеёны. Ад Зеўса нарадзіла бога Гермеса. Разам з сёстрамі-плеядамі ператворана ў аднайм. сузор’е. Рымляне атаясамлівалі М. з італійскай багіняй пладаноснай зямлі Маяй і прыносілі ёй ахвяры 1 мая. Ад яе імя назва месяца мая ў рым. календары, адкуль яна перайшла і ў сучасны бел. каляндар.
т. 10, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКУ́С,
горад, сталіца Каракалпакіі, ва Узбекістане. Размешчаны ў пачатку дэльты Амудар’і. Узнік у 1932 на месцы аула. 180 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, рачная прыстань, аэрапорт. Прам-сць: металаапр., буд. матэрыялаў, харч., лёгкая, хім. камбінат. Філіял АН Узбекістана. Ун-т, пед. ін-т. 2 тэатры, філармонія. Музеі: гіст.-краязн., мастацтваў імя І.В.Савіцкага.
т. 11, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛА́Д,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Строфія, цара Факіды (у Сярэдняй Грэцыі), у доме якога выхоўваўся выратаваны пасля забойства Агамемнана яго малалетні сын Арэст. У стараж. афінскіх трагедыях (Эўрыпіда і інш.) П. выступае як верны, самаахвярны сябар і спадарожнік Арэста ў яго шматлікіх прыгодах і выпрабаваннях. Імя П. ў спалучэнні з імем Арэста стала сімвалам вернага, адданага сяброўства.
т. 12, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧО́Ў Анатоль Аляксандравіч (18.8.1916, чыг. ст. Фалёнкі Кіраўскай вобл., Расія — 22.11.1999),
бел. флейтыст. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1950). У 1937—43 артыст аркестра Свярдлоўскага т-ра оперы і балета, у 1944—72 — Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы імя Глінкі, з 1970 у муз. школах Мінска; вёў канцэртную дзейнасць.
т. 13, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРЖЫНА́ Нона Андрэеўна (н. 17.10.1937, г. Днепрапятроўск, Украіна),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Харкаўскі ін-т мастацтваў (1964). З 1963 салістка Харкаўскага, з 1974 — Днепрапятроўскага т-раў оперы і балета. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978.
т. 15, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНДАЛІЗА́ЦЫЯ,
спосаб знішчэння мікробаў і іх спор у пэўным аб’ёме. Выкарыстоўваецца пераважна для стэрылізацыі вадкасцей і харч. прадуктаў. Ажыццяўляецца шматразовай апрацоўкай парай звычайна пры т-ры 55—56 °C. У прамежках паміж награваннямі аб’екты (рэчывы) вытрымліваюць ва ўмовах, якія садзейнічаюць прарошчванню спораў. Тэрмін ад імя англ. вучонага Дж.Тындаля, які распрацаваў гэты спосаб. Гл. таксама Пастэрызацыя.
т. 16, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРСУЛІ́НКІ,
манашкі жаночага каталіцкага ордэна, засн. ў Італіі ў 1535 і названага ў імя святой пакутніцы Урсулы, якая лічыцца заступніцай навуч. устаноў. Займаюцца выхаваннем дзяўчат і працуюць у шпіталях. Ордэн мае свае арг-цыі ў многіх краінах Зах. Еўропы і Амерыкі. У канцы 18 ст. ў перыяд Вял. франц. рэвалюцыі ордэн быў закрыты ў Францыі, адноўлены Напалеонам I.
т. 16, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХЕ́ВІЧ Валянцін Паўлавіч (н. 2.8.1949, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. флейтыст. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Бел. кансерваторыю (1973, кл. С.Сізко), у 1981—82 выкладаў у ёй. З 1973 саліст Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, адначасова ў 1984—91 — квінтэта духавых інструментаў Бел., філармоніі. У 1999—2002 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. Вядзе канцэртную дзейнасць.
т. 17, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія),
бел. піяністка, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1970 выкладчык муз. школы, заг. навуч. часткі, з 1976 дырэктар муз. школы імя Я.Глебава ў Мінску. Прапагандуе бел. муз. мастацтва. Аўтар метадычных распрацовак і артыкулаў па праблемах муз. педагогікі.
І.Ю.В’югінава.
т. 18, кн. 1, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канфуцыя́нства
[ад кіт. Kon-fu-tsy = імя старажытнакітайскага філосафа (6 ст. да н.э.)]
сістэма маральна-філасофскіх поглядаў, заснаваная на вучэнні Канфуцыя, якая вызначае ўзаемаадносіны паміж людзьмі і патрабуе пакоры малодшых старэйшым.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)