у Старажытным Рыме сямейная гаспадарча-юрыд. адзінка, якая аб’ядноўвала ўсіх членаў сям’і, што паходзілі па мужчынскай лініі ад аднаго родапачынальніка або ўвайшлі праз шлюб ці ўсынаўленне. Улада галавы сям’і распаўсюджвалася на ўсю Ф., у т. л. на маёмасць і рабоў. Члены Ф. аб’ядноўваліся дамашнім культам. Ф. наз. таксама род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́РЫХСКАЕ ВО́ЗЕРА (Zürichsee). У Швейцарыі, каля паўн. падножжаў Гларнскіх Альпаў. Размешчана ў стараж.-ледавіковай катлавіне на выш. 406 м. Пл. 88,5 км³, даўж. 40 км, шыр. 1—4 км, глыб. да 143 м. Падзелена на 2 ч. касой і чыг. дамбай. Сцёк празр. Лімат у р. Аарэ (прыток Рэйна). Суднаходства. Рыбалоўства. Курорты. На паўн.зах. беразе — г.Цюрых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯЛЫ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Чамялы. Створана ў 1954 у пойме р. Шчара. Пл. 1,26 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 1,25 км, найб.глыб. 1,8 м, аб’ём вады 1,83 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 375 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 5,1 км. Наліўное: напаўняецца вадой праз шлюзы з Даманаўскага вадасховішча пры дапамозе помпавай станцыі. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́Ц, Копань,
рака ў Беларусі і Расіі, на мяжы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. і Пскоўскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Ключагорская Гарадоцкага р-на, цячэ празвоз. Існа, упадае ў воз. Вялікае Свіно з Пн, каля в. Чухіліна Гарадоцкага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРУ́ЗІЯ (ад позналац. extrusio выштурхванне), шпрыцаванне палімераў,
спосаб атрымання вырабаў або паўфабрыкатаў з пластычных мас і гум выцісканнем матэрыялу праз канал прафілюючага інструменту (экструзійнай галоўкі). Гэтым метадам перапрацоўваюць да 50% усіх тэрмапластаў, а таксама гумавыя сумесі. Найб. пашырана ў экструдэрах (шпрыц-машынах). Выкарыстоўваецца ў вытв-сці плёнак, труб, шлангаў, аўтамаб. камер, пры накладанні эл. ізаляцыі на правады, кабелі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎКЛІ́ДАВА ПРАСТО́РА,
прастора, уласцівасці якой вызначаюцца аксіёмамі эўклідавай геаметрыі. У больш агульным сэнсе — л-мерная вектарная прастора, у якой для кожнай пары вектараў x і y ставіцца ў адпаведнасць сапраўдны лік — скалярны здабытак (х, у) гэтых вектараў, праз які вызначаюцца модулі (даўжыні) вектараў, вугал паміж вектарамі, а таксама ўводзіцца паняцце артаганальнасці (вектары лічацца артаганальнымі, калі іх скалярны здабытак роўны нулю).