БОП ((Bopp) Франц) (14.9.1791, г. Майнц, Германія — 23.10.1867),
нямецкі мовазнавец. Чл. Прускай АН (з 1822). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1853). Праф. Берлінскага ун-та (1821—64). Заснавальнік параўнальна-гіст. вывучэння індаеўрап. моў і параўнальнага мовазнаўства. Даследуючы марфалагічную структуру слоў у санскрыце, прыйшоў да высновы аб граматычным падабенстве гэтай мовы са стараж. мовамі Еўропы, што дазволіла ўявіць першасную структуру граматычных формаў (найперш дзеяслоўных) у гэтых мовах (кн. «Сістэма спражэння ў санскрыце ў параўнанні з грэчаскай, лацінскай, персідскай і германскімі мовамі», 1816). У 1833—49 выпускамі выходзіла яго «Параўнальная граматыка санскрыту, зенду, грэчаскай, лацінскай, літоўскай, гоцкай і нямецкай моў». Аўтар «Крытычнай граматыкі санскрыту» (1834); выдаў шэраг стараж.-індыйскіх тэкстаў і перакладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; 21.4.1903, г. Барысаў — 9.4.1959),
бел. крытык. Вучыўся на мед. ф-це (1921—24), скончыў пед.ф-тБДУ (1930). У 1930—36 выкладчык Бел. вышэйшага пед. ін-та, адначасова ў 1932—34 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У ліст. 1936 арыштаваны, асуджаны на 12 гадоў і сасланы на Калыму. Працаваў урачом у лагерным медпункце. З 1945 у г. Тайшэт Іркуцкай вобл., з 1956 у Карагандзінскай вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Жыў у Ленінградзе. Друкаваўся з 1919. У 1925—27 кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». Даследаваў творчасць М.Багдановіча, А.Александровіча, П.Труса, Я.Скрыгана і інш. Аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖГА (Баляслаў Рычардавіч) (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 30.9.1957),
бел. і латышскі археолаг, гісторык, археограф, філолаг. Д-р гісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскі археал.ін-т (1916). З 1918 заг. Віцебскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 у Віцебскім губ. архіве, з 1925 у Латвіі. Даследаваў гіст. сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебшчыны, вывучаў Полацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII стст.», 1926; «Замкі Віцебшчыны», 1933; «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907», 1956), складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу бел.мовы і латгальскага дыялекту, у Латв. ун-це вёў курс стараж.бел. пісьменства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГІ́Ф (сапр.Мала-Панах; каля 1717, с. Салахлы, Казахскі р-н, Азербайджан — 1797),
азербайджанскі паэт і дзярж. дзеяч. Ведаў арабскую і персідскую мовы. Настаўнічаў. Як міністр (везір) замежных спраў карабахскага правіцеля праявіў выключныя здольнасці дыпламата; забіты новым правіцелем Карабаха, яго рукапісы знішчаны (адноўлены пазней па запісах і з вусных песень ашугаў). Узбагаціў азерб. л-ру фалькл. традыцыямі. Зацвердзіў у паэзіі ашугскую форму вершаскладання (гашма). Першы зборнік інтымнай, філас. і грамадзянскай паэзіі Вагіфа выдадзены ў 1856, найб. поўны збор яго твораў — у 1945 (рус.пер. 1949). Лірыка Вагіфа набліжана да рэальнага жыцця, жыццесцвярджальная, філасафічная. Мастацкае асэнсаванне жыцця паэта — у драм. паэме С.Вургуна «Вагіф» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫЯ ГІМНА́ЗІІ,
сярэднія навуч. ўстановы паўвайсковага тыпу ў Рас. імперыі ў 19 ст. для дзяцей дваран, пераважна афіцэраў. Утвораны ў 1863—65 на базе кадэцкіх карпусоў. У некаторыя ваенныя гімназіі прымалі юнакоў і недваранскага паходжання. Тэрмін навучання 6, з 1873 — 7 гадоў. Мелі агульнаадук. праграму, але захоўвалі традыц. для кадэцкіх карпусоў паўвайсковы ўклад і вайсковую форму. Выкладаліся Закон Божы, рус., ням. і франц.мовы, матэматыка, геаметрыя, чарчэнне, фізіка, гісторыя, геаграфія, касмаграфія, чыстапісанне і маляванне. У параўнанні з кадэцкімі карпусамі ў ваенных гімназіях была павялічана колькасць цывільных выкладчыкаў. У Рас. імперыі дзейнічала 18 такіх гімназій, у т. л. Полацкая. У 1882 ваенныя гімназіі зноў рэарганізаваны ў кадэцкія карпусы (існавалі да 1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Існавала ў Віцебску ў 1834—39; першая на Беларусі спец.навуч. ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і пав. вучылішчаў. Засн. па ініцыятыве папячыцеля Бел. навуч акругі Р.І.Карташэўскага. Кіраваў гімназіяй дырэктар (упраўляючы) ланкастэрскіх вучылішчаў Бел.навуч. акругі Аглоблін. Навучаліся юнакі з сем’яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, правасл. царкоўнаслужыцеляў. Тэрмін навучання 3 гады. Выкладаліся рус. мова, арыфметыка, гісторыя Расіі і ВКЛ, методыка ўзаемнага навучання ў пач. школе паводле Бел-Ланкастэрскай сістэмы. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць урокі рус.мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Закрыта з-за адсутнасці сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШЫЯ КУ́РСЫ БЕЛАРУСАЗНА́ЎСТВА.
Існавалі са снеж. 1923 да ліп. 1927 у Мінску. Рыхтавалі выкладчыкаў беларусазнаўства для тэхнікумаў, рабфакаў і 7-гадовых школ, займаліся павышэннем кваліфікацыі настаўнікаў. Тэрмін навучання 1 год. Выкладаліся бел. мова (Я.Ю.Лёсік), гісторыя бел. л-ры (праф. М.М.Піятуховіч), гісторыя (праф. В.Д.Дружчыц), геаграфія (М.В.Азбукін), этнаграфія Беларусі (І.А.Сербаў), гісторыя бел. мастацтва (М.М.Шчакаціхін), педагогіка (С.В.Васілеўскі), методыкі выкладання бел.мовы (Я.Колас), бел. л-ры (праф. І.І.Замоцін), грамадазнаўства (Я.І.Каранеўскі), прыродазнаўства (праф. А.У.Фядзюшын) і інш. Загадчыкі курсаў: А.А.Сянкевіч, М.А.Грамыка, А.Ю.Міцкевіч. Пераўтвораны ў Вышэйшыя курсы грамадазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ЎСКІ (Пётр Васілевіч) (28.6.1857, Чарнігаўская губ. — 30.3.1907),
расійскі гісторык. Д-ррус. гісторыі (1885), праф. (1898). Скончыў Кіеўскі ун-т. Належаў да школы У.Б.Антановіча. З 1886 выкладаў у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па гіст. геаграфіі, гіст. бібліяграфіі, крыніцазнаўстве стараж. гісторыі. У працы «Гісторыя Смаленскай зямлі да пачатку XV ст.» (1895) паказаў ход славянскай каланізацыі з паўн.-ўсх. Прыкарпацця, месцы рассялення і найменні славянскіх плямён, утварэнне бел.мовы, адрозненні паміж полацкімі і смаленскімі крывічамі, узаемаадносіны Смаленскага княства з ВКПЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV столетия. Киев, 1881;
Критико-библиографический обзор трудов по древнейшему периоду русской истории // Унив. изв. 1907. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАТЭМА́ЛА (Guatemala),
горад, сталіца Гватэмалы. 1150,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (1994). Буйны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт Ла-Аўрора. Прам-сць: харч., тэкст., гумавая, мэблевая, гарбарна-абутковая, цэм., 5 ун-таў, у т. л. Сан-Карлас (1680). Нац. кансерваторыя. Акадэмія мовы. Акадэмія мед., фіз. і прыродазнаўчых навук. Музеі. Кафедральны сабор (1782—1815); цэрквы Санта-Дамінга і Сан-Францыска. На З рэшткі горада індзейцаў майя. Частыя землетрасенні (найб. разбуральныя ў 1917—18 і 1976).
Горац засн. іспанцамі ў 1524 пад назвай Сант’яга, пазней перайменаваны ў Гватэмалу. З 1776 адм. цэнтр ісп. генерал-капітанства Гватэмала, у 1823—39 сталіца федэрацыі Злучаных правінцый Цэнтр. Амерыкі. З 1839 сталіца Гватэмалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (сапр.Гарэлаў Іван Мікалаевіч; 19.1.1849, г. Наваміргарад, Украіна — 23.6.1925),
расійскі акцёр і педагог. Нар.арт. Рэспублікі (1922). З 1867 іграў у правінцыі. У 1880—1924 акцёр Александрынскага т-ра (Пецярбург), адначасова з 1883 выкладаў у тэатр. вучылішчы. Арганічнае пачуццё жыццёвай праўды, віртуознае валоданне тэхнікай пераўвасаблення, майстэрствам сцэн.мовы, міміка дазвалялі яму з поспехам выступаць у вадэвілях, камедыях, драмах: Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Мошкін («Халасцяк» І.Тургенева), Гараднічы, Падкалесін («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Іванаў, Чабутыкін («Іванаў», «Тры сястры» А.Чэхава).
Тв.:
Рассказ о прошлом. Л.;
М., 1962.
Літ.:
Брянский А. В.Н.Давыдов, 1849 — 1925: Жизнь и творчество. Л.;