ЛЯ́СКАВІЧЫ,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 24 км на З ад г. Петрыкаў, 214 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Капцэвічы. 754 ж., 332 двары (1999). Эксперым. лясная доследная гаспадарка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.

т. 9, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ (Мікалай Фёдаравіч) (22.5.1914, г. Сасава Разанскай вобл., Расія — 1988),

расійскі канструктар аўтам. стралковай зброі. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Тульскі мех. ін-т (1941). З 1941 на з-дзе абароннай прам-сці. Стварыў 9-мм пісталет (ПМ-9), 23-мм авіяц. пушку (разам з інш.). Дзярж. прэміі СССР 1952, 1967.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕ́ЕЎКА,

горад у Данецкай вобл., Украіна. Вядома з 1777, горад з 1925. 401 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Здабыча каменнага вугалю. Металургічны камбінат, трубаліцейны, коксахім. з-ды. Вытв-сць горна-шахтавага абсталявання, буд. матэрыялаў, прадпрыемствы лёгкай (бавоўнапрадзільная, абутковая ф-кі) і харч. прам-сці. Інж.-буд. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей.

т. 9, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1927—40. Цэнтр — г. Маладзечна. Створаны 1.4.1927 у складзе Віленскага ваяв. Польскай Рэспублікі. Падзяляўся на 8 гмін: Гарадоцкую, Красненскую, Лебедзеўскую, Маладзечанскую, Радашковіцкую (вылучаны з Вілейскага пав.), Беніцкую (з Ашмянскага), Палачанскую (з Валожынскага), Ракаўскую (са Стаўбцоўскага). З 4.12.1939 у Вілейскай вобл. БССР. 15.1.1940 скасаваны.

т. 9, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛАЖЫН,

вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на У ад г.п. Брагін, 154 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 582 ж., 207 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 9, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАРЫ́ЦКІ АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.

Пабудаваны ў 1955 у г. Маларыта Брэсцкай вобл. У 1970—78 расшыраны і рэканструяваны. Асн. прадукцыя (1999): больш за 50 найменняў, у т. л. кансервы: пладова-ягадныя агульныя і для дзіцячага харчавання (варэнне, сокі, пюрэ і інш.); агароднінныя натуральныя, марынады, ікра дыетычная, таматны соус; сушаная бульба і агародніна.

т. 10, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРКІНЯ́ТЫ,

курганны могільнік 10—12 ст. каля в. Маркіняты Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні, дэталі конскай збруі. М. адносіцца да культуры ўсх.-літ. курганоў.

А.​Г.​Калечыц.

т. 10, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРО́ХАРАВА,

вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 230 км ад Гомеля. 451 ж., 194 двары (1999). Гасп.-разліковае гандл.-вытв. аб’яднанне. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 10, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЯ́К,

вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад горада і 16 км ад чыг. ст. Слуцк, 100 км ад Мінска. 358 ж., 161 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 10, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́КЕЛЕЎШЧЫНА,

вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты — Шчучын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнУ ад г. Масты, 75 км ад Гродна, 12 км ад чыг. ст. Ражанка. 581 ж., 232 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.

т. 10, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)