са́ла², н.

Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма.

Па рацэ плыло с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сама́н, -у, м.

Цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, саломы або якіх-н. валакністых матэрыялаў.

|| прым. сама́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Поўны набор сталовага або чайнага посуду на пэўную колькасць чалавек.

|| прым. серві́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамяне́ласць, -і, ж.

1. гл. скамянелы.

2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая-н. частка іх.

Знайсці с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смо́лка², -і, ДМ -лцы, ж.

1. гл. смала.

2. Сумесь хваёвай або яловай смалы з пахучымі рэчывамі.

Пахучая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Зняць або паслабіць ніты¹ ў чым-н.

|| незак. разніто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́лі, нескл., н.

Аўта- або мотагонкі на спецыяльных спартыўных машынах паводле зададзенага рэжыму руху.

Аўтамабільнае р.

|| прым. ралі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. і незак. (уст. і іран.).

Адысці (адыходзіць), пайсці (ісці) незаўважна або скрытна.

Своечасова р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́скудзь, -і, ж. (разм., пагард.).

Пра каго-н. агіднага, паскуднага або пра што-н. агіднае, паскуднае.

Не чалавек, а п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадчува́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Чаканне чаго-н., што павінна адбыцца, або чаго-н. невядомага.

Некаторыя людзі вераць прадчуванням.