гадаві́на, ‑ы, ж.
Дата, дзень, у які спаўняецца яшчэ адзін год з часу якой‑н. падзеі. 60‑я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. □ На пятнаццатую гадавіну вызвалення Беларусі ад белапалякаў сюды, у калгас, прыехала на свята шмат дарагіх гасцей. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глухава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.
1. Трохі глухі (у 1, 2 знач.). Глухаваты ад старасці, Пятрусь спаў яшчэ моцна, мог не дачуць гадзінніка. Брыль.
2. Не вельмі звонкі, прыглушаны (пераважна пра голас, гукі). Глухаваты бас. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адві́слы, ‑ая, ‑ае.
Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыпёрлася плячыма да ствала і задрамала. Чорны. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек. Чорны.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гнуцца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; зак.
Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб. Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман, забіраў управа. Колас. Залез на дрэва — ўніз ляціш, Бяроза выгнецца дугою. Барадулін. Рэчка выгнулася тут Срэбнаю падковай. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ліняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Страціць першапачатковы колер; паблякнуць. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы. Бялевіч.
2. Памяняць старую шэрсць (пер’е) на новую (пра жывёл, птушак). // Аблезці. [Тамаш:] — Але ж твой і кажушок выліняў, голы, як бубен. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́за, ‑ы, ж.
Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агу́, выкл.
1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. Рыгор яшчэ раз махнуў капелюшом, крыкнуў: агу! і яны [Рыгор і Зося] сышлі са сценкі... Гартны.
2. Зварот да малога дзіцяці з мэтай забавіць яго. — Агу, агу!.. Разумны ж які!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аба, прыназ. з М.
Ужываецца ў спалучэннях аба мне і (радзей) аба ўсім (ўсёй, ўсіх). [Зося:] — Што аба мне пытаць: не хочацца нават і ўспамінаць нічога. Гартны. [Міхал:] — Яшчэ не дал[ей], як пазаўчора, Са мною гутарыў, смяяўся [ляснічы] І аба ўсім мяне пытаўся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́тлішча, ‑а, н.
Абл.
1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.
2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)