Мазу́рык (разм.) ’злодзей, махляр, ашуканец’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы мазурик, якое Сабалеўскі (РФВ, 66, 340) намагаецца вывесці з мазать, аддзяляючы яго ад польск. mazur ’мазур’. Брукнер (326) і ў KZ (46, 214) выводзіць рус. з польск. mazur. Праабражэнскі (1, 502) мяркуе, што слова запазычана з ням. Mauser ’злодзей’ ад mausen ’красці’. Гл. яшчэ Фасмер (2, 558).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марона ’рыба, Barbus barbus (L.)’ (Жук.; бабр., КЭС; Крывіцкі, Зб. Крапіве). На Дняпры яе называюць мірон. Ст.-рус. мѣрена, мюрона. Было запазычана з с.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’ (Фасмер, 2, 626). Пачатковае ма‑ (а не ме‑) — уплыў назвы іншай рыбы, ’Coregonus maraena’, тое ж польск. marena, якія з новав.-ням. Maräne (Махэк, ZfSlPh, 19, 56). Гл. таксама марэна2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масліноўка ’хустка (з кветкамі) з воўны фабрычнага вырабу’ (Жд. 1), ’сітцавая каляровая хустка’ (Касп.), ’летняя хустка’ (гродз., Сцяшк. Сл.), маслю́новая хустка ’шаўковая хустка’ (Ян.), масьлён ’рэдкая тканіна з тонкіх нітак’ (КЭС, лаг.). Да муслін, якое з рус. муслин < франц. mousselin ці з ням. Musselin < італ. mussolina — ад назвы горада Мосул на р. Тыгр (Фасмер, 3, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махорка ’тытунь вышэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла расліны Nicotiana rustica L. (віц., Кіс., Шат., ТСБМ). З рус. махорка ’танны гатунак тытуню’, якое (паводле Даля, 2, 807) з *амерфортский < (назва горада ў Нідэрландах) Amersfoort. Дзяржавін (Зб. Шышмарову, 168) прапануе ў якасці крыніцы ісп. majorca (mazorka) ’колас маісу’ (з індзейскай мовы вострава Гаіці) (Трубачоў, гл. Фасмер, 2, 585).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёха, мацю́ха, цёха‑мацёха, цю́ха‑мацю́ха ’недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца’ (міёр., З нар. сл.). Уграфінізм. Параўн. рус. вяц., арэнб. мася, маська ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’, мася‑мася, мась‑мась ’тс’, якія з удм. mes ’ягнё’, комі mež ’авечка’ < новаперс. meš, авест. maēša (Фасмер, 2, 579). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц. médaille, якое з італ. medaglia < с.-лац. metallia ’металічная манета’ < лац. metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг. мэда́ль, лудз. міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл. медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́рын ’негр, арап’, ’чорны, смуглы’ (Грыг., ТСБМ, Нас., Шат., Сцяц.), муры́нка ’загарэлая, цёмная жанчына’ (Нас.), ст.-бел. муринъ ’негр’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. murzyn, якое са ст.-в.-ням. môr ’маўр’ < лац. maurus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, Poln., 79; Міклашыч, 204; Фасмер, 3, 13). Лексема муры́нка была ўтворана паводле польск. murzynka ’негрыцянка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муска́т ’арэх і насенне мускатніку, Myristica’, ’сорт духмянага вінаграду і віно з гэтага вінаграду’ (ТСБМ). З рус. мовы. Ст.-бел. мушкатъ ’мускатны арэх’ (XV ст.) было запазычана са ст.-польск. muszkat < ст.-чэш. muškát, якія з с.-в.-ням. muscât < с.-лац. muscātum ’тс’ (Міклашыч, 2, 175; Фасмер, 3, 20; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)