паса́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пасадкі раслін. Пасадачны сезон. // Прызначаны для пасадкі. Пасадачная бульба.
2. Які служыць для пасадкі (у 3 знач.). Пасадачная платформа.
3. Які служыць для пасадкі лятальнага апарата. Пасадачнае поле. Пасадачны знак.
4. Спец. Які мае адносіны да пасадкі дэталей у тэхніцы. Пасадачная адтуліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаві́днасць, ‑і, ж.
1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў. Бярозкін.
2. Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́гавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сага 2. Сагавыя крупы. // Прыгатаваны з сага. Сагавая каша.
2. Састаўная частка назвы некаторых відаў пальмаў, у сарцавіне якіх збіраецца крухмал.
3. у знач. наз. са́гавыя, ‑ых. Клас трапічных раслін, да якога адносіцца сагавая пальма і некаторыя іншыя расліны, падобныя на яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Спец.
1. Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту. Сартымент пракату. Трубы нафтавага сартыменту.
2. У лясной прамысловасць лесаводстве і садаводстве — від, сорт, памеры лесаматэрыялаў, дрэвавых народ, культурных раслін пэўнага прызначэння, а таксама сукупнасці такіх відаў, сартоў, памераў. Сартыменты лесу.
[Ням. Sortiment.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струк, ‑а, м.
Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне. Струк гароху. □ Пракопава жонка на ўслончыку каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі. Грахоўскі. Мы [Міхасёва група] сабраліся ўсе гуртам, выскубваючы з сярэдзіны жмені вікі. Камячылі яе ў руках, нюхалі, раскалупвалі струкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарапа́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Памянш.-ласк. да чарапаха. Лодкі пад’язджалі да берага, людзі зносілі ў шатры чарапашкі. Тут іх разбівалі і чагосьці шукалі ў сярэдзіне. Маўр.
2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін. Дразды і гракі ў вялікай колькасці знішчаюць шкодніка палёў — чарапашку. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКАРКАВЕ́ННЕ,
працэс адкладання тлушчападобнага рэчыва суберыну ў абалонках клетак шматгадовых раслін. Характэрна для клетак покрыўных тканак — экзадэрмы і корку, якія ахоўваюць унутр. тканкі кораня і сцябла ад страты вільгаці і ваганняў т-ры. Корак не дае раслінам высыхаць і ахоўвае жывыя клеткі, спрыяе загойванню ран.
т. 1, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААСПО́РА (ад аа... + спора),
спора некаторых ніжэйшых раслін (ааміцэтаў), што знаходзіцца ў спакоі. Утвараецца пры апладненні яйцаклеткі; мае значны запас пажыўных рэчываў і тоўстую шматслойную абалонку, якая ахоўвае ад неспрыяльных умоў (перасыханне вадаёма, холад і інш.). Пасля працяглага перыяду спакою прарастае зародкавым спарангіем або міцэліем.
т. 1, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭВАСТА́ЦЫЯ (ад лац. devastatio спусташэнне, знішчэнне),
комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў па знішчэнні патагенных узбуджальнікаў інвазійных і інфекц. хвароб на ўсіх стадыях развіцця ў чалавека, жывёл і раслін. Ужываюцца метады мех., хім., фіз. і біял. ўздзеяння. Уключае дэгельмінтызацыю, дэзінвазію, дэзінсекцыю, дэзінфекцыю, хіміятэрапію, фагатэрапію і інш.
т. 6, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАПІТА́ЦЫЯ [ад дэ... + лац. caput (capitis) галава] у біялогіі, абезгалоўліванне жывёл у доследах пры фізіял. і біяхім. даследаваннях; выдаленне месца росту сцябла ў раслін. У акушэрстве — плодаразбуральная аперацыя пры запушчаным папярочным становішчы плода, якая мае на мэце аддзяленне галоўкі плода ад тулава ў вобласці шыі.
т. 6, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)