нерухо́мы, -ая, -ае.

1. Які не рухаецца, застаецца ўвесь час на адным месцы.

Н. блок.

Стаяць нерухома (прысл.).

2. перан. Які не змяняе свайго выразу.

Н. позірк.

3. У граматыцы: які не мяняе свайго месца (пра націск).

|| наз. нерухо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак., аб кім-чым, пра каго-што і са злуч. «што».

Час ад часу ўзнаўляць размовы пра што-н., абмяркоўваючы што-н., перадаючы якія-н. чуткі.

Пагаворваюць аб яго ад’ездзе (пра яго ад’езд) або што ён ад’язджае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падча́с, прысл. і прыназ.

1. Часам, у асобныя прамежкі часу.

Яму п. бывае сумна.

2. прыназ. з Р. Выражае часавыя адносіны: ужыв. пры ўказанні на з’яву, падзею, тэрмін, у час якіх адбываецца ці існуе што-н.

П. аварыі загінулі пасажыры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяшлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны часта смяяцца, якога можна лёгка рассмяшыць.

С. чалавек.

2. Які выражае гатоўнасць да смеху.

С. позірк.

С. твар.

3. Пра настрой: такі, пры якім усё здаецца смешным, увесь час хочацца смяяцца.

|| наз. смяшлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Выгабляваць усю паверхню чаго-н.

П. дошку.

2. Зрабіць гэблем палоску ў чым-н.

3. і без дап. Габляваць некаторы час.

|| незак. прагаблёўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамільгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. Паказацца і хутка знікнуць.

Поезд прамільгнуў маланкай.

У яго словах прамільгнула іронія (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вельмі хутка прайсці, прамінуць (пра час).

Месяц часу незаўважна прамільгнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́г, -у, м.

1. гл. працягнуцца, працягнуць.

2. Частка чаго-н. незакончанага, незавершанага; прадаўжэнне (напр., артыкула, падзеі).

Гэта дарога — п. магістралі.

П. рамана ў наступным нумары часопіса.

На працягу чаго, прыназ. — у час чаго-н.

Званілі на працягу ўсёй гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Рухаючыся, наблізіцца да каго-, чаго-н.

Хмара насунулася.

2. перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.).

Ноч насунулася.

3. Ссунуўшыся, закрыць сабой што-н.

Хустка насунулася на лоб.

|| незак. насо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паражэ́нства, -а, н.

1. У час Першай сусветнай вайны: палітычны настрой у некаторых грамадскіх колах, якія жадалі паражэння свайго ўрада ў вайне.

2. Пазіцыя, якая адлюстроўвае нявер’е ў магчымасць ажыццяўлення чаго-н., у перамогу чаго-н. (неадабр.).

|| прым. паражэ́нчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Падумаўшы, змяніць намер.

Хацеў зайсці да знаёмага, але перадумаў.

2. што, пра што, аб чым і без дап. Падумаць пра многае або многа разоў.

Многа прыйшлося п. за апошні час.

|| незак. пераду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)