унутраны і вонкавы серпападобныя храсткі каленнага сустава. Размешчаны паміж сустаўнымі паверхнямі сцегнавой і вял. галёначнай касцей. Мае выгляд трохграннай пласцінкі з перыферычным патоўшчаным краем, зрослым з сустаўнай капсулай і вольным краем. Канцы абодвух М. прымацаваны да міжмышчалкавага ўзвышша вялікагалёначнай косці. Прымае на сябе значную ч. нагрузкі, якая перадаецца праз сустаў, удзельнічае ў жыўленні і змазцы сустава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАЗНА́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, якая прымае некалькі значэнняў для аднаго і таго ж значэння аргумента з вобласці яе вызначэння. Напр., адваротная трыганаметрычная функцыя Arctg x = arctg x + kπ, дзе k = 0, ±1, ±2, ... з’яўляецца бясконцазначнай. М.ф. ўзнікаюць, напр., пры рашэнні ўраўненняў. М.ф. камплекснай пераменнай вывучаюцца ў тэорыі аналітычных функцый. Асн. элементарнай аналітычнай функцыяй з’яўляецца бясконцазначная функцыя lnz, праз якую выражаюцца ўсе астатнія элементарныя функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДА́,
возера ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 15 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Пл. 0,21 км², даўж. 580 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на Пн участкамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно выслана крэменязёмістым сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Праз возера пракладзены канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РАТ,
у беларусаў традыцыйная рыбалоўная прылада; стаўная пастка ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, падобны да аднагорлага буча. Былі пашыраны Н. двух тыпаў: у форме поўнага конуса (Палессе) і паўконуса (Паазер’е). Рыба ў Н. трапляе праз горла, якое перашкаджае ёй выйсці назад. З дапамогай тоўстага кала, які мацавалі да каркаса, Н. устанаўлівалі ў вадаёмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎШАТЭ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Нёшатэльскае возера (Lac de Neuchâtel). На З Швейцарыі, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Юра. Пл. 216 км², даўж. каля 40 км, глыб. 153 м. Злучана пратокай з Більскім воз., якое мае сцёк празр. Аарэ ў р. Рэйн. Зах. бераг гарысты, стромкі, усх. — спадзісты. У суровыя зімы замярзае. Суднаходства. На беразе возера — г. Нёшатэль. Каля яго ўсх. краю рэзерват Кюдрэфен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РСКІ ВАДАСПА́Д (англ. Niagara Falls, верагодна, ад іракезскага вялікі шум),
вадаспад у Паўн. Амерыцы, на р.Ніягара. Падзяляецца Казіным в-вам на левую частку (належыць Канадзе; шыр. 792 м, выш. 51 м), праз якую праходзіць каля 85% усяго расходу вады, і правую (належыць ЗША; шыр. 305 м, выш. 54 м). У абход Н.в. з канадскага боку пабудаваны суднаходны канал Уэленд. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАБАЛО́ІД,
незамкнутая нецэнтральная паверхня другога парадку. Асн. віды — эліптычны і гіпербалічны П.
Лініі перасячэння гіпербалічнага П. з любымі магчымымі плоскасцямі — парабалы, гіпербалы і прамыя. Праз любы пункт такога П. праходзяць 2 прамалінейныя ўтваральныя (гл.Лінейчастая паверхня). Лініямі перасячэння эліптычнага П. з плоскасцямі з’яўляюцца эліпсы ці парабалы. Асобны выпадак такога П. — П. вярчэння, які можна атрымаць вярчэннем парабалы вакол яе восі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночны марскі шлях паміж Атлантычным і Ціхім ак.праз моры і пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага. Упершыню пройдзены з У на З у 1903—06 нарв. экспедыцыяй Р.Амундсена на судне «Іоа» (з 3 зімоўкамі), у 1944 — за адну навігацыю Г.Ларсенам на тым жа судне. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У адрозненне ад Паўн.-Усх. праходу (гл.Паўночны марскі шлях) малаасвоены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЫТВО́РЧАСЦЬ,
перавышэнне прапановы прадукцыі над попытам на яе; павелічэнне запасаў прадукцыі з прычыны няздольнасці рэалізаваць яе з-за скарачэння попыту. З’яўляецца прычынай крызіснага спаду ў эканоміцы ва ўмовах, калі нерэалізаваная прадукцыя не дае магчымасці працягваць і развіваць вытв-сць з прычыны нястачы грашовых сродкаў на пакупку сыравіны, абсталявання, аплаты рабочай сілы. Устараненне П. магчыма праз стымуляванне попыту або шляхам скарачэння прапановы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫДЭ́РМА (ад перы... + дэрма),
другасная покрыўная тканка сцёблаў і каранёў шматгадовых (радзей аднагадовых) раслін. Складаецца з корку (фелемы), феладэрмы (унутр. слоя П.) і фелагену (часам адсутнічае, напр., у відаў паслёну). Клеткі П. паветра- і воданепранікальныя, газаабмен і выпарэнне адбываюцца праз чачавічкі. У органах раслін звычайна ўтвараецца некалькі разоў. З цягам часу вонкавыя П. і тканкі, што знаходзяцца паміж імі, адміраюць і ўтвараюць корак.