КУПА́ЛА,

ва ўсходнеславянскай міфалогіі гал. персанаж свята летняга сонцастаяння, магчыма, бажаство (гл. Купалле). К. называлі ляльку або чучала (жанчыны ці мужчыны); у бел. рытуалах К. наз. таксама Марай, у рус. песнях — ведзьмай (у рытуалах «ведзьму», конскі чэрап або косці жывёлы спальваюць на вогнішчы). У час свята К. топяць у вадзе. Назва К., магчыма, паходзіць ад агульнаіндаеўрап. кораня «куп» або «коп», галоўны сэнс якога — «укупе», «разам», і паказвае на яднанне (сукупленне) людзей з прыродай і аднаго з адным. Верагодна таксама, што гэтая назва паходзіць ад дзеясловаў «купаць», «кіпець», (роднасна лац. cupido, Купідон — імкненне, палкасць), паказвае на суадносіны купальскіх рытуалаў з агнём (зямным і нябесным) і вадой, што выступаюць у купальскіх міфах як брат і сястра. Тры віды чароўных траў і кветак у купальскіх песнях суадносяцца з матывамі трох змей і трох дачок К.

т. 9, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНДТА́Г (ням. Landtag ад Land зямля, краіна + Tag сход, з’езд),

1) сход або з’езд саслоўных прадстаўнікоў земскіх чыноў (дваран, духавенства і гарадоў) у герм. дзяржавах у 13—17 (18) ст. 2) Мясц. органы ўлады ў асобных ням. княствах у 16—17 ст. 3) Выбарны прадстаўнічы орган на ўзор рэйхстага ў Лівоніі ў 1419—1561; сходы дваран у Курляндыі (Курземе), Ліфляндыі і Эстляндыі ў 1561—1917.

4) Выбарны прадстаўнічы орган у дзяржавах Герм. саюза, Паўночна-Германскага саюза і Герм. імперыі ў 19 — пач. 20 ст., у карэнных землях (адм. адзінках) Аўстр. імперыі (Аўстра-Венгрыі, да 1918), землях Германскай (1919—34) і Аўстрыйскай (1919—38) рэспублік.

5) Назва заканад. органа (прымае зямельныя законы, выбірае і кантралюе ўрад зямлі) у землях ФРГ (акрамя Берліна, Брэмена, Гамбурга), Аўстрыі (акрамя Вены) і да 1952 у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

6) Назва парламента ў княстве Ліхтэнштэйн.

т. 9, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кабу́л

(афг. Kabul = назва сталіцы Афганістана)

востры соус з соі і розных спецый для прыправы страў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

караге́н

(англ. carrageen)

прамысловая назва некалькіх відаў марскіх чырвоных водарасцяў выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай, папяровай, харчовай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карагёз

(тур. karagöz = чарнавокі)

персанаж турэцкага народнага тэатра лялек, а таксама назва лялечнага тэатра ў Турцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кашмі́р, кашамі́р

(фр. cachemire, ад Cachemire = назва штата ў Індыі)

лёгкая ваўняная, напаўваўняная або баваўняная тканіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квірына́л

(лац. Quirinalis = назва аднаго з сямі пагоркаў, на якіх узнік Рым)

урад у манархічнай Італіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кембры́йскі

(ад англ. Cambria = даўняя назва правінцыі Уэльс у Англіі);

к. перыяд — тое, што і кембрый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кілапо́нд

(ад кіла- + лац. pondus = цяжар)

назва кілаграм-сілы, якую ўжываюць у Германіі і іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

куліна́рыя

(лац. culinarius = кухонны)

1) майстэрства прыгатавання ежы, а таксама зборная назва страў;

2) магазін паўфабрыкатаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)