Разм. Прыйсці пяшком, звычайна з цяжкасцю або марудна. [Песенька] мог прытупаць «незнарок» у барак ці ў дом на наваселле — там заўсёды і адказчык ён, і дарадчык лепшы, і закон.Русецкі.Стары Лявон прытупаў, выцер вочы, Нібыта лепш стараўся разглядзець, Сказаў няголасна: «Я знаў, сыночак, Што будзеш чалавекам — маладзец».Чэрня.Марознай лістападаўскай раніцай прытупаў Амелька ў родную вёску.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трушчо́ба, ‑ы, ж.
1. Бедны, густа населены брудны квартал горада, а таксама брудны, цёмны, разбураны дом, жыллё. Лонданскія трушчобы. Прыгарадныя трушчобы. Трушчобы капіталістычных гарадоў.
2. Цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам. Белай, месячнай ноччу ў трушчобах завянуць свае песні ваўкі...Рудкоўскі.
3. Глухое месца, глуш. — Новаспечаны, і ў вашых трушчобах маю гонар быць першы раз, — сказаў з усмехам Лабановіч.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́зе, прысл.
У ніжняй частцы; ніжэй чаго‑н.; проціл. уверсе. Унізе мерна цякла Бярэзіна, якая яшчэ не ўвайшла пасля пав[о]дк[і] ў свае берагі.Ігнаценка.Я са сваім таварышам Адамам Лявончыкам пілаваў дошкі прадоўжнай пілой. Ён наверсе, я ўнізе.Чарнышэвіч.[Конь] стаяў.. пад старой разгалістай таполяй з падранай унізе парою.Мележ.Дом на гары і ўнізе чорны млын, Як дзве паходні, уначы гарэлі.Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публі́чны öffentlich;
публі́чная бібліятэ́ка öffentliche Bibliothék;
публі́чны дом Fréudenhaus n -es, -häuser, Bordéll n -(e)s, -e;