укрыва́льнік, ‑а, м.

Той, хто скрывае злачынца, сляды злачынства, крадзенае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усынаві́цель, ‑я, м.

Той, хто ўсынавіў або ўсынаўляе каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футэ́ршчык, ‑а, м.

Уст. Той, хто шые адзенне з футра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмеляво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто займаецца вырошчваннем хмелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эвакуа́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца эвакуацыяй каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмансіпа́тар, ‑а, м.

Той, хто ажыццяўляе эмансіпацыю каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Той, хто піша эсэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жарла́ты ’абжорлівы’ (Сцяшк. МГ). Мадэль з суфіксам ‑ат‑ указвае на словаўтваральную суадноснасць з жарло́ (гл.). Жарло < жерло < жьрло ’горла’, ’рот’, а жарлаты ’той, хто мае (вялікі) рот’, як вусаты ’той хто мае вусы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаці́цца hinúnterrollen vi (s), hinúntergleiten* vi (s), hinúnterrutschen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herúnterrollen vi (s), herúntergleiten* vi (s), herúnterrutschen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);

скаці́цца ваўчко́м hinúnterpurzeln vi (s); herúnterpurzeln vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мы, нас, нам, нас, на́мі, аб нас, адз. я; займ. асаб. 1 ас. мн.

1. Ужыв. для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць.

Мы адпачываем.

Мы пераможам.

2. з прыназ. «з» і з Т іншых займ. і наз. Ужыв. для абазначэння таго, хто гаворыць і аднаго каго-н. іншага.

Мы з братам.

Мы з табой.

◊

Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)