горад, сталіца Нігерыі. Знаходзіцца на ПдУ краіны, на астравах і ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Адм. ц. штата Лагас. 10,3 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Буйнейшы эканам., гандл.-фін., навук. і культ. цэнтр краіны. Канцэнтруе каля палавіны прамысл. патэнцыялу краіны. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, мукамольная, піваварная, перапрацоўка какавы), тэкст., металаапр., радыётэхнічная. Суднабуд. і суднарамонтныя верфі. 2 ун-ты. Нац. музей.
Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст. на месцы паселішча племя йаруба-аворы. У 15—16 ст. залежны ад Беніна горад-дзяржава, якім кіраваў ваен. правадыр. У 17 ст. адзін з цэнтраў гандлю рабамі. У выніку англ. экспансіі з 1852 пад кантролем Вялікабрытаніі, у 1861 каланізаваны англічанамі. Цэнтр нац.-вызв руху. З 1914 адм. ц. пратэктарата Нігерыя, з 1960 сталіца незалежнай Нігерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-РАШЭ́ЛЬ (La Rochelle),
горад на З Францыі. Адм. ц. дэпартамента Прыморская Шаранта і гал. горад гіст. вобласці Аніс. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Біскайскім заліве. Цэнтр рыбалоўства і перапрацоўкі трапічнай драўніны. Прам-сць: рыбаперапрацоўчая, маш.-буд., нафтаперапр., хімічная. Арсенал. Арх. помнікі 14—18 ст.
У 10 ст. паселішча пад назвай Рупела. Гар. правы з 12 ст. З 16 ст. буйны порт, пункт гандлю Францыі з Амерыкай. З 1562 гал.паліт. і ваен. цэнтр гугенотаў. У 1627 у саюзе з Англіяй выступіў супраць кардынала А.Ж.Рышэльё. У 1628 пасля 15-месячнай аблогі крэпасць Л.-Р. узята войскамі караля Людовіка XIII, горад пазбаўлены прывілеяў. Скасаванне ў 1685 Нанцкага эдыкта 1598, страта калоній у Канадзе і кантынентальная блакада прывялі да паступовага заняпаду порта і горада. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВА́Я БА́ЗА,
запасы і крыніцы кармоў, якія маюць гаспадарка, раён, вобласць, краіна. К.б. жывёлагадоўлі ўключае кармы, атрыманыя на ворных землях, прыродных сенажацях і пашы, камбікармы, кармы і кармавыя дабаўкімікрабіял., хім. сінтэзу, мінер. і жывёльнага паходжання, а таксама пабочных прадуктаў (кармавых адходаў) рыбнай, мяса-малочнай, мукамольнай і харч.прам-сці. На Беларусі ствараецца па трох асн. кірунках: атрыманне найб. выхаду кармавых адзінак і пратэіну з 1 га зямлі пры нізкім іх сабекошце (прадугледжвае павышэнне ўрадлівасці глебы і ўкараненне найб. эфектыўнай агратэхнікі пры вырошчванні кармавых культур, стварэнні высокапрадукцыйных лугоў і пашы); макс. захаванне вырашчанага ўраджаю кармавых культур (выкарыстанне прагрэс. тэхналогій уборкі, нарыхтоўкі і захоўвання кармоў на аснове комплекснай механізацыі); рацыянальнае выкарыстанне нарыхтаваных кармоў (укараненне навукова абгрунтаваных сістэм і рацыёнаў кармлення жывёл). К.б. для дзікіх жывёл — прыродныя і штучна створаныя крыніцы дадатковай падкормкі ў неспрыяльныя для іх існавання перыяды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАХЕ́НА (Cartagena),
горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Мурсія. 176 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным м. У К. і яе прыгарадах — суднабудаванне (у т. л. ваеннае), выплаўка свінцу і цынку, нафтаперапр., харч. (пераважна плодакансервавая) прам-сць. Арх. помнікі: рэшткі стараж. некропаля, гатычны сабор (13 ст.), барочны касцёл Санта-Марыя дэ Грасія (17—18 ст.).
У старажытнасці горад наз. Новы Карфаген, засн. каля 228 да н.э. палкаводцам Гасдрубалам як ваен. база карфагенян для заваявання Іспаніі. У 209 да н.э. — 5 ст.н.э. пад уладай Стараж. Рыма. Росквіту К. садзейнічала распрацоўка сярэбраных і алавяных руднікоў паблізу горада. Заваявана ў 425 вандаламі, у 534 Візантыяй, у 7 ст. вестготамі, у 711 арабамі. У 1243 у ходзе Рэканкісты далучана да Кастыліі. Пасля ўмацавання порта Філіпам II (1570) гал. база ісп.ваен. флоту. Цэнтр кантанальнага паўстання 1873.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАХЕ́НА (Cartagena),
горад на Пн Калумбіі, на Карыбскім м., на З ад вусця р. Магдалена. Адм. ц. дэпартамента Балівар. 564 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Буйны марскі порт (вываз нафты і нафтапрадуктаў, скур, золата, кавы). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр. і нафтахім., цэм., гарбарна-абутковая, тэкст., харч. (у т. л. рыбакансервавая). Ун-т. Арх. помнікі 16—18 ст. (умацаванні, цэрквы, кляштары). Порт, крапасныя ўмацаванні і гіст.-арх. ансамбль старога горада ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Засн. ў 1533 ісп. канкістадорам Педра дэ Эрэдыя на месцы індзейскага паселішча. З 17 ст. буйны гандл. порт (у Іспанію вывозілі каштоўныя камяні і металы), гал.ісп. крэпасць у Лац. Амерыцы. На К. шмат разоў нападалі франц. і англ. піраты (у 1585 спалены Ф.Дрэйкам). У 1811 першая з гарадоў Калумбіі абвясціла незалежнасць ад Іспаніі (у 1815—21 зноў пад ісп.калан. уладай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ЎКА,
рабочы пасёлак у Гомельскім р-не. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму Савету г. Гомеля. За 12 км ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 11,1 тыс.ж. (1998).
Вядома з 1873 як ст. Лібава-Роменскай чыгункі. З 1929 пасёлак рабочых Гомельскага шклозавода, з 1935 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну ў ноч на 18.8.1941 каля К. адбыўся бой паміж батальёнамі Гомельскага нар апалчэння і ням. танкавай часцю. З 18.8.1941 па 26.11.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Абсталяванне завода і частка рабочых эвакуіраваны ў Башкірыю, заводскія карпусы і пасёлак у час акупацыі зруйнаваны, у 1943—45 адноўлены.
Шклозавод, прадпрыемствы тарфяной (з-д «Імпульс»), швейнай прам-сці. 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Палац культуры шклозавода, б-ка, бальніца, аптэка, паліклініка, спарткомплекс, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік работнікам шклозавода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫЦЫ (Kośice),
горад на У Славакіі, каля падножжа Славацкіх Рудных гор. Адм. ц. Усходне-Славацкай вобл 240 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Металургічны камбінат, цяжкае машынабудаванне, апрацоўка магнезіту, харч., дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Тэатры, у т. л. оперны. Музей Усх. Славакіі. Арх. помнікі 14—18 ст., у т. л. гатычны сабор св. Альжбеты 14—16 ст.Культ. цэнтр венг. і ўкр. насельніцтва.
Засн. ў 13 ст. як гандл. пункт на шляху ў Польшчу і Расію. З 1249 горад, у 1290 вакол яго пабудаваны крапасныя сцены, важны пункт абароны ў войнах з Турцыяй. Росквіт у 14—15 ст. Польскі кароль Людовік I Венгерскі выдаў тут Кошыцкі прывілей 1374. Да 1-й сусв. вайны і ў 1938—45 у складзе Венгрыі, у 1921—38 і з 1945 — Чэхаславакіі. З 1992 у складзе Славацкай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДЗІ́РНЯ (ад ням. gradieren згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні выкарыстоўваліся для здабычы солі выпарваннем),
збудаванне для ахаладжэння вады атм. паветрам. У градзірні вада, якая сцякае па арашальніку, ахалоджваецца ў выніку частковага выпарэння і цеплааддачы ў паветра.
Адрозніваюць градзірні: паводле спосабу падачы паветра — вежавыя, вентылятарныя і адкрытыя (атмасферныя); паводле тыпу арашальніка — пырскальныя, плёначныя, кропельныя і камбінаваныя. Выкарыстоўваюцца пераважна ў сістэмах зваротнага водазабеспячэння і кандыцыянавання паветра (зніжаюць т-ру вады, якая адводзіць цяпло ад кампрэсараў, цеплаабменных апаратаў, трансфарматараў і да т.п.). На цеплавых электрастанцыях і ў хім.прам-сці выкарыстоўваюць пераважна вежавыя (у іх ствараецца цяга паветра знізу ўверх насустрач сцякаючай вадзе) і шматсекцыйныя вентылятарныя (вада ахалоджваецца паветрам, якое падаецца вентылятарамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛГАВА (Jelgava),
горад у Латвіі, прыстань на р. Ліелупе. 73,9 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабуд. (з-ды «РАФ», с.-г. машын), металаапр., лёгкая і харчовая. С.-г. акадэмія. Музеі: краязнаўчы, гіст. і мастацкі. Арх. помнікі: касцёл св. Ганны (1573—1641), барочны палац Бірона (18 ст., арх. В.Растрэлі, перабудаваны ў 19 і 20 ст., на месцы замка 13 ст.), т.зв. Акадэмія Пятра (1771, цяпер музей), т.зв. Віла Медэма ў стылі класіцызму (пач. 19 ст.).
Засн. ў 1226. Наз. Мітава (да 1917) ад аднайм. замка. пабудаванага Лівонскім ордэнам у 1265. У 1561—1795 сталіца Курляндскага герцагства (з 1573 горад). У 1795 далучана да Расіі, цэнтр Курляндскай губ. У 1920—40 і з 1991 горад у Латв. рэспубліцы, у 1940—90 у Латв. ССР. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням.-фаш. войскамі (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЬМАН (Іосіф Гаўрылавіч) (13.12.1868, г. Вілейка Мінскай вобл. — 1.7.1955),
савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і гідраэнергетыкі. Акад.Азерб.АН (1945). Д-ртэхн.н., праф. (1933). Герой Працы (1932). Засл. дз. нав.Азерб. ССР (1929). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1892). Працаваў на чыгунцы, стажыраваўся ў Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі. У 1902—15 у Пецярбургскім політэхн. ін-це. З 1917 у Закаўказзі. Арганізатар і першы рэктар Уладзікаўказскага політэхн. ін-та, з 1922 у Азерб.політэхн. ін-це (да 1929 рэктар), адначасова з 1932 дырэктар энергет. Ін-та Азерб.АН, якому ў 1943 прысвоена імя Е. Навук. працы па нафтавай гідраўліцы, газадынаміцы і гідрамашынабудаванні. Прымаў удзел у праектаванні нафтаправода Баку—Батумі і інш. аб’ектаў нафтавай прам-сці, кансультант буд-ва буйнейшых ГЭС Закаўказзя. Аўтар падручніка «Гідраўліка» (10 выд.).