Во́труб’е (БРС, Нас., Касп., Мядзв.), во́траби ’вотруб’е’ (Грыг.), во́трубы ’высеўкі’ (Сцяшк.). Рус., укр.о́труби, ст.-рус.отруби, польск.otręby, otręba (каля 1500 г.), чэш.otruba, славац.otruby, в.-луж.wotruby, н.-луж.wótšuby, каш.otrąbë, серб.-харв.otrubi, славен.otrȏbi. Прасл.*otrǫba, otrǫbi. Да рубіць (гл.), літаральна ’тое, што адсечана ад зерня’ (гл. Праабражэнскі, 1, 670; Фасмер, 3, 173; Махэк₂, 423; Брукнер, 386 і наст.). Міклашыч (228) і Шпэхт (267) мяркуюць, што слова роднаснае цярэць і ўтворана ад адпаведнай асновы здапамогай суф. ‑ǫbь. Машынскі (Pierw., 318) падтрымлівае гэту этымалогію, спасылаючыся на рус.вы‑торкі ’вотруб’е’. Апошняя версія, прымальная ў семантычных адносінах, мала верагодна з пункту погляду словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́шкі ’гара, насціл над хлявом, у адрыне для сена або саломы’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Янк. II, Бес., Бір. дыс., Шушк., Інстр. II, Тарнацкі, Studia, Ліс., Сцяшк., З нар. сл.); ’узвышанае месца, якое робіцца пад столлю хаты для сушкі рэчаў’ (Нас.); ’палаткі’ (Шн., 2); ’месца, дзе садзяцца куры’ (Інстр. III). Рус.вы́шка ’вышкі’, вы́шкі ’верхні этаж у доме’, вы́шкі ’паліца (над дзвярамі) у адрыне’; ’палаткі’, укр.ви́шка, ви́шки ’вышкі’ (паўн.-укр.; гл. Бел.-укр. ізал., 22), польск.wyszka ’высокае месца ў хаце, паліца’, дыял.wyszki ’вышкі’, славац.vyška ’камора, кладоўка над хатай або пабудаваная асобна’. Ад асновы выш‑ (параўн. вышка) здапамогай суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячэ́рніца1 ’вячэрняя зорка, планета Венера’ (Інстр. I, Касп., Мат. Гом.), Укр.вечерниця, рус.вечерница, польск.wiecze(o)rnica, памор.večérńica, в.-луж.wječornička, чэш.večerníce, славац.večernica, серб.-харв.večernica, večérnjača, славен.večęrnica, макед.вечерница, балг.вечерница ’тс’. Агульнае ўтварэнне ад večerьnъ ці ад выразу тыпу «вячэрняя зорка». Адносна семантыкі параўн. тураў.: «Вячэрня зора, бо першая з вечара сходзіць» (КСТ).
Вячэ́рніца2 ’Nyctalus noctula’ (КТС), вячэрнік ’кажан’ (Інстр. II). Ад вячэрніздапамогай суфікса ‑іц‑а. Назва адлюстроўвае спосаб жыцця кажаноў, якія палююць пасля заходу сонца. Бел.вячэрнік (суф. ‑ік) атрымоўвае фармальную, незалежную паралель у выглядзе рус.вечерник ’вячэрні матылёк’ (Даль), балг.вечерница ’тс’ (БЕР).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыццё. Рус. разм. житьё, укр.життя, польск.życie ’жыццё’, в.-луж.žiće ’гаенне’, н.-луж.žyśe ’гаенне’, чэш.кніжн.žití, славац.кніжн.žitie, славен.žitje, серб.-харв.уст. паэт. жи́ће, балг.житие, ’жыццё’, уст. ’жыццё’. Ст.-слав.житиѥ ’жыццё’, ’жыллё’, ’здабытак’, ’істота’. Ст.-рус.житие, житье ’жыццё’, ’здабытак’, ’месца пражывання’. Як і запазыч. са ст.-слав., жыціе ўтворана ў прасл. ад асновы *žit‑ (дзеепрыметнікавага характару) здапамогай суфікса *‑ije (‑ьje) з абстрактным значэннем. Мейе, Études, 389; Фасмер, 2, 57. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць ‑т‑ ужо часткай суфікса. Рэканструкцыю ст.-рус. семантыкі і складу слоў са знач. ’жыццё’ гл. Колесаў, Диалектная лексика, 1975, 60–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Воласць (БРС, Нас., Бяльк., Яшк.). Рус.во́лость, укр.во́лость, ст.-рус.волость ’вобласць, тэрыторыя, дзяржава, улада’, ст.-бел.во́лость ’воласць’, ст.-слав.власть, польск.włość, чэш.vlast, славац.vlasť ’айчына’, серб.-харв.вла̑ст, славен.lȃst, род. скл. lastȋ ’уладанне, маёмасць’, балг.власт ’улада’. Прасл.volstь < voldtь (< уладаць) (Махэк₂, 693; Скок, 3, 604). Роднасныя: лат.vàlsts ’дзяржава’, літ.valsčius ’воласць’ (Траўтман, 340 і наст.; Буга, РФВ, 75, 133 і наст.; Фасмер, 1, 344). Некалькі інакш аб словаўтварэнні КЭСРЯ (65) і Шанскі (1, В, 151 і наст.), якія выводзяць ад *volda ’ўлада’ здапамогай суф. ‑tь: *voldtь > volstь > volostь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́КУУМНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
пакрыцці, нанесеныя на паверхню метал. і неметал. вырабаў у вакууме накіраваным асаджэннем часціц рэчыва. Бываюць метал. і неметалічныя. Наносяцца тэрмічным або электронна-прамянёвым выпарэннем і катодным распыленнем, а таксама іх спалучэннем.
Трываласць счаплення вакуумнага пакрыцця з матэрыялам асновы абумоўлена т-рай асновы, якасцю падрыхтоўкі і ачысткі яго рабочай паверхні, энергіяй часціц, што наносяцца, і інш. Тэрмічнае выпарэнне ажыццяўляецца здапамогай розных крыніц нагрэву і адпаведных прыстасаванняў у вакууме 1,33∙10−1 — 1,33∙10−5 Па. Пры электронна-прамянёвым выпарэнні выкарыстоўваюцца электронна-прамянёвыя пушкі, якія генерыруюць электроны звял. скарасцямі. Адначасовым выпарэннем некалькіх матэрыялаў атрымліваюць шматкампанентныя і шматфазныя вакуумныя пакрыцці. Пры катодным распыленні матэрыял, які наносіцца, «бамбардзіруюць» іонамі розных элементаў. Найб. пашырана катоднае распыленне ў тлеючым разрадзе, які ўзбуджаецца ў аргоне і інш. інертных газах пры ціску 2,66—13,3 Па і напружанні 1—5 кВ. Вакуумныя пакрыцці выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, мікраэлектроніцы, выліч. тэхніцы, фіз. оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАБА́ЧАННЕ,
атрыманне бачнага відарыса аб’екта, што знаходзіцца ў непразрыстым або празрыстым асяроддзі, здапамогайгуку; від інтраскапіі. Засн. на пранікальнай здольнасці гукавых хваль. Бывае лінзавае (для стварэння акустычнага відарыса выкарыстоўваюць лінзы акустычныя), галаграфічнае (грунтуецца на прынцыпах акустычнай галаграфіі) і лакацыйнае (засн. на рэхалакацыі).
Найчасцей у гукабачанні выкарыстоўваюць ультрагук у дыяпазоне ад 20 кГц да 10 МГц. Схема гукабачання ўключае звычайна крыніцу ультрагуку, аб’ект назірання, акустычны аб’ектыў (стварае ультрагукавы відарыс) і пераўтваральнік гукавога відарыса ў бачны. Выкарыстоўваецца ў дэфектаскапіі, акіяналогіі, гідралакацыі, мед. дыягностыцы і інш. Пры падводным гукабачанні яго апаратура (гукавізары) можа ўстанаўлівацца на падводных апаратах, прызначаных для пошукавых, даследчых і інш. мэт.
Літ.:
Грегуш П. Звуковидение: Пер. с англ.М., 1982;
Ощепков П.К., Пирожников Л.Б. Звуковидение. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАМА́ЛІЯ (грэч. anōmalia),
1) адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці, ненармальнасць.
2) У біялогіі і медыцыне — адхіленне ў будове ці функцыях асобнага органа або ўсяго арганізма, абумоўленае парушэннямі яго эмбрыянальнага развіцця. Могуць быць звязаны з ускладненай спадчыннасцю, пашкоджаннем зародка пад уплывам мех., інфекц., таксікагенных, радыяцыйных і інш. фактараў. Напр., шасціпальцасць, парок сэрца, заечая губа, альбінізм, гемафілія. Крайняя форма анамаліі — пачварнасць.
3) У метэаралогіі — адхіленне велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента ў пэўным месцы ад нормы. Адрозніваюць адхіленне ад шматгадовай сярэдняй велічыні (напр., сярэдняй т-ры месяца за асобны год) і шматгадовай сярэдняй велічыні таго ж элемента для ўсяго шыротнага круга, дзе знаходзіцца гэтае месца (напр., для 55°паўн. ш.). Размеркаванне анамаліі вывучаецца здапамогай картаў ізанамал (лініі, што злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі). Анамаліі бываюць адмоўныя, калі велічыня меншая за сярэднюю шматгадовую, і дадатныя, калі велічыня большая. На Беларусі (Мінск) адмоўная анамалія сярэднямесячнай т-ры паветра 6,3 °C, дадатная 5,5 °C. Асабліва вял. тэмпературныя анамаліі ўласцівы мацерыкам Паўн. паўшар’я (напр., зімой у Верхаянску адмоўная анамалія складае 26 °C, у Паўн. Амерыцы — 16 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКАЯ КАМПА́НІЯ 1943—45,
баявыя дзеянні ўзбр. сіл Вялікабрытаніі і ЗША супраць ням.-фаш. і італьян. войск на тэр. Італіі ў 2-ю сусв. вайну. Пачалася з высадкі англа-амер. войск 10.7.1943 на в-аў Сіцылія. Да канца жн. 1943 яны авалодалі Сіцыліяй, 3 вер. высадзіліся на Пд Апенінскага п-ва. Працяглыя баі адбыліся на ўмацаванай лініі па рэках Гарыльяна і Сангра, у т. л. 17.1—4.6.1944 каля горнага кляштара Монтэ-Касіна (за 150 км на ПдУ ад Рыма), дзе вызначылася польская Андэрса армія. У гэтай арміі было нямала беларусаў і ўраджэнцаў Зах. Беларусі. Паводле наяўных звестак, у баях каля Монтэ-Касіна загінулі 264 беларусы з 1078 забітых вайскоўцаў Андэрса. 4.6.1944 саюзныя войскі занялі Рым. 17 жн. — г. Фларэнцыю. Паўн. Італія вызвалена саюзнікамі здапамогайітальян. партызан у выніку Паўн.-Італьян. аперацыі (крас.—май 1945), якая завяршылася 2.5.1945 капітуляцыяй ням.-фаш. войск у Італіі. Агульныя страты ням.-фаш. войск склалі 536 тыс.чал., саюзнікаў — 320 тыс.
Літ.:
Заварошкін У. Монтэ-Касіна: Трыумф і трагедыя // Бел. мінуўшчына. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСА́ЛЬ (Lassalle, да 1846 Lassal) Фердынанд (11.4.1825, г. Брэслаў, цяпер Вроцлаў, Польшча — 31.8.1864), дзеяч герм. рабочага і сацыяліст. руху, публіцыст. У 1843—46 вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім ун-тах. Яго погляды сфарміраваліся пад уплывам ідэй І.Г.Фіхтэ, Г.Гегеля, Я.Блана і П.Ж.Прудона. У 1848—49 супрацоўнік «Neue Rheinische Zeitung» («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў К.Маркс; за ўдзел у рэв. руху ў г. Дзюсельдорф у 1848 быў зняволены. Распрацоўшчык асноў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзідэнт Усеагульнага герм. рабочага саюза. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго заробак вагаецца вакол фізічна неабходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае і роўнае выбарчае права, стварэнне здзярж.дапамогай асацыяцый рабочых, дасягненне бяскласавага грамадства шляхам рэформаў і інш. Быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О.Бісмаркам супраць лібералаў. Аўтар прац «Філасофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал.паліт. твор), драмы «Франц фон Зікінген» (1859) і інш. Памёр ад раны, атрыманай на дуэлі.