1. Растраціць свае грошы. //перан. Патраціць свае фізічныя і душэўныя сілы на што‑н. дробнае, пустое.
2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць; зрабіць растрату (у 2 знач.). Нінка .. то кідала аўтакалону, то зноў варочалася; была стала на работу ў буфет у сталовую, растрацілася, пайшла пасля ў дарожніцы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Акцёр, які выконвае на сцэне другарадным ролі без слоў, удзельнік масавых сцэн. Калі была патрэба, усе .. [хлапчукі] выходзілі на сцэну статыстамі.Рамановіч.
2.перан. Асоба, якая адыгрывае зусім малую ролю ў той ці іншай справе, дзейнічае пасіўна. Тым, хто запрашаўся дзеля кампаніі, відаць, апрыкрала роля статыстаў.Навуменка.
[Ад грэч. statos — які стаіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́ды, ‑аў; адз.няма.
Абл. Два вядры (звычайна з вадой). Была .. [бабка], як казюлька, аднак жа цяжкія суды вады спраўна насіла — за квартал, за два, а то і далей ад крыніцы.Гарэцкі.[Барашкін] напіўся проста з крынічкі, прыгадваючы, як Людміла разыграла яго, потым зачэрпнуў поўныя суды і амаль бегма кінуўся назад да хаты.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад трэніраваць.
2.узнач.прым. Які прайшоў добрую трэніроўку. Вышыня была вялікая, але ж для трэніраванага і здаровага чалавека яна не небяспечная.Алешка.// Добра развіты сістэматычнай трэніроўкай. [Юткевічу] здавалася, што бацька прыходзіць сюды для таго толькі, каб выхваляцца перад ім сваім дужым і трэніраваным целам.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рсе, прысл.
У верхняй частцы чаго‑н.; угары; проціл. унізе. Над дзвярыма ўверсе была вялікая шчыліна.Чорны.// У вышыні (у паветры, у небе). Уверсе пікіраваў самалёт.М. Ткачоў.У сонечныя дні стары Гарась, выбраўшыся з хаціны, вобмацкам апускаўся на палена пад стромкім, амаль высахлым дубам, які толькі высока ўверсе зелянеў дзвюма галінамі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унь, часціца.
Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны.Трус.Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі.Пальчэўскі.[Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была.Кандрусевіч.— Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халасця́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасцякам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё.Ваданосаў.[Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго.Чорны.Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню.Дадзіёмаў.
2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмо́цце, ‑я, н., зб.
1. Паношанае рванае адзенне, бялізна і пад. Бычыха наўмысля апранала сына ў такое шмоцце, што толькі б Шмуілу яго выкінуць.Кулакоўскі.[Паліцыянты] перавярнулі ўсё шмоцце на палацях, адзін палез на печ і пачаў ператрушваць Салвесішыну пасцель.Сабаленка.
2. Кусочкі, шматкі чаго‑н. Апошняя пачка [грошай] была разарвана на шмоцце.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
temper
[ˈtempər]1.
n.
1) настро́й -ю, гумо́р -у m.
She was in a good temper — Яна́была́ ў до́брым настро́і
2) гнеў -ву m., злосьць f.
in her temper she broke a vase — Са зло́сьці яна́ пабіла ва́зу
3) самавало́даньне n.
He became angry and lost his temper — Ён узлава́ўся і стра́ціў самавало́даньне
4) гушчыня́, заме́шка су́месі
The temper of the clay was right for shaping — Гушчыня́ глі́ны была́ адпаве́дная для вы́рабу
5) заме́шка ўжы́тая ў су́месі
2.
v.t.
1) зьмякча́ць, зьмянша́ць (пакара́ньне)
2)
а) мясі́ць (глі́ну)
б) мяша́ць фа́рбу
в) гартава́ць (сталь)
3) Mus. нала́джваць (інструмэ́нт)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)