РАДЫЁ...,
частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да радыё, напр., радыёхвалі.
т. 13, с. 230
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бакаві́на, ‑ы, ж.
1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М. Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аплы́віна, ‑ы, ж.
Частка грунту, якая аплыла ўніз. У рэльефе катлавіны можна бачыць прыбярэжныя апоўзні, аплывіны і берагавыя валы. Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вода... (а таксама вада...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «вада», «водны», напрыклад: водаадліў, водаахоўны, водагаспадарчы, вадасховішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́гра,
1. прысл. Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычнага твора).
2. нескл., н. Музычны твор або яго частка ў хуткім тэмпе.
[Іт. allegro — весела.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антаблеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.
[Фр. entablement.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’екты́ў, ‑тыва, м.
Частка аптычнай прылады, якая складаецца з адной або некалькіх лінзаў, накіраваных на аб’ект разгляду. Аб’ектыў фотаапарата. Аб’ектыў тэлескопа.
[Ад лац. objectum — прадмет.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
коне...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «конь», напрыклад: конегадоўля; б) слову «конегадоўчы», напрыклад: конезавод, конесаўгас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зязю́лін, ‑а.
1. Які належыць зязюлі. Зязюліны яйцы. Зязюліна дзюба.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Зязюлін лён. Зязюліны слёзкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звера...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «звер», напрыклад: звераводства; б) слову «звераводчы», напрыклад: зверасаўгас, звераферма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)