калу́жына

1. Лужына пасля дажджу на дарозе (Беш. Касп., Бых., Ветк., Рэч.). Тое ж калу́жка (Жытк.).

2. Азярына са светлай вадой на лузе (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) пачатак дзеяння, напр.: заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;

2) закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр.: забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;

3) выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр.: забавіцца, загаварыцца, захваліць;

4) распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр.: заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);

5) адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр.: забегчы, заехаць, заглянуць (да знаёмых).

II. Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр.: заакіянскі, завуголле, загарадны, задворкі, залетась, заўчора.

III. Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр.: завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.

IV. Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр.: замалада, засветла, зацемна, зацепла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́ць, -да́м, -дасі, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што. Даць дадаткова.

П. у дапамогу брыгадзе пяць чалавек.

2. чаго. Узмацніць, павялічыць.

П. бадзёрасці.

3. што. Зрабіць якім-н. з выгляду, па характары (са словамі «выгляд», «форма», «аблічча» і інш.).

П. сур’ёзны выраз твару.

4. перан., што. Аднесціся да чаго-н. так або іначай, асэнсаваць (са словамі «значэнне», «сэнс», «увага» і некаторымі інш.).

П. значэнне чыім-н. словам.

Не п. увагі чаму-н.

|| незак. прыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. прыдава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капе́ж, капяжу і капяжа, м.

1. ‑у. Каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах конаўкі. Шамякін. // Падзенне капель талага снегу. Учора і ўначы была адліга — з туманам і капяжамі, але на золку ўдарыў мароз. Карпаў. // Абл. Ледзяшы на стрэхах. Як весткі вясны, на стрэхах хат павіслі сіняватыя капяжы. Навуменка.

2. ‑а. Ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной. У вокны дождж буйны зазвоніць І з капяжоў руччом сцякае І снег жыўцом ён паядае. Колас.

3. ‑а. Месца падзення капель са стрэх. Сціх дождж, чуваць было, як ск[оч]ваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагна́цца, адганю́ся, адго́нішся, адго́ніцца; адгані́ся; зак.

1. Адагнаць каго-н., прымусіць пайсці прэч.

Дзеці лезуць да машыны — не а.

2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца, адысці куды-н.

Пастух адагнаўся са статкам на два кіламетры ад вёскі.

|| незак. адганя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ецца; незак.

1. Даваць трэшчыны, ірвацца з трэскам, надзімаючыся разрывацца і знікаць.

Лёд лопаецца.

Шклянка лопаецца.

2. перан. Цярпець крах, поўную няўдачу (разм.).

Лопаюцца планы.

Лопацца са смеху (разм.) — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргана... і аргана-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) арганічны (у 1 знач.), напр.: арганагенны, аргана-мінеральны, 2) які мае адносіны да органаў (у 1 знач.), напр.: арганапаталогія, арганапластыка, арганатэрапеўтычны, арганатэрапія (прымяненне з лячэбнай мэтай рэчываў жывёльнага паходжання).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блаславі́ць, -слаўлю́, -славі́ш, -славі́ць; -славі́м, -славіце́, -славя́ць; -славёны; зак., каго-што.

1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасця.

Б. маладых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н.

Б. на подзвігі.

|| незак. бласлаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. блаславе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. З’яўляцца, паўставаць.

Слупы вынікалі з-за ўзгоркаў і зноў знікалі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго-н.

Як вынікае са сказанага.

|| зак. вы́нікнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)