КЁРЛ ((Curl) Роберт) (н. 23.8.1933, г. Аліс, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1957). З 1958 ва ун-це У.М.Райса (г. Х’юстан; з 1967 праф.). Навук.працы па даследаванні адкрытых ім фулерэнаў (1985). Нобелеўская прэмія 1996 (з Г.Крота, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛО́ТЫ,
адна з саманазваў усіх або адной груп прычарнаморскіх скіфаў, пра якую піша Герадот (5 ст. да н.э.) у 4-й кнізе сваёй гіст.працы; сцвярджае таксама, што назва «С.» паходзіць ад скіфскага «цар». Некат. вучоныя мяркуюць, што С. наз. скіфы-земляробы.
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Акад.АНАрм. ССР (1943). Акад.АМНСССР (1944). Ген.-палкоўнік мед. службы. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1904). Вучань і супрацоўнік І.П.Паўлава. Працаваў у н.-д. і вышэйшых навуч. установах Пецярбурга, Масквы, У 1936—50 дырэктар Ін-та фізіялогіі, з 1950 Ін-та эвалюц. фізіялогіі АНСССР. У 1942—46 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук.працы па адаптацыйна-трафічнай ролі сімпатычнай нерв. сістэмы. Адзін са стваральнікаў сав. школы фізіёлагаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Прэмія імя І.П.Паўлава АНСССР (1937). Прысуджалася прэмія АНСССР яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́НАЎ (Яўген Піліпавіч) (1875, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.12.1929),
ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусі вет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. ін-та, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук.працы па аналізе вет.-сан. стану і прычынах хвароб с.-г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.-заалагічнага музея (1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
Тв.:
Витебская губерния в ветеринарно-санитарном отношении (1903—1910). Витебск, 1912.
Літ.:
Вышелесский С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12;
Сипко Н.Г. Ветеринарное образование в Белоруссии // Ветеринария. 1967. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Анатоль Яўгенавіч) (н. 14.9.1916, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Беластоцкай абл. у Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Рэсп. партшколу пры ЦККП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦККПСС (1959). З ліст. 1941 кіраваў падп. групай на чыг. ст. Орша. У 1942—44 камісар, камандзір партыз. атрадаў. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення, у 1963—64 міністр аўтатранспарту БССР. Старшыня Бел.рэсп. савета ветэранаў вайны, працы і ўзбр. сіл (1987—94), Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме ВС БССР (1987—92). Чл.ЦККПБ (1966—86). З 1986 чл., у 1990—91 нам. старшыні Рэвіз. камісіі КПБ. Дэп. ВС БССР у 1963—85, нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КУА (Ілья Нестаравіч) (6.5.1907, с. Шэшэлеты, Абхазія — 2.12.1977),
савецкі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1946). Акад.АН Грузіі (1946). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Тбіліскі ун-т (1930). Працаваў у АНСССР, АН Грузіі (з 1972 прэзідэнт). У 1959—64 рэктар Новасібірскага, у 1965—72 Тбіліскага ун-таў. Навук.працы па тэорыі аналітычных функцый і іх дастасаванні да рашэння ўраўненняў матэм. фізікі. Адкрыў і даследаваў новы клас нефрэдгольмавых эліптычных краявых задач. У галіне механікі прапанаваў новы варыянт матэм. тэорыі пругкіх абалонак. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1984. Ленінская прэмія 1963.
Тв.:
Основы тензорного анализа и теории ковариантов М., 1978;
Некоторые общие методы построения различных вариантов теории оболочек. М., 1982.
Літ.:
Комплексный анализ и его приложения: Сб. ст.: Посвящ. Акад. И.Н.Векуа к его семидесятилетию. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛІХАЎ (Яўген Паўлавіч) (н. 2.2.1935, Масква),
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. з 1968). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1958 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, з 1988 дырэктар. У 1977—90 віцэ-прэзідэнт АНСССР, з 1991 віцэ-прэзідэнт Рас.АН. Навук.працы па фізіцы плазмы, магн. гідрадынаміцы, праблемах кіраванага тэрмаядз. сінтэзу. Незалежна ад Р.З.Сагдзеева і Д.Пайнса прапанаваў (1962) квазілінейны механізм узаемадзеяння ў плазме. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя імпульсныя крыніцы энергіі на аснове МГД-генератараў, распрацаваны тэхнал. лазеры для металаапрацоўкі. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Літ.:
Андреев А.Ф. и др. Е.П.Велихов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ (Іван Мацвеевіч) (14.9.1891, с. Мілалюб Пскоўскай вобл., Расія — 20.3.1983),
савецкі матэматык.
Акад.АНСССР (1929). Чл. шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1971). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1918 у Пермскім ун-це, ленінградскіх політэхн. ін-це і ун-це. З 1932 дырэктар Матэм. ін-та АНСССР. Навук.працы па аналіт. тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналіт. тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1983. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1971).
Тв.:
Метод тригонометрических сумм в теории чисел. 2 изд. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШКО́ (Валянцін Пятровіч) (2.9.1908, г. Адэса, Украіна — 1989),
савецкі вучоны; адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1856, 1961). Сапраўдны чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1929 у Газадынамічнай лабараторыі і інш. установах АНСССР. Навук.працы па стварэнні вадкасных ракетных рухавікоў (ВРР) і касм. апаратаў. Канструктар першага ў свеце электратэрмічнага ракетнага рухавіка (1929—33) і першых сав. ВРР (1930—31). Кіраваў распрацоўкай ВРР, што выкарыстоўваліся на сав. ракетах-носьбітах. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1967, 1984. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1958).
Тв.:
Ракеты, их устройство и применение. М.; Л., 1935 (разам з Г.Э.Лангемакам);
Путь к ракетной технике: Избр. тр., 1924—1946. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1989 у г. Жлобін Гомельскай вобл., адкрыты ў 1992. Пл. экспазіцыі 243 м², каля 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (1997). Сярод прадметаў даўніны бівень і косці маманта, неалітычныя крамянёвыя прылады працы, керамічныя вырабы, знойдзеныя на тэр. раёна, макет паселішча 15 ст., прылады працы і прадметы побыту 17—19 ст., дыярамы пра буд-ва Лібава-Роменскай чыгункі (1873), рэв. выступленні чыгуначнікаў (1905) і інш.
Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял.Айч. вайны: абарончым баям Чырв. Арміі, дзейнасці Жлобінскага патрыятычнага падполля, партыз. руху ў раёне, матэрыялам пра Азарыцкія лагеры смерці, вызваленню Жлобіншчыны ад ням.-фаш. захопнікаў; захоўваюцца асабістыя рэчы славутых землякоў. Экспанаты знаёмяць з развіццём у пасляваенны час асветы, навукі, культуры і спорту, гаспадаркі, прадпрыемстваў у горадзе і раёне.