помнік архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў 1776 у в. Крывічы (цяпер гар. пасёлак) Мядзельскага р-на Мінскайвобл. ў стылі позняга барока. Складаецца з Андрэеўскага касцёла і жылога будынка. Касцёлсв. Андрэя — 1-нефавы, 1-вежавы храм з прамавугольнай апсідай, накрыты высокім 2-схільным дахам. Высокая вежа мае 3-ярусную кампазіцыю з характэрнымі ў стылявых адносінах заломамі карніза, скосамі вуглоў. Арх. дэкор стрыманы і лаканічны. Высока размешчаныя ў тоўшчы сцен аконныя праёмы набліжаюць храм да абарончых збудаванняў. Сцены крапаваны падвойнымі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра. Амбон аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Падлога мазаічная, з геам. арнаментам. Алтар багата ўпрыгожаны лепкай, скульптурамі святых. Жылы будынак прымыкае да паўд.-ўсх. сцяны касцёла. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, яго сцены ўмацаваны плоскімі лапаткамі, члянёны невял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГАТО́ВІЧ (Ігнат Сямёнавіч) (10.8.1796, в. Малая Капліца Гродзенскага р-на — 10.10.1867),
бел. і польскі паэт, педагог. Скончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі ун-т (1817). У 1817—39 выкладаў лац. мову і л-ру ў Мінскай гімназіі, у 1839—46 інспектар пав. вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Вількаміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу і пасяліўся ў Мінску. Вядомы яго адзіны бел. верш антыпрыгонніцкага зместу «Скажы, вяльможны пане...», за надрукаванне якога віленскі альманах «Bojan» («Баян», 1838) быў канфіскаваны. Аўтар навук. працы «Даследаванне пра лісты» (1817), кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), дыдактычных двухрадковых максімаў «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзяцей і юнацтва. Вядомы і як бібліёграф, выдавец гіст.-літ. помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кнігазбор з унікальнымі выданнямі. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЯШО́НАК (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 14.10.1929, в. Кіктараўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1990). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1964 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, Мінскай ВПШ, з 1991 у Ін-це гіст.-паліт. даследаванняў, з 1992 гал. рэдактар Арганізац.-метадычнага цэнтра па выданні гіст.-дакумент. хронік «Памяць». Даследуе гісторыю барацьбы бел. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Адзін з аўтараў выданняў «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 4, 1975) і інш.
Тв.:
Героические страницы освобождения Белоруссии: Операция «Багратион». Мн., 1984;
Идейно-политическая работа Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫЧ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 25.2.1935, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1986). Д-рэканам.н. (1973), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Брат Л.М.Лыча. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1958). У 1958—61 на Брэсцкай абл.с.-г. доследнай станцыі; з 1967 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1977 у БелНДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі (нам. дырэктара). З 1988 дырэктар Ін-та эканомікі і адначасова з 1992 акад.-сакратар Аддзялення гуманіт. навук Нац.АН Беларусі. Даследуе праблемы павышэння эканам. эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, у т. л. меліярацыі, кіравання нар. гаспадаркай, эканам. суверэнітэту, міждзярж. эканам. інтэграцыі.
Тв.:
Размещение и специализация сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.);
Экономическая эффективность сельскохозяйственного производства. Мн., 1988;
Эффективность использования производственных ресурсов. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Любанскім і Старадарожскім р-нах Мінскайвобл., за 7 км на Пн ад г. Любань. Створана на р. Арэса ў 1966. Пл. 22 км², даўж. 11,8 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 6,3 м, аб’ём вады 39,5 млн.м³; даўж. берагавой лініі 38 км. Да затаплення на месцы вадасховішча быў балотны масіў з тарфянікамі магутнасцю да 3 м. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд, значна пашыраецца ў паўд. частцы. Берагі нізкія, спадзістыя. Больш за 20% берагоў — дамбы абвалавання. На левым беразе ў ніжняй ч. вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. Ёсць 5 астравоў агульнай пл. 0,5 км². Дно выслана торфам, ілам, пяском.
Замярзае ў пач. снежня, лёд (таўшчыня 45—55 см) трымаецца да пач. красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 80 см. Зарастае каля 20% плошчы Выкарыстоўваецца для рэгулявання рачнога сцёку, жыўлення вадой сажалак доследнага рыбгаса «Любань».
царкоўна-адм. адзінка каталіцкай царквы ў 18—20 ст. Створана паводле ўказа рас. імператрыцы Кацярыны II у 1773 як Беларуская рымска-каталіцкая епархія (дыяцэзія, біскупства) з цэнтрам у Магілёве, уключала тэрыторыі, далучаныя да Рас. імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай; першы епіскап — С.Богуш-Сестранцэвіч. Указам ад 17.1.1782 пераўтворана ў Магілёўскую архіепархію, што пацверджана найвысачэйшай граматай ад 11.11.1783. У канцы 1797 Яе архіепіскап пераехаў у Пецярбург, узначальваў сталічную рымска-каталіцкую духоўную калегію (засн. ў 1801) і з’яўляўся мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў Рас. імперыі. У 1883 Магілёўскай архіепархіі падпарадкаваны касцёлы б.Мінскай рымска-каталіцкай епархіі. У 1920-я г. ў сувязі з антырэлігійнай палітыкай сав. улад дзейнасць архіепархіі фактычна спынілася. У 1991 утворана Мінска-Магілёўская архіепархія з кафедрамі ў Мінску і Магілёве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Віталь Дзмітрыевіч) (н. 26.5. 1923, г. Разань, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1970), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1958). Настаўнічаў, быў на парт. рабоце ў Віцебскай вобл. З 1958 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1958—59 нам. дырэктара, у 1960—88 заг. кафедры), з 1990 у інш.ВНУ. Навук. працы па праблемах агульнай тэорыі развіцця, дыялектыкі, логікі і гісторыі філасофіі, метадалогіі і практыкі прафес. падрыхтоўкі кіруючых кадраў.
Тв.:
Закон отрицания отрицания. Мн., 1960;
Проблема развития в философии и естествознании: Ист.-филос. очерк. Мн., 1969;
Научно-техническая революция и диалектика. Мн.. 1976;
Диалектика: системы и развитие. Мн., 1978 (разам з В.В.Марозавым);
Методологическое значение требований формальной и диалектической логики для практики работы руководителей. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПАЎСТА́НЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ 1863,
арганізацыя па падрыхтоўцы і кіраўніцтву паўстаннем 1863—64 у Мінску і Мінскайгуб. На першым этапе гал. ролю ў ёй адыгрывалі «чырвоныя»: А.Трусаў, І.Козел, К.Марцінкевіч і інш.; у Навагрудскім пав. — У.Борзабагаты і В.Клімовіч, у Барысаўскім — М.Цюндзявіцкі. Арг-цыя паступова набыла характар сістэмы губ., гар. і пав. органаў з падзелам на цывільныя і ваенныя. Вясной 1863, з далучэннем да паўстання партыі «белых», многія важныя пасады апынуліся ў руках памяркоўных элементаў, звязаных з памешчыкамі. Асн.ваен. сілу ў арг-цыі складалі «чырвоныя», што дазволіла паўстанцкім атрадам у крас. 1863 арганізавана выступіць супраць царызму. З лета 1863 паўстанцкім губ. камісарам стаў доктар М.Аскерка. Увосень 1863 К.Каліноўскі паслаў у Мінск свайго памочніка І.Яманта, які разам з Аскеркам і К.Пялікшам (губ. цывільны начальнік) рэарганізаваў арг-цыю. Разгромлена царскімі ўладамі ў пач. 1864.
адзін з першых прапагандыстаў марксізму ў Беларусі. Скончыў Кіеўскае рэальнае вучылішча (1891). З 1891 вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Вёў ідэйную барацьбу супраць народнікаў. З 1895 пісар Мінскай кантрольнай палаты, з 1896 у Дзярж. кантролі Лібава-Роменскай чыгункі. Прапагандаваў марксізм сярод рабочых чыг. майстэрняў і ліцейнага з-да ў гуртку, які перадаў яму С.С.Трусевіч. У 1897—98 удзельнічаў у падрыхтоўцы Першага з’езда РСДРП у Мінску. У 1897 пазнаёміўся з укр. паэтэсай П.Украінкай, спрыяў станаўленню яе марксісцкага светапогляду, дапамагаў ёй друкаваць свае творы ў часопісе легальных марксістаў «Жизнь» (у 1900—01). Украінка 4 разы наведвала М. ў Мінску, у апошні прыезд правяла каля паміраючага 2 месяцы і напісала тут паэму «Апантаная». Імем М. названа вуліца ў Мінску.
Літ.:
Басин Я. Зов Прометея: Повесть о Сергее Мержинском. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНЧЫК (Пётр Іванавіч) (н. 20.4.1932, в. Слабада Пухавіцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне аграноміі. Чл.-кар. Акадэміі агр.н. Беларусі (1992), д-рс.-г.н. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1963 у Бел.НДІ земляробства, з 1988 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы комплексных, рэсурсазберагальных, эканамічна і экалагічна абгрунтаваных сістэм выкарыстання зямлі на прынцыпах адаптыўнай інтэнсіфікацыі земляробства, удасканаленні глебава-экалагічных севазваротаў і структуры пасяўных плошчаў для розных тыпаў глеб і спецыялізацыі гаспадарак, спалучэнні іх з сістэмамі ўгнаенняў, апрацоўкі глебы і аховы раслін ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў.
П.І.Ніканчык.
Тв.:
Интенсивное использование пашни. Мн., 1995;
Проблемы севооборотов в условиях интенсификации земледелия // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;
Основные направления развития современного земледелия // Науч. тр. по земледелию и растениеводству. Жодино. 1999. Вып. 36.