КАЗЛО́Ў (Вілорый Аляксеевіч) (н. 18.1.1934, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак тэлебачання. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1956). У 1957—92 мастак-пастаноўшчык Бел. рэсп. студыі тэлебачання (у 1961—82 гал. мастак). Работы вылучаюцца і рэаліст., і ўмоўна-алегарычнай вобразнасцю, эмацыянальнай выразнасцю. Аформіў тэлеспектаклі «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1957), «Млын на Сініх Вірах» У.Караткевіча (1959), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965), «Адвечная песня», «Курган» і «Бандароўна» паводле Я.Купалы (усе 1980), «Слабодскі парламент» па матывах апавядання М.Гіля (1984), «Алімпіяда» паводле рамана І.Пташнікава (1988) і інш.; тэлефільмы «І смех і бяда» (1973), «Новая зямля» паводле Я.Коласа (1982), «Купалінка» (1983) і інш.
Л.Ф.Салавей.
т. 7, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)