Кукав́аць ’ствараць гукі, падобныя на «ку‑ку»’ (ТСБМ, Нас.). Гукапераймальнае. Параўн. укр. кукувати, рус. куковать, польск. kukować, в.-луж. kukować ’тс’. Балтыйскія паралелі (літ. kaũkti ’быць’) далёкія семантычна і марфалагічна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кшэ́сла ’частка воза з ручкамі, да якіх прымацоўваецца драбіна’, параўн. польск. krzesło ’стул’ і літ. krislas ’папярочка ў возе’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596). Балтызм з фанетыкай пад польскім уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́жыцца ’лупіцца, аблуплівацца’, ’адвальвацца’ (пух., Жыв. сл.; раг., чэрв., Сл. ПЗБ), лу́жыць ’лушчыць’ (браг., Мат. Гом.), лужы́ць ’тс’ (капыл., ганц., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lūžti ’ламацца’, ’трэскацца’, ’распадацца’, ’згінацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анда ’адна’ (Дзмітр.). Магчыма, памылка друку — перастаноўка н — д ці вынік асіміляцыйна-дысіміляцыйных працэсаў: дн > нн > нд. Калі значэнне ’вось, нават’, магчыма, з літ. añdai (гл. Тапароў, Балтийские яз., 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апруда 1 ’гультай, абжора’ (Касп.). Няясна. Параўн. літ. aprūdìjęs ’іржавы’.
Апруда 2 ’смерць’, віц. (П. В. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выразе хай цябе апруда ’каб ты здох’. Параўн. апрудзіцца, апруцянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ^ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́кала (ткача) ’расліна званец, Rhinantus L/ (ТС). Да пікаць: (гл.), параўн. ілюстрацыю: пікала талочыць. Малаверагодная сувязь з рус. пісулька ’пустазелле’ (Тапароў выводзіць з літ. piknie ’чуляўнік/ гл. Балтийские яз., 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піпіка́шка (з дзіцячае мовы) ’зацірка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). У выніку злучэння ў адно слоў піпаі (гл.) і кашка < каша (гл.). Сувязь з літ. pypąs ’малако’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ) сумнеўная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайну́ць — пры гульні “ў куля” кароткую палачку — куль — падкінуць уверх і двойчы ўдарыць, за што залічваецца тры ачкі (Юрч. Вытв.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. trẽjinti ’траіць, павялічваць у тры разы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)