Бэ́рсаць ’блытаць’ (Сцяшк. МГ), ’пісаць; нячыста жаць’ (Сцяц., Шат.). Варыянт бэ́рсаць (*бърс‑) замест *борсаць, магчыма, экспрэсіўнага паходжання. Але хутчэй за ўсё гэта гіперкарэктная форма (у бел. мове ненаціскное э > а): тут было «адноўлена» неэтымалагічнае э. Гл. барса́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астанаві́цца ’спыніцца’ (Яруш.), рус. остановиться. Ужыта, відаць, пад рускім уплывам, але наяўнасць слоў станавіць ’ставіць’, станавіцца (БРС) дапускае, што бел. астанавіцца паралельнае ўтварэнне з прэфіксам а‑ ад згаданага дзеяслова. Астаноўка (Яруш.) хутчэй за ўсё з рус. остановка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Астрапянець, остропыни́ти ’аслупець’ (Клім.). Відаць, звязана з строп, страпілы, укр. стропина ’розныя віды бярвенняў, слупоў’; іншая магчымасць — сувязь з укр. стропи́тся ’сайсці са шляху, з розуму’. Але хутчэй остропынити «стаць як стропына», як аслупець «стаць як слуп».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блот ’валацуга’ (Яўс.). Параўн. блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Блот — гіперкарэктнае ўтварэнне ад блатаваць ці блатны. Пад націскам аднаўляецца неэтымалагічнае о (параўн. знайсцізнойдзем; параўн. яшчэ: барса́ць < борса́ть, *бърс‑, але з новым націскам бэ́рсаць, дзе неэтымалагічнае э).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́льно ‘строга’: smolno prykazać (Арх. Федар.), смо́лно ‘настойліва, пастаянна’: аб том смолно жупіць, але ёй ніхто веры не дае (Сержп. Прымхі). Да смала, смоль (гл.), першапачаткова, магчыма, ‘навязліва’, параўн. смо́ллю (лезці) ‘неадчэпна, настырна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробка дыял. навагр. грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плава́к ’плывец’ (лун., Сл. Брэс., Шатал.; стол., Нар. лекс.). Відаць, утворана пад уплывам польск. pływak ’тс’, але з бел. суфіксам і націскам (параўн. спява́к, язда́к, раза́к, хада́к) ад пла́ваць (гл.). Сюды ж плыва́к ’плытагон’ (іван., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schon

1. adv

1) ужо́;

~ längst ужо́ (даўны́м) даўно́

2):

~ gut! до́бра!, няха́й бу́дзе так!;

er wird ~ kmmen* ён напэўна пры́йдзе;

das ~, ber… няха́й так, але́;

wenn es ~ wahr ist, so… на́ват калі́ гэ́та пра́ўда, то ўсё ж…;

es wird ~ stmmen, ber… пра́ўда то пра́ўда, але́ ж…;

wenn ~, dann… калі́ ўжо, то…;

und wenn ~! ну хоць бы!; ну гэ́та не бяда́!;

wenn ~, denn ~ рабі́ць, дык рабі́ць

2. prtc жа;

nun rde doch ~! ну гавары́ ж нарэ́шце!;

na, mach ~! паспяша́йся!, пачына́й жа нарэ́шце!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бусе́ць: жыта бусе́е ’псуецца, пакрываецца іржой’ (Запіскі, т. 2, кн. 9, 112). Параўн. рус. дыял. бу́се́ть ’плеснець, цвісці’. Усё ад *busъ ’шэры’, слова, пашыранага на рускай моўнай тэрыторыі, але ад якога ў бел. мове ёсць вытворнае — бу́сел (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)