кнехт, -а, М -хце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання троса, каната.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кюве́т, -а, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгункі для сцёку вады.

|| прым. кюве́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лахманы́, -о́ў, адз. лахма́н, -а́, м. (разм.).

Старое, паношанае або падранае адзенне; рыззё, анучы, кавалкі, абрыўкі.

Скінь ты гэтыя л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́ўка, -і, ж.

1. зб. Дахавы матэрыял у выглядзе драўляных або гліняных пласцін.

2. мн. -і, -вак. Асобная такая пласціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дражэ́, нескл., н.

1. Гатунак дробных цукерак круглай або авальнай формы.

Шакаладнае д.

2. Лекавы прэпарат такой формы.

Вітаміннае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ..., прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці прыметы або супрацьлегласці дзеяння, напр.: дэкадзіраваць, дэшыфраваць, дэмантаж, дэгуманізацыя, дэнацыяналізацыя, дэстабілізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак. і незак.

Упершыню публічна выступіць (выступаць) на сцэне або ў якой-н. галіне дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзі́рысты, -ая, -ае.

Схільны, ахвочы да боек, сварак або які выражае задзірыстасць.

З. позірк.

З. характар.

|| наз. задзі́рыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залатні́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Старая мера масы, роўная 1/96 фунта або 4,26 грама.

Малы з., ды дарагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́цемна, прысл. (разм.).

Калі цёмна (пакуль яшчэ не развіднела або калі ўжо сцямнела).

Выехаць яшчэ з.

Завяршыць працу ўжо з.