кабала́, -ы́, ж.

1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўцы, а таксама сама гэта залежнасць (гіст.).

2. перан. Поўная залежнасць ад каго-н.; прыгнёт.

Трымаць у кабале.

|| прым. каба́льны, -ая, -ае.

Кабальная залежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабалі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сярэдневяковая містычная плынь у іўдаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

2. перан. Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжн., іран.).

|| прым. кабалісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каба́льны, -ая, -ае.

1. гл. кабала.

2. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў.

Кабальныя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Самец свінні; кныр.

2. Дзікая свіння; дзік, вепр.

|| памянш. каба́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабані́на, -ы, ж.

Мяса кабана.

Воўк да кабаніны вельмі ласы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. -і́, -ро́г, ж.

Горная бязрогая жывёліна сямейства аленевых з мускуснай залозай на жываце (у самцоў).

|| прым. кабарго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабардзі́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. кабардзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кабардзі́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабарэ́, нескл., н.

Невялікі рэстаран з мастацка-забаўляльнай праграмай і выступленнямі канферансье.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабата́ж, -у, м. (спец.).

Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы.

Малы к. (у межах аднаго мора). Вялікі к. (паміж партамі розных мораў).

|| прым. кабата́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кабачо́к, -чка́, мн. -чкі, -чко́ў, м.

Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з прадаўгаватымі пладамі белага, зялёнага, жоўтага колеру, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. кабачко́вы, -ая,-ае.