пракаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць. Пракаціць бочку. Пракаціць воз.

2. каго. Правезці каго‑н., каб зрабіць прыемнасць. [Конюх:] — Летам, калі ў пана Булыгі будуць імяніны, я цябе ў яго брычцы пракачу. Бажко.

3. Хутка праехаць. Шмат хто пакланіўся пану, які на стаенным жарабцы пракаціў па вёсцы да старасты... Чарот.

4. перан.; каго. Разм. Адхіліць, адвесці на выбарах, не выбраць куды‑н. — Што здарылася? Мяне пракацілі... Не выбралі... Вось што здарылася... Шамякін.

•••

Пракаціць на вараных — забалаціраваць, праваліць каго‑н. на выбарах (накідаўшы чорных шароў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Разм. Памянш. да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі. Жычка.

2. Памянш.-ласк. да рагуля (у 2 знач.). Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі, — прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе. Марціновіч.

3. Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.

4. толькі мн. (рагу́лькі, ‑лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Разумны, кемлівы; дзелавіты. [Апейка:] — Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра. Мележ. І калгасныя справы .. [Васіль] павёў так, што хутка стаў вядомы як здольны, талковы рахункавод. Васілевіч. — Канечне, — гаварыў дзед Нічыпар, — старшынёй трэба выбраць чалавека пісьменнага, талковага. П. Ткачоў. // Змястоўны, разумны, дзелавы. Талковы даклад. □ [Тарасевіч:] — А як трэба нашай прамысловасці разумная, удумлівая парада вучонага-эканаміста, талковая рэкамендацыя. Арабей.

2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы (пра думкі, словы і пад.). Звычайна паліцэйскія былі альбо п’янчугі, альбо людзі тупыя, не здольныя вымавіць ніводнага талковага слова. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў. Кучар. Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!.. Гроднеў.

2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба. Быкаў.

3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў. Лойка. // З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвы́ркаць, ‑ае; незак.

1. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі (пра цвыркуноў, конікаў і некаторых птушак). На розныя галасы недзе ў лістоце цвыркаюць птушкі. Скрыган. У жыце цвыркалі конікі. Новікаў. // Утвараць падобныя гукі (пра інструменты). Шоргалі звонкія пілы, гахалі і чохкалі сякеры, цвыркалі скоблі. Машара. // Імгненна прапускаць сліну праз зубы. Чакаючы, сядзеў [Пятрок] увесь час на лавачцы, курыў крадком з рукава ды цвыркаў слінай цераз зубы. Паўлаў.

2. Ліцца струменьчыкамі. Пад гарачымі промнямі сонца снег хутка раставаў, і ў нас пад нагамі хлюпала і цвыркала тонкімі струменьчыкамі вада. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцячы́1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякаць ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃ti ’паднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.

Сцячы́2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел. тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр. тля, дыял. тлі́я, рус. тля ’тс’. Звязваюць з прасл. *tьlitiхутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус. тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч. τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат. tĩrelis ’балота’, літ. týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыць ’імклівасць, шпаркасць’ (Нас., Ласт.); ’крутасць, стромкасць, круча’ (Ласт.), прыт ’жвавасць, рухлівасць’ (Бяльк.), рус. прыть ’тс’. Прасл. *prytь > бяссуфікснае вытворнае ад *prъtiti, *pryt(j)ati ’рухацца, корпацца, узнімацца’ (Варбат, Этимология–1971, 10; яе ж, Слав. языкозн., XII, 119), прадстаўленага ў беларускай мове, відаць, толькі палес. пры́тыты (гл. пры́тыць). Праблематычным з’яўляецца далучэнне сюды спріт ’спрыт, жвавасць’ (Бяльк.), а таксама рэканструкцыя ў якасці зыходнай для рус. прыть і бел. прыць формы *sprytъ, крыніцай якой лічыцца гоц. *sprūti < sprautoхутка’, параўн. ст.-англ. sprūtan ’даваць парасткі, развівацца’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 16–17); сумненні на гэты конт у Смулковай (Бел.-польск. ізал., 118–120). Аб серб.-харв. pȑtiti гл. Глухак, 507. Гл. таксама пры́тны, пры́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляту́н ’лётчык, пілот’ (Бяльк., б.-каш., Мат. Гом.) (рус. лету́н, чэш. letoun ’лятаючае насякомае’, ’кажан’, ’самалёт’, славац. letún ’тс’). Новае ўтварэнне — семантычны перанос з ляту́н ’той, хто лётае, хутка ходзіць, бегае’ (ТСБМ). Да лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 134–135), Сцяцко (Афікс. наз., 68). Зусім новае ў бел. мове ’той, хто часта мяняе месца працы’ — з рус. лету́н ’тс’, якое (іран.) ’селянін, які не хацеў жыць у сваёй вёсцы, а шукаў дзесьці дадатковыя заробкі’. Крукоўскі (Уплыў, 151) разглядае гэта як сэнсавую кальку. Сюды ж: ляту́н ’дробны лешч, Abramis brama L.’, ’гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Інстр. II), а таксама ляту́ха ’тая, што шпарка ходзіць, бегае’ (міёр., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласката́ць1, лоскота́ць ’казытаць’ (Гарэц., Нас., Касп., ТСБМ, ТС; раг., КЭС), ласкатаць ’казытаць іншых’ (Нас.). Укр. ласкота́ти, лоскота́ти, рус. зах.-бран. смал., маск., ёнаўск. (ЛітССР), кур., варонеж. ласко́та́ть, ласката́ть, польск. łaskotać, ст.-польск. łasktać, н.-луж. łaskotać, łaskosiś, в.-луж. łoskotać, łaskotać, славац. laskotať. Паўн.-слав. laskotati ’казытаць’, якое з’яўляецца інтэнсівам да laskati (Бернекер, 1, 692; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 27–28). Гл. ла́ска.

Ласката́ць2 ’балбатаць, гаварыць хутка, незразумела’ (Жд. 1, Юрч., Нас., Касп.; чэрв., Жд. 2). Да лоскат (гл.). Сюды ж ласкату́н ’балбатун’, ласкатня́, ласката́нне ’балбатня’ (Нас., Юрч. Вытв.).

Ласката́ць3, лоскота́ць ’барабаніць, ляскатаць’ (ТС) — пад уплывам экспрэсіўнасці мена лʼ‑ у л‑. Да лёскат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)