пано́шаны, -ая, -ае.

Пра адзенне: які быў ва ўжытку, такі, які ўжо насілі.

П. капялюш.

|| наз. пано́шанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыбіра́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыбрацца, прыгожа адзецца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папужа́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Спужацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці папужаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параз’язджа́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Раз’ехацца — пра ўсіх, многіх.

Госці параз’язджаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́сіцца; незак.

Пра свінню, вожыка, барсука: нараджаць, прыводзіць прыплод.

|| зак. апарасі́цца, -ро́сіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасчэ́свацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Расчасацца — пра ўсіх, многіх (гл. расчасацца¹).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасіраце́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -е́е; -е́ем, -е́еце, -е́юць; зак.

Стаць сіротамі, асірацець — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасле́пнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; пасле́п, -пла; зак.

Аслепнуць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -до́х, -хла; зак.

Здохнуць (пра ўсіх, многіх жывёл).

Усе мухі перадохлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пустава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; незак.

Пра якое-н. памяшканне: быць пустым, незанятым.

Кватэра пакуль пустуе.