сме́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Які канчаецца смерцю, звязаны са смерцю. Смертны выпадак. Смертны час. // Прызначаны для памёршага. Смертны саван. Смертнае адзенне. Смертная пасцель. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Смертная агонія. Смертныя хрыпы.
2. Такі, які не можа жыць вечна, павінен памерці. Чалавек смертны. // у знач. наз. сме́ртны, ‑ага, м.; сме́ртная, ‑ай, ж. Чалавек. Гэта нас, смертных, абміне такі лёс. А вас, факт, успомняць. Пальчэўскі.
3. Такі, які пазбаўляе жыцця, вядзе да смерці. Смертная кара. Смертны прыгавор. □ [Брыль:] — Ён жа [саюз] абараніў нас ад навалы белых армій і іх саюзнікаў, замежнай буржуазіі, што ў смертнай схватцы прабавала задушыць нас. Колас.
•••
Просты смертны — звычайны чалавек, які нічым не вызначаецца.
Смертны грэх гл. грэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́рны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з ударнай працай, ударніцтвам. Ударная брыгада. □ Тлумач растлумачыў: «Наш цэх ударны. Усе стараюцца, каб ніводнай хвіліны не прапала дарма». Чорны. Ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазцы лесу дзяржаве прайшоў .. вельмі ўдала. Брыль.
2. Галоўны, першачарговы; неадкладны. Школа была ўдарным аб’ектам ударнай будоўлі. Грахоўскі. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.
уда́рны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару. Ударны механізм. Ударная хваля ўзрыву. Ударныя музычныя інструмент.
2. Які наносіць рашаючы ўдар па ворагу, прызначаны для такога ўдару. Ударны полк. Ударная група. □ На краі хвойніку размяшчаўся ўдарны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумара́льны
(ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека)
звязаны з вадкасцямі арганізма — кроўю, лімфай, тканкавай вадкасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
касмі́чны
(гр. kosmikos = сусветны)
1) які адносіцца да космасу, звязаны з яго асваеннем (напр. к-ая прастора, к-ая ракета);
2) перан. велізарны, грандыёзны (к. маштаб).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
намінаты́ўны
(лац. nominativus = звязаны з называннем)
1) лінгв. які служыць для называння, абазначэння прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў (напр. н. сказ);
2) які мае адносіны да намінатыву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
такты́чны
(гр. taktikos)
1) звязаны з ажыццяўленнем ваенных задач;
т-ая адзінка — падраздзяленне, здольнае самастойна выконваць баявое заданне;
2) абумоўлены выбарам прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
жыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жыцця, звязаны з жыццём (у 2, 4 і 6 знач.). Жыццёвыя працэсы. Жыццёвы шлях. Жыццёвы ўзровень.
2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для грамадства. Жыццёвыя цэнтры краіны. Жыццёвыя інтарэсы.
3. Які адпавядае рэчаіснасці, узяты з жыцця; праўдападобны. Жыццёвы вобраз. Жыццёвая сітуацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́жжавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да збожжа; звязаны са збожжам. Збожжавая праблема. Збожжавы фураж.
2. Які з’яўляецца збожжам. Збожжавыя культуры. // у знач. наз. збо́жжавыя, ‑ых, мн. Злакавыя сельскагаспадарчыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і інш.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу. Сяўба збожжавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вучэ́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучобы, з’яўляецца вучобай. Вучэбныя заняткі. Вучэбны працэс. // Прызначаны для правядзення вучобы, заняткаў. Вучэбны корпус. Вучэбны фільм. Вучэбны самалёт.
2. Які мае на мэце падрыхтоўку; трэніровачны. Вучэбны полк, збор. Вучэбная стральба.
3. Звязаны з арганізацыяй працэсу навучання, навучальны. Вучэбныя планы, праграмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аперэ́тачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа.
2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур’ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)