Анэ́ма ’клісцір’, (пераносна) ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Польск.enema ’клісцір’. З грэч.ἐνίημα ’уліванне’, магчыма, праз польск. пасрэдніцтва. Слушкевіч, Зб. Курыловічу, 283.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэка́да ’дэкада’ (БРС). Рус.дека́да, укр.дека́да. Запазычанне з франц.décade ’тс’ (< лац. < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папяро́чнік ’памер у шырыню, дыяметр’ (ТСБМ). Дэрыват ад папярочны з суф. ‑ік. Калька франц.diamétre або лац.diametrus, грэч.διάμετρος ’папярочнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыга ’князь, ’начальнік’, ’ваявода’ (Гарб.), ст.-руск.рига ’кароль’. З грэч.ῥήγας ’кароль’ ад лац.rex, regis ’тс’ (Фасмер, 3, 481).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГНО́ЗІЯ (ад а... + грэч. gnōsis пазнанне, распазнаванне),
парушэнне працэсаў распазнавання навакольных прадметаў і з’яў пры захаванні свядомасці і адчувальнасці. Узнікае пры шырокім пашкоджанні пэўных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Адрозніваюць агнозію зрокавую («душэўная слепата»), калі хворы не пазнае знаёмыя прадметы, людзей (агнозія на людзей), але вастрыня зроку захавана, агнозію слыхавую — хворы не здольны распазнаваць гукі, агнозію адчувальную — немагчымасць распазнаваць знаёмыя прадметы на дотык (астэраагноз), агнозію нюхальную і смакавую — парушэнне распазнавання знаёмых прадметаў і рэчаў па іх паху і смаку. У некаторых выпадках хворы не арыентуецца ў частках свайго цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫСЕ́Й, Уліс,
у грэч. міфалогіі цар вострава Ітака, гал. герой паэмы «Адысея». Праславіўся як удзельнік Траянскай вайны. Вызначаўся адвагай, хітрасцю, розумам. Існуюць 2 версіі смерці Адысея: паводле адной яго смяротна параніў сын Тэлегон, па другой Адысей памёр у Этоліі ці Эпіры, дзе шанаваўся як герой, надзелены дарам прароцтва. Прыгоды Адысея адлюстраваны ў л-ры (Гамер, Сафокл, Эўрыпід і інш.) і выяўл. мастацтве (малюнкі на ант. вазах, фрэскі ў Пампеі і інш.).
Галава Адысея. фрагмент скульптурнай групы э грота ў Сперлонгу. Канец 2 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЭ́Р-ШЭ́ВА, Беэршэба (араб.Бір-эс-Саба,
грэч.Вірсавія),
горад на Пд Ізраіля. Адм. ц. акругі Беэр-Шэва. 114 тыс.ж. (1990). Гандл.-трансп. ц. паўд.ч. краіны — пустыні Негеў. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Дрэваапрацоўка, машынабудаванне, эл.-тэхн., швейная прам-сць, вытв-сць зборных дамоў, керамікі, шкляных вырабаў; хім.з-д. Ун-т.
Горад на месцы сучаснага вядомы з 4-га тыс. да н.э. У Беэр-Шэве знаходзілася свяцілішча бога Яхве, збудаванае, паводле Бібліі, Ісаакам. Захаваліся рэшткі рым. крэпасці 3—4 ст.н.э., стараж. студні і падземныя цыстэрны для вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕ́РМ (ад бія... + грэч. herma падводная скала),
простая арганагенная пабудова, якая ўтварылася на месцы росту калоній арганізмаў, здольных адкладваць вапну, захоўваць пасля адмірання прыжыццёвую форму. Даўж. біягерма да кіламетра.
Марфалагічна біягерм як геал. цела — масіў або выпуклая лінза, палеагеаграфічна — падводны выступ, узгорак. У асадкавых адкладах Беларусі выкапнёвыя дробныя Б. з каралаў, страматапораў, імшанак, сіне-зялёных і чырвоных водарасцяў (багранак) трапляюцца ў сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх утварэннях Брэсцкай упадзіны, верхнедэвонскіх і кам. вуг. утварэннях Прыпяцкага прагіну. Да верхнедэвонскіх біягермных адкладаў Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу. Гл. таксама Біястромы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРВАРЫ́ЗМ (ад грэч. barbarismos іншамоўны),
запазычанае слова ці выраз, якія ў бел. мове не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна). Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tête à tête — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове маст. л-ры для стварэння мясц. каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Ave» (М.Танк), «Згодны... Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе» (П.Броўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКАЦЭ́ЛЕ [ад лац. varix (varicis) уздуцце на венах + грэч. kēlē пухліна],
варыкознае расшырэнне вен семявага канаціка ў чалавека і жывёл. У мужчын узнікае пераважна ў маладым узросце, часцей у перыяд палавога выспявання. Суправаджаецца непрыемным адчуваннем у вобласці машонкі, цягучым болем у яечках і пахвіне, які ўзмацняецца пры фіз. нагрузцы, палавым узбуджэнні. Магчымы парушэнні палавой функцыі і сперматагенезу (алігазааспермія), бясплоднасць.
Варыкацэле развіваецца пры парушэнні адтоку крыві з яечкавай вены, часцей злева. Адпаведная палавіна машонкі павялічаная, вылучаюцца гронкападобныя вузлавата-расшыраныя вены семявага канаціка. Паступова развіваецца атрафія яечка. Лячэнне хірургічнае.