Разм. Уладкавацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Цяпер першачарговай стала задача выкрыць ворагаў Савецкай улады, якія паўладкоўваліся на работу ў савецкія ўстановы і там вялі тайную падрыўную дзейнасць.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся.Колас.У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
Пацалавацца з усімі, многімі, пацалаваць адзін другога — пра ўсіх, многіх. Як Васіль, так і Хлор з Янкам пасля благаслаўлення перш пацалаваліся з Тадосяй, потым перацалаваліся паміж сабою і выйшлі з хаты.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халаднава́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць халаднаватага.
2.перан. Раўнадушныя, бясстрасныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Стрыманасць, халаднаватасць — як нейкі абавязковы закон паводзін. Адносін да ўсіх. Ад чаго гэта? Ад апаскі, што прастата, ветлівасць шкодзіць сур’ёзнасці, пільнасці?..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
olśnić
olśni|ć
зак.
1. асляпіць, уразіць бляскам;
blask słońca ~ł mi oczy — бляск сонца асляпіў мне вочы;
2. захапіць, зачараваць;
~ła wszystkich pięknością — яна зачаравала ўсіх красою (прыгажосцю; хараством)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́ЖА»,
бел.нар. гульня. Гуляюць падлеткі зімой на стромкім, пакрытым ільдом схіле. Удзельнікі (колькасць не абмежавана) дзеляцца на 2 роўныя па колькасці атрады — «арду» і «дружыну». Дружыннікі размяшчаюцца на схіле, пасля чаго арда ідзе на штурм. Дружыннікі абараняюцца і спіхваюць уніз ардынцаў, а тыя імкнуцца сцягнуць за сабой і дружыннікаў. Пасля кожнага штурму арды сцягнутыя дружыннікі выбываюць з гульні, а каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая змагла вывесці з гульні ўсіх або большасць гульцоў каманды праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАРТАЗІ́Т (ад франц. anorthose плагіяклаз),
лабрадарыт, алігаклазіт, плагіяклазіт, горная парода групы габра. Складаецца з асн. або сярэдняга плагіяклазу з невял. колькасцю (5—10%) каляровых мінералаў (алівіну, піраксену, тытанамагнетыту і інш.). Колер ад белага да цёмна-шэрага, амаль чорнага. Для некаторых анартазітаў характэрна ірызацыя (вясёлкавасць) у сініх і блакітных тонах. Шчыльн. 2700—3000 кг/м³. Анартазіт лічаць магматычнымі пародамі. Сустракаюцца ва ўсіх абласцях выхадаў на дзённую паверхню стараж. горных парод. Выкарыстоўваюць як буд. і абліцовачны камень, на выраб помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕНДЫКУЛЯ́РЫІ (Appendicularia),
клас марскіх хордавых жывёл тыпу абалоннікаў. Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады.
Цела даўж. 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адтулін (стыгмы). Жывяцца мікраарганізмамі. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і апендыкулярыі гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЖА (франц. barge),
пласкадоннае грузавое несамаходнае судна без аснасткі з невялікай асадкай. Перацягваецца буксірам. У залежнасці ад грузаў, якія перавозяцца, баржы падзяляюцца на сухагрузныя (для пяску, руды, кам. вугалю) і наліўныя (вадкае паліва, вада); ад раёна плавання — на марскія, рэйдавыя (прыбярэжныя) і рачныя. На Беларусі з’явілася ў канцы 19 ст. і паступова стала асн. тыпам рачнога грузавога транспарту (з часам драўляныя судны заменены металічнымі). Сучасныя баржы, якія выкарыстоўваюць на ўсіх буйных рэках рэспублікі, пераважна сухагрузныя; грузападымальнасць 100—700 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААГА́МІЯ (ад аа... + ...гамія),
тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўтвараецца зігота. Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторых вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унутры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных). Аагамія ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым.