1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх бацькоў; быць сіратой. І вось — Алеся сірацее.Таўбін.
2.перан. Жыць гаротна, цяжка, быць пазбаўленым сувязі з блізкімі. Самі вы [партызаны] гаротна сірацелі, Каб зямля не ведала сіроцтва.Лось.// Пусцець, трацячы каго‑, што‑н. Сірацее хата без гаспадара.// Быць у адзіноце, мець самотны выгляд. Восень брала сваё. За акном сірацеў маладзенькі клён.Гаўрылкін.Нарэшце Лявон дайшоў да хмызняку, за якім разбягаўся папар, шарэла бязлюдная шаша і сірацеў адзінокі грузавік.Хадановіч.Кволасць і знямога .. адчуваліся ва ўсім: у слабым зіхаценні ўжо халаднаватага марыва, у самотным іржышчы, што млява сірацела на сонцы.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑жцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
1.м. і ж. Работнік (работніца), слуга. Ішлі, нябожчыка хвалілі, Як чалавека й служку князя, Як і вядзецца ў такім разе.Колас.Хлопцы вы з вусамі, Гаспадарцы самі; Не шукайце служкі Папраўляць падушкі.Пысін.Што цяпер рабіць са служкам? Дзе яго надзець?Чарнышэвіч.Хто ж суніме гора служкі, З кім жа ёй пагаварыць?Броўка.
2.м. Слуга ў манастыры, царкве або пры архірэю. Манастырскі служка. Архірэйскі служка. Будучы строгім рэалістам, пісьменнік не адмаўляе станоўчых рыс, уласцівых і некаторым служкам царквы.Навуменка.// Слуга ў сінагозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
справазда́ча, ‑ы, ж.
1. Афіцыйнае пісьмовае або вуснае паведамленне кіраўніку ці арганізацыі пра сваю працу, выкананне якога‑н. задання, вынік даследавання чаго‑н. і пад. Справаздача дэпутата. Справаздача мясцовага камітэта. □ На стале ляжала справаздача, складзеная заатэхнікам.Асіпенка.[Кузняцова] заслухалі першага, але яму хацелася пачуць справаздачы другіх, выступіць у спрэчках.Пташнікаў.[Каморнік:] — Дыпломную работу здаваць паеду і справаздачу аб практыцы.Чорны.// Дакумент аб выкарыстанні выдаткаваных сродкаў. — Вось па гэтай графе вы маглі і менш выдаткаваць, — паказала .. [Рубанава] на справаздачу.Пальчэўскі.
2. Растлумачэнне чаго‑н., падрабязны расказ пра што‑н. Юрка сказаў на поўным сур’ёзе: — У мяне з Маяй так: ніякіх справаздач.Ярашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́тнасць, ‑і, ж.
1. Самае істотнае, галоўнае ў чым‑н., унутраны змест чаго‑н. Сутнасць жыцця. Гаварыць па сутнасці справы. □ [Паходня:] — Жыццё складаней, чым вы [Заранік] паказваеце, і трэба акунуцца ў яго з галавой, каб разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.Хадкевіч.Тут цяжка было дайсці да сутнасці і зразумець, хто з .. [моладзі] казаў праўду, а хто не.Машара.
2. У філасофіі — унутраная аснова прадметаў і з’яў, якая вызначае іх глыбінныя сувязі і адносіны, што выяўляюцца і пазнаюцца праз з’явы.
•••
Па сутнасці (узнач.пабочн.) — калі разглядаць аснову справы; на самой справе, у сапраўднасці. [Начальнік участка:] — На нас, па сутнасці, увесь завод працаваў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чува́ць, уформеінф., узнач.вык.
1. Можна чуць. Добра чуваць быў натужны шум матора.Мележ.Цішыня ў скверы, акрамя птушыных галасоў, нічога не чуваць.Кулакоўскі.
2.Разм. Ёсць звесткі пра каго‑, што‑н. [Я. Сегень:] — Нічога пра .. [сына Нахлябіча] нідзе не чуваць.Чорны.— Як там, скажыце, — пажылы невялікі чалавек паказваецца з гумна і, згортваючы вяроўку, падыходзіць да нас, — як там, вы ж лепш ведаеце палітыку гэну, з вайною, скажыце, нічога не чуваць?Скрыган.
3. Адчуваць, адчувацца; успрымацца. У хаце чуваць дым ад махоркі. Відаць пасля, як ён цягнецца адразу ў печ у чалеснік.Пташнікаў.За спакойным тонам пісьма чуваць вялікае хваляванне, можа, нават гора.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. і без дап. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву.Ермаловіч.[Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха.Колас.Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць.Брыль.
2.перан.Разм. Трывожыць, турбаваць каго‑н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся.Савіцкі.
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым‑н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфі́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эфіру; знаходзіцца ў эфіры. Эфірная прастора.
2.Кніжн. Вельмі тонкі, незвычайна лёгкі. Эфірнае адзенне.//перан. Бесцялесны, незямны. — Не! Я не якое-небудзь эфірнае стварэнне, а жанчына, якая ведае, як і граблі, і рыдлёўку, і сякеру трымаць у руках, — рэзка адказала Галіна.Рамановіч.
3. Які ўтрымлівае эфір (у 4 знач.). Эфірны шкіпінар. □ [Ніна Іванаўна:] — Не забывайцеся, што гэтае дрэва [грэцкі арэх], а больш дакладна, ягоныя прыгожыя лісты, вельмі багатыя фітанцыдамі, якія, як вы ўжо добра ведаеце, забіваюць шкодных мікробаў, што ў лістах ёсць эфірны алей.Дубоўка.// Які ўласцівы эфіру як хімічнаму рэчыву. Эфірны пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
can
I[kæn]
v., p.t. could
1)
а) магчы́
б) быць у ста́не
в) мець магчы́масьць
г) умець
I can speak French — Я ўме́ю гавары́ць па-францу́ску
2) магчы́; мець пра́ва, дазво́л, ахво́ту
You can go — Вы мо́жаце йсьці́
You can take the test again — Вы мо́жаце йзно́ў здава́ць экза́мэн
II[kæn]1.
n.
1) кансэ́рвавая бляша́нка f.
can of peas — бляша́нка гаро́ху
2) біто́н -у m., бак
a milk can — біто́н для малака́
a garbage can — вядро́, бак, скры́нка для сьмяцьця́
2.
v.t.
1) уклада́ць у бляша́нкі, кансэрвава́ць у бляша́нках або́ сло́іках
to can fruit — рабі́ць кансэ́рвы з садаві́ны
2) Sl. зво́льніць з пра́цы, вы́кінуць, вы́гнаць са шко́лы; пазбы́цца чаго́-н.
3) Sl. спыні́ць
can the chatter — спыні́ць пусту́ю гу́тарку
4) пасадзі́ць у турму́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)