Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл.Паслядовіч.Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет.Пальчэўскі.// Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх.Танк.
[Фр. rapport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.(узнавать о чём-л.) праве́дваць, уве́дваць, даве́двацца (аб чым-небудзь, пра што-небудзь); см.прове́дать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЯ́ТЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З’ЕЗД САВЕ́ТАЎ.
Адбыўся 9—15.1.1924 у Мінску. Прысутнічала 236 дэлегатаў з рашаючым і 90 з дарадчым голасам. Парадак дня: абміжнар. і ўнутр. становішчы СССР (В.А.Багуцкі), зацвярджэнні Канстытуцыі СССР (А.Х.Гетнер), раянаванні Беларусі і рэарганізацыі сав. апарату; справаздачы ўрада БССР (А.Р.Чарвякоў), аб выкананні дзярж. і мясц. бюджэту за 1923 і зацвярджэнне на 1924 (С.Я.Талунціс); даклады Наркамата земляробства БССРаб плане землеўпарадкавальных работ на 1924 і абс.-г. крэдыце (А.С.Славінскі, Н.Л.Аксючыц), Наркамасветы БССР (У.М.Ігнатоўскі, А.В.Баліцкі); выбары чл. Савета Нацыянальнасцей ЦВКСССР і дэлегатаў на II Усесаюзны і VI Надзвычайны Ўсебел. з’езды Саветаў; бягучыя справы. З’езд ухваліў дзейнасць СНКБССР, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНКБССРаб уступленні Бел. ССР у Саюз ССР, ухваліў праект Канстытуцыі СССР і даручыў ЦВК прывесці ў адпаведнасць Канстытуцыю БССР з Канстытуцыяй СССР. Вітаў рашэнне працоўных Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губ. уключыць у склад БССР раёны гэтых губерняў з большасцю бел. насельніцтва. Зацвердзіў бюджэт рэспублікі на 1923—24, разгледзеў пытанні развіцця сельскай гаспадаркі, ветэрынарыі, землеўпарадкавання, меліярацыі, лясной гаспадаркі. Прыняў рашэнне аб плане ўвядзення ўсеаг. навучання (на працягу 10 гадоў) і ліквідацыі непісьменнасці насельніцтва Беларусі. Паслаў прывітанні ЦК РКП(б) і У.І.Леніну. З’езд прадоўжыў паўнамоцтвы ЦВК, выбранага на Чацвёртым Усебеларускім з’ездзе Саветаў, да склікання VI Надзвычайнага Усебел. з’езда Саветаў, выбраў 4 чал. ў Савет Нацыянальнасцей ЦВКСССР (адно месца пакінуў Віцебскай губ.), 19 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на II Усесаюзны і 115 з рашаючым і 115 з дарадчым голасам на VI Надзвычайны Усебел. з’езды Саветаў.
Літ.:
Съезды Советов Союза ССР, союзных и автономных советских социалистических республик: Сб. док. Т. 5. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЦЭРО́Н (Cicero) Марк Тулій (3.1.106 да н.э., Арпінум — 7.12.43 да н.э.),
старажытнарымскі дзярж. і паліт. дзеяч, прамоўца, філосаф-асветнік, пісьменнік. З саслоўя коннікаў. З 63 да н.э. консул, пасля выкрыцця ім змовы Катыліны лідзіраваў у сенаце. У 58—57 да н.э. ў выгнанні. Пасля забойства Цэзара (44 да н.э.) зноў пачаў актыўную паліт. дзейнасць. Загінуў у час рэпрэсій М.Антонія і Актавіяна Аўгуста. Філас. погляды Ц. склаліся пад уплывам ідэй розных філас.сістэм. Сваёй мэтай лічыў філас. асветніцтва рымлян: знаёміў грамадзян з рознымі вучэннямі і школамі, прывіваў ім любоў і павагу да мудрасці. Шмат увагі аддаваў тэарэт. распрацоўцы праблем маралі і маральнага ўдасканалення асобы («Аб межах дабра і зла», «Аб лёсе», «Аб абавязках», «Аб дружбе»), Абвяргаў вучэнні аб т.зв. вышэйшых дабрачыннасцях і рэкамендаваў кіравацца самой прыродай; крытычна ставіўся да прымхаў і ў той жа час абгрунтоўваў «чыста філасофскую» рэлігію («Аб прыродзе багоў»), Паліт. ідэал Ц. — дзяржава, якая спалучае ў сабе элементы манархіі, арыстакратыі і дэмакратыі, узорам якой ён лічыў Рым. рэспубліку 3 — пач. 2 ст. да н.э. Вядомы таксама як тэарэтык маст. слова, адзін з заснавальнікаў рыторыкі як навукі. Яго творы — узор класічнай польскай мовы. Яго гуманіст. ідэі паўплывалі на развіццё еўрап. грамадскай і паліт. думкі ў перыяд Адраджэння і ў эпоху Асветніцтва, у т. л. на светапогляд Ф.Скарыны, С.Буднага, А.Волана і інш. Сугучны ідэям Ц. і некаторыя ідэі Статутаў ВКЛ. На Беларусі творы Ц. сталі папулярнымі з 16 ст. Яны знаходзіліся ў б-ках ВКЛ на мове арыгінала і ў перакладзе на польскую мову, актыўна вывучаліся ў школах.
Тв.:
Рус.пер. — Философские трактаты. М.,1985;
О старости. О дружбе. Об обязанностях. 2 изд. М.,1993;
Диалоги. 2 изд. М., 1994;
Три трактата об ораторском искусстве. 2 изд. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ban(n)s
[ˈbænz]
n., pl.
за́паведзі pl. only (паведамле́ньне аб жані́мстве)
to ask the bans — дава́ць на за́паведзі
to call the bans — абвяшча́ць за́паведзі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
утапі́чны
(ад утопія)
1) заснаваны на утопіі;
2) які з’яўляецца утопіяй; нерэальны;
у. сацыялізм — вучэнне аб перабудове грамадства на сацыялістычных асновах, якое зыходзіць не з законаў развіцця грамадства, а з мар аб ідэальным грамадскім ладзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магнеты́зм, ‑у, м.
1. Здольнасць магніта, а таксама правадніка з электрычным токам прыцягваць да сябе або адштурхоўваць некаторыя целы.
2. Вучэнне аб магнітных з’явах і магнітных уласцівасцях цел. Курс магнетызму.
•••
Зямны магнетызм — уласцівасць Зямлі, якая выяўляецца ў існаванні вакол яе магнітнага поля, а таксама вучэнне аб магнітным полі Зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемуа́ры, ‑аў; адз.няма.
Літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага. [Катаводаў:] — Дайце любую, але цяжкую работу, каб жыць перспектывамі, а не ўспамінамі, каб складаць планы, а не мемуары пісаць.Грахоўскі.Значную цікавасць з пункту погляду жанравага ўзбагачэння беларускай прозы маюць мемуары М. Гарэцкага аб імперыялістычнай вайне.Пшыркоў.
[Ад фр. memoires — успаміны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палажэ́нне, ‑я, н.
1. Звод законаў, правіл па пэўнаму пытанню. Палажэнне аб выбарах.
2. Думка або сцверджанне, якія ляглі ў аснову чаго‑н.; тэзіс. Асноўныя палажэнні праекта. □ К. Маркс ў сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» упершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства.Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.
Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу.Кулакоўскі.[Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)