гурток кансерватыўных літаратараў і паліт. дзеячаў Вялікабрытаніі, якія складалі паліт. групоўку ў палаце абшчын брыт. парламента ў 1841—45. Дзеячы «М.А.» (сярод іх быў Б.Дызраэлі) патрабавалі поўнага аднаўлення прывілеяў зямельнай арыстакратыі, з пазіцый т.зв. «феад. сацыялізму» крытыкавалі капіталіст. лад як антыгуманны і варожы нац. традыцыям, выступалі за паляпшэнне становішча рабочых. Як літ. гурток «М.А.» існавала да 1848.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ПЕР, Нейпір (Napier) Джон (1550, Мерчыстан-Касл, каля г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 4.4.1617), шатландскі матэматык, вынаходнік лагарыфмаў. Вучыўся ў Эдынбургскім ун-це. У працах «Пабудаванне цудоўнай табліцы лагарыфмаў» (апубл. 1619) і «Апісанне цудоўнай табліцы лагарыфмаў» (1614) даў вызначэнне лагарыфмаў, растлумачыў іх уласцівасці і выкарыстанне, выклаў тэорыю лагарыфмаў і выказаў ідэю дзесятковых лагарыфмаў.
Літ.:
Гутер Р.С., Полунов Ю.Л. Джон Непер. 1550—1617. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФЕРЦІ́ЦІ,
старажытнаегіпецкая царыца
[канец 15 — пач. 14 ст. да н.э.],
жонка Аменхатэпа IV. Разам з мужам праводзіла рэліг. рэформу (пераход да адзінабожжа), пасля якой атрымала імя Нефер-Неферу-Атон («цудоўная прыгажосць Атона»). У 1912 у Амарне (паселішча паблізу Каіра) была раскапана майстэрня скульптара Тутмеса з партрэтамі Н. Іл.гл. да арт.Егіпет Старажытны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЗУНО́Ў (Іван Іванавіч) (1728, г. Екацярынбург, Расія —27.5.1766),
расійскі цеплатэхнік, адзін з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Скончыў першую рус. горназаводскую школу ў Екацярынбургу (1742). У 1763 прапанаваў праект універсальнага паравога рухавіка — першай у свеце двухцыліндравай паравой машыны бесперапыннага дзеяння, ажыццявіць які не ўдалося. У 1765 пабудаваў па інш. праекце першую ў Расіі заводскую парасілавую ўстаноўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕРШАЦВЕ́Т»,
бел. літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіць з кастр. 1992 у Мінску на бел. мове штомесячна. Асвятляе літ. працэс на Беларусі; друкуе вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі маладзёжных рухаў, артыкулы па мастацтве, філасофіі, экалогіі і інш. Мае рубрыкі: «Проза», «Паэзія», «Кунсткамера», «Школа перакладу», «Школа філасофіі», «Скрыжаванне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЦКІ (Уладзімір Лаўрынавіч) (9.12.1917, в. Цёплае Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 1941),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны». Друкаваўся з 1934. У 1940 Дзярж.выд-ва Беларусі прыняло да друку зб. яго вершаў, рукапіс якога страчаны ў Вял.Айч. вайну. Загінуў на фронце.
Літ.:
Аўрамчык М. Паэт і чайка: Успаміны // Дзень паэзіі-71. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Клані́ць ’схіляць’ (Яруш.). Укр.клонити, рус.клонить ’тс’, ст.-слав.клонити, балг.клоня, серб.-харв.клонити, славен.klóniti ’тс’, польск.kłonić, чэш.klonili, славац.klonil’в.-луж.kłonić, н.-луж.klonis ’тс’. Прасл.klonili мае дублетнае ўтварэнне słonili (параўн. бел.сланіць ’прыхіляць’). Цяжкасць генетычнай ідэнтыфікацыі kłonili і słonili зводзіцца да немагчымасці тлумачэння k < k, калі s < ß. Для прасл.slonili прапануюцца наступныя паралелі — літ.šlieti ’прыхіляць’, ст.-англ.hlinian ’тс’, ст.-інд.śrayte ’тс’, ст.-грэч.κλένω ’тс’, лац.dinare ’тс’ (Брукнер, 500). Для прасл.klonili менш надзейная паралель — літ.klonys даліна’ (Буга, Rinkt., II, 297; Атрэмбскі, LP, I, 136) і ў ліку іншых варыянтаў асновы — літ.ätkalas ’прыстаўлены, прыхілены’, ст.-ісл.hallr ’схіл, адхон’ (Фрэнкель, 210–211). Гэтыя дзве групы індаеўрапейскіх адпаведнікаў можна звесці да адной, калі прыняць для яе архетып *(s)kel‑(s)klei‑. Аб тым, што такая магчымасць існуе, сведчыць наступная група лексем: ст.-ісл.skjalgr пахілены, касы’, ст.-грэч.σκολιός ’крывы, сагнуты’. Параўн. таксама ст.-грэч.σκελλός ’крываногі’ (< *(s)kel‑)tліт.šleivas ’тс’ (< *(s)kiel-) і літ.kleīvas ’тс’ (< *(s)klei‑). Гэтыя прыклады пацвярджаюць двайны рэфлекс пачатковага індаеўрапейцам (s) ß: (s) k і k (Мартынаў, Слав. акком., 150–151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр.болбота́ти, бовботати, польск.balbotać, bałbotać, bełbotać, рус.дыял. (зах.) болбота́ть, славац.blbotať (і далей чэш.bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав.bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. і літ.balbė́ti, blabė́ti, blebė́ti і г. д. (гл. Фрэнкель, 31; там і паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды і балбату́хі ’грыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел.балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ.balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крумка́ч1 ’воран, груган’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Шн., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Федар. VII, Сл. паўн.-зах.). Параўн. крумкач, крункач і літ.krunkōčius ’тс’ (там жа, 2, 530). Балтызм, які ўзыходзіць да літ.kruñkti ’каркаць (пра варон)’. Наўрад ці неабходна разглядаць бел.крумкач, крункач як гібрыднае ўтварэнне (літоўскі корань, беларускі суфікс). Дакладным адпаведнікам бел.крункач з’яўляецца літ.krunkōčius ’воран’. Зразумела, што ўсе прыклады балтыйскай лексічнай інфільтрацыі ўзніклі ва ўмовах білінгвізму. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 69.
Крумка́ч2 ’жаба’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Крумкач (назва жабы), відаць, узнікла як кантамінаваная форма ад кумкаць (толькі пра жаб) (гл.) і крумкаць1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За, прыназоўнік. Рус., укр., серб.-харв., балг., макед.за, польскі серб.-луж., чэш., славац., славен.za, палаб.zo. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел.за. Прасл.za не мае пэўнай і.-е. этымалогіі. Покарны (1, 451–452) звязвае з літ.дыял.ažu, až (літ.už(u)), лат.дыял.az (літ.àiz) і ўзводзіць да *gʼhō ’ззаду’ (параўн. прасл.*za‑dъ і *na‑dъ). Фасмер (2, 69) услед за Эндзелінам (Darbu, 1, 323) указвае, што слав.za суадносіцца з балт.*ažuo, як *na з грэч.ἄνω. Сувязь з прэфіксам vъz‑ (> уз‑) няпэўная, таксама як супастаўленні з арм.za, əz, z. Агляд літаратуры гл. у Фасмера, а таксама ў ESSJ SG, 1, 294.