1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй.Машара.Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць.Шыцік.
2.перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок.Мікуліч.
3.перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.
[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя.Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мро́іцца, мроіцца; незак., каму і без дап.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. І мроіцца ў напаленым прасторы Усмешка з-пад пракураных вусоў.Лось.[Любе] мроіўся шчэбет і здавалася, што спявае ўвесь лес.Няхай.Аўгусту Эрнэставічу мроіцца, што вось-вось з-пад ядлоўцавага куста высунецца руля вінтоўкі.Навуменка.
2. З’яўляцца ў снах, сніцца. Прыемна і мякка цікае гадзіннік, і ў салодкай дрымоце мрояцца розныя сны.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
труці́цца, тручуся, труцішся, труціцца; незак.
1. Прымаць атруту з мэтай самагубства. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю.Колас.// Зазнаваць шкоднае дзеянне атрутнага рэчыва і пад. — Бачыш, ён [Алесь] зноў запіў! Не з добрага жыцця! — сказаў Віктар. — Піце, хлопчыкі, труціцеся...Ваданосаў.
2.Зал.да труціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНІПУЛЯ́ТАР 1) машына або прыстасаванне для дапаможных аперацый, звязаных са зменай становішча загатоўкі або вырабу. Найб. пашыраны М. пракатныя, ковачныя, зварачныя, бурыльных і пагрузачных горных машын.
2) Механізм, які выконвае пад кіраваннем аператара дзеянні (маніпуляцыі), аналагічныя дзеянням рукі чалавека. Выкарыстоўваецца пры работах у небяспечных, недаступных або цяжкіх умовах (работы з радыеактыўнымі або біялагічна небяспечнымі рэчывамі, пад вадой з выкарыстаннем батысферы і інш.). Аўтам. М., у т. л.з праграмным кіраваннем, з 1970-х г.наз.прамысл.робатамі.
3) Тэлеграфны ключ — эл.мех. рычажнае прыстасаванне для перадачы тэлеграфных сігналаў кодам Морзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗІЛО́ВІЧ (Ігнат Мартынавіч) (1841, Валынская губ. — 9.9.1863),
удзельнік паўстання 1863 на Беларусі. Скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус (1859). Служыў падпаручнікам Екацярынаслаўскага палка (Масква). Належаў да рэв. арг-цыі, падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К.Каліноўскага Л.Звяждоўскім. У крас. 1863 уцёк з часці і разам са Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім пав. 26.4.1863 атрад разбіты пад Пагосцішчамі. Будзіловіч схоплены на полі бою і паводле прыгавору ваен. суда расстраляны ў Оршы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЮЗІ́ (франц. jalousie),
1) аканіцы, шторы з паралельных пласцінак, замацаваных у верт. або гарыз. становішчы на раме (звычайна пад вуглом 45°) ці на шнурках (могуць устанаўлівацца пад любым вуглом). Выкарыстоўваюцца для засцярогі жылых і грамадскіх памяшканняў ад сонечных прамянёў, атм. ападкаў, пылу.
2) Паваротныя метал. створкі, якія ўстанаўліваюцца перад масляным або вадзяным радыятарам сістэмы ахаладжэння аўтамабіля і інш. машын для рэгулявання патоку паветра, што праходзіць праз радыятар.
Зрабіцца прасцейшым у звычках, спосабе жыцця і пад. — Апросцімся, браты! — гукнуў.. [Веньямін], не сыходзячы з ганка, прычэсваючы ўскудлачаныя валасы. — Будзем як дзеці!Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)