2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАЛКАЧО́ВА Галіна Сямёнаўна (н. 3.3.1934, Мінск),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэраз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както). Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ.:
Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
once[wʌns]adv.
1. (адзі́н) раз, адно́йчы;
once a weekраз на ты́дзень;
once more/againяшчэ́раз;
once or twiceраз ці два, разы́ два, не́калькі разо́ў;
(every) once in a while час ад ча́су, калі́-нікалі́;
I saw him once. Я бачыў яго аднойчы.
2. не́калі; адно́йчы, аднаго́ ра́зу
♦
once upon a time there was… даўны́м-даўно́/з даўны́х-даўна́/шмат гадо́ў таму́ жыў-быў…;
at once
1) адра́зу, неадкла́дна, за́раз жа;
2) адначасо́ва, у адзі́н і той жа час, ра́зам (з);
all at once
1) нечака́на, ра́птам;
2) усе́ ра́зам;
for once на гэ́ты раз; у вы́глядзе выключэ́ння;
once in a blue mooninfml ве́льмі рэ́дка; ≅ на то́е ле́та пасля́ абе́ду; калі́ рак (на гары́) сві́сне; на святы́я ніко́лі;
once bitten, twice shy ≅ апёкшыся малако́м, і ваду́ студзі́ць бу́дзеш; пу́жаная варо́на і куста́ баі́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
на́варат,
У выразе: другім наваратам — другі раз. [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца...Якімовіч.Даўно мы з’елі сваю дзель бульбы, а нашых сяброў няма і няма. Я паставіў другім наваратам кацялок.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няёмкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няёмкага. Я яшчэраз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў.Ермаловіч.Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прачытаць усё, многае. [Рыма] перачытала ўсё, што знайшлося ў партызан.Васілеўская.
2. Прачытаць нанава, яшчэраз. Аляксандра Пятроўна.. некалькі разоў перачытала пісьмо і не ведала, як адказаць сыну.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раке́тніца, ‑ы, ж.
Спецыяльнае прыстасаванне для пуску ракет (у 1 знач.). [Багун] яшчэраз абдумаў план усёй аперацыі, успомніў, што ён павінен даць чырвоную ракету — знак агульнага наступлення, абмацаў у кішэні .. ракетніцу і пакрочыў далей.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельсаве́тчык, ‑а, м.
Разм. Работнік сельскага Савета. З-за стала сельсаветчык гаворыць сходу: — Збіраецеся вы ўжо колькі раз. Трэба вырашыць, як зрабіць, ці ў калектыў пойдзеце, ці ўсе за хутары свае крычаць будзеце яшчэ.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,
2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэраз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто?Лынькоў.
3.Зал.да балаваць.
•••
Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)