ПАРФЯНО́ВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1977 інструктар Спарт.к-та пры СМ Беларусі. З 1995 у прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіёнСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЧКІН Аляксандр Аркадзевіч (н. 15.7.1964, г. Львоў, Украіна),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1989). Гуляў у клубах: СКА, Мінск (1984—90); ТУСЕМ, г. Эсен, Германія (1994—95); «Міндэн», г. Міндэн, Германія (1998—2001); «Кантабрыя», г. Сантандэр, Іспанія (2001—2002); з 2002 — «Філіпос», г. Верыя, Грэцыя. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1985, Італія). Чэмпіён XXIV і XXVII Алімп. гульняў (1988, Сеул; 2000, г. Сідней, Аўстралія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990, Чэхаславакія; 1999; Егіпет), чэмпіянату Еўропы (2000, Харватыя). Пераможца Гульняў добрай волі (1986, Масква; 1990, г. Сіэтл, ЗША). ЧэмпіёнСССР (1985, 1986, 1988, 1989). Уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубка кубкаў (1988), Суперкубка (1989). Лепшы гулец чэмпіянату свету (1990). За нац. зборную каманду Беларусі правёў 10 гульняў, закінуў 48 мячоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ (Ali) Махамед [сапр.Клей (Clay) Касіус; н. 17.1.1942, г. Луісвіл, штат Кентукі, ЗША], амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) у паўцяжкай вазе. На прафес. рынгу з 1961. Абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе (1964); 9 разоў адстойваў гэта званне. За адмову ваяваць у В’етнаме ў 1968 пазбаўлены чэмпіёнскага тытула. У 1974 і 1978 вяртаў званне абс. чэмпіёна свету. Удзельнік руху за грамадзянскія правы неграў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕЎ Алег Мікалаевіч (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978),
бел. спартсмен (грэка-рым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). ЧэмпіёнАлімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаў СССР (1956, 1959) у асабістым першынстве. ЧэмпіёнСССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́Ў Леанід Лявонавіч (н. 7.4.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен (вольная барацьба). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1969). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1975 трэнер спартклуба БВА. Чэмпіён Еўропы (1970, Берлін) у цяжкай вазе. Сярэбраны (1969, Мінск) і бронз. (1966, г. Новасібірск, Расія) прызёр чэмпіянатаў СССР. Чэмпіён Беларусі (1964—69) па вольнай барацьбе і ў 1969 — па самба. Шматразовы пераможца і прызёр на міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтвах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХІМО́ВІЧ Віталь Міхайлавіч (17.7. 1943, г. Разань, Расія — 15.1.1995),
бел. спартсмен (стралк. спорт). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1978 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка). Чэмпіён свету ў камандным (6-разовы) і асабістым заліку (1970, г. Фінікс, ЗША; 1974, г. Тун, Швейцарыя), 7-разовы сярэбраны (1970, 1974) і бронз. (1970) прызёр у асобных практыкаваннях. 15-разовы чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1965, 1975, Бухарэст; 1969, г. Пльзень, Чэхаславакія; 1971, г. Зуль, Германія; 1972, Бялград; 1973, г. Лінц, Аўстрыя), 7-разовы сярэбраны (1965, 1969, 1971) і 3-разовы бронз. (1969, 1973) прызёр у асабістым заліку. 18-разовы чэмпіёнСССР у асабістым заліку ў асобных практыкаваннях. Уладальнік абс. рэкордаў свету, Еўропы, СССР (1970, 1972) у асобных практыкаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ Віктар Яфімавіч (н. 7.12.1955, г. Лягніца, Польшча),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ун-т (1979). Чэмпіён свету і Еўропы (1975), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1977) на дыстанцыі 500 м. ЧэмпіёнСССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаў СССР на дыстанцыі 500 м (1975). Неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Усе поспехі дасягнуты на байдарцы-двойцы разам з М.Астапковічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БКА Сяргей Назаравіч (н. 4.12.1963, г. Луганск, Украіна),
украінскі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту СССР (1983), засл. майстар спорту Украіны (1994). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў свеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў свету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Еўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусв. рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯСЛА́ЎСКІ Ісак Яфрэмавіч (9.6.1919, г. Залатаноша Чаркаскай вобл., Украіна — 14.2.1977),
бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1948), засл. майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1964). Скончыў Уральскі ун-т (1949). Чэмпіён свету (1952) і Еўропы (1957, 1965) у камандным першынстве. Неаднаразовы чэмпіён Украіны і Беларусі. Удзельнік міжнар. матчаў зборнай Беларусі з шахматыстамі Польшчы, Венгрыі, ГДР. З 1954 трэнер зборнай СССР па шахматах, з 1967 — Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (г. Мінск). Знаўца і даследчык шахматных дэбютаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБКО́Ў Уладзімір Анатолевіч (н. 30.4.1948, г. Новасібірск, Расія),
бел. спартсмен (класічная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1978 трэнер (з 1981 у Рэсп. комплекснай школе вышэйшага спарт. майстэрства). Чэмпіён свету (1971, Сафія; 1973, Тэгеран; 1974, Катавіцы; 1975, Мінск). Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1970, Эдмантан); бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1972, Катавіцы). ЧэмпіёнСССР (1973). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Выступаў у найлягчэйшай вазе.