Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ка́тарга
(гр. katergon = галера)
1) від пакарання за крымінальнае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволенне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы;
2) перан.цяжкая праца, невыноснае жыццё.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск.łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
артыле́рыя, ‑і, ж.
1.зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.
2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.
3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.
[Фр. artillerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mozół, ~ołu
moz|ół
м.кніжн.цяжкая праца;
z ~ołem — насілу; з цяжкасцю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАЛЯРЫ́Я (італьян. malaria ад mala aria дрэннае паветра; раней меркавалі, што хвароба выклікаецца дрэнным паветрам),
перамежная трасца, паразітарная хвароба чалавека, якую выклікаюць аднаклетачныя арганізмы — плазмодыі. Пераносчык — самка малярыйнага камара. Пашырана ў краінах Афрыкі, Азіі, Паўд. Амерыкі, існуюць ачагі ў Азербайджане, Дагестане, Таджыкістане. На Беларусі ліквідавана ў 1950-я г. Крыніца хваробы — хворы на М. чалавек ці паразітаносьбіт. Заражэнне адбываецца пры ўкусе камара. Узбуджальнік пранікае ў кроў чалавека і заносіцца ў печань, дзе размнажаецца, потым укараняецца ў эрытрацыты. Разбурэнне эрытрацытаў суправаджаецца прыступамі ліхаманкі, дрыжыкамі, павялічваюцца селязёнка, печань. Ускладненні: малярыйная кома, анемія, нырачная недастатковасць. Адрозніваюць 4 формы М., найб.цяжкая трапічная. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пра́ца, -ы, ж.
1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.
Фізічная п.
Разумовая п.
Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.
Прылады працы.
2. Работа, занятак.
Цяжкая сялянская п.
Аплаціць за працу.
3.мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.
Навуковая п.
Спіс друкаваных прац.
4. Тое, што і работа (у 3 знач.).
Хадзіць на працу.
|| прым.працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.
1. Зрабіць дзірку, пралом; прабіць. [Гіль:] — Масток разбураны. Бачыце, цяжкая машына ішла, праламала.Гамолка.Як мне хацелася схапіць.. [камень] і праламаць ім паганы той чэрап!..Ракітны.
2.Спец. Адхіліць, змяніць кірунак (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышчапі́цца, ‑шчэпіцца; зак.
1. Зрасціся з другой раслінай (пра чаранок, вочка).
2. Выклікаць у арганізме патрэбную рэакцыю ў выніку прышчэпкі (пра вакцыну). Воспа прышчапілася.
3.перан. Замацавацца, укараніцца, прыжыцца. У нас да газетнай і кніжнай мовы прышчапілася слова «адбіць».Чорны.Цяжкая спадчына ад праклятай мінуўшчыны прышчапілася чалавеку.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́САКА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Осака. 10 609 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Другі (пасля Токіо) па велічыні і эканам. значэнні горад Японіі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт на Унутр. Японскім м. (больш за 40% экспарту краіны). Міжнар. аэрапорт Ітамі. Гандл.-фін. цэнтр; фондавая, рысавая, бавоўнавая біржы, банкі. Прам-сць: цяжкая, у т. л.вытв-сць сталі, пракату, вырабаў з каляровых металаў; дакладнае машынабудаванне, судна-, энерга-, прылада- і станкабудаванне, вытв-сць радыётэхн. абсталявання; тэкст. (тонкія шарсцяныя і баваўняныя тканіны, трыкатаж), хім. (гумавыя, сінт., лакафарбавыя вырабы), харч. (рыбакансервавая, мукамольная, цукровая і інш.), фармацэўтычная, дрэваапр., паліграф., цэм., шкляная, керамічная. Метрапалітэн. Ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў і музыкі, горада, яп.маст. рамёстваў і інш. Планетарый. Шматлікія каналы, паркі Наканосіма і Тэнодзі і ландшафтны сад Кэйтаку-эн. Арх. помнікі: храм Сітэнодзі (6 ст., перабудаваны ў 1623), сінтаісцкі храм Тэмангу (10 ст., перабудаваны ў 1901), замак (1586, рэстаўрыраваны ў 1931) і інш.
У старажытнасці на месцы О. існавала паселішча Наніва. У 5—9 ст. у ім была часовая рэзідэнцыя яп. імператараў. З часам развілася ў партовы горад. У 1583—86 правіцель Японіі Хідэёсі Таётомі пабудаваў у О. крэпасць (разбурана ў міжусобнай вайне ў 1615, адбудавана ў 1620—30) і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй У 17—19 ст. буйны горад, важны гандл. цэнтр Японіі. З канца 19 ст. тут развіваецца тэкстыльная, з пач. 20 ст. — цяжкаяпрам-сць. У пач. 20 ст. О. — адзін з цэнтраў рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну часткова разбураны амер. авіяцыяй.