Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжкацвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус. кочерыга, кочерыжка і дыял. бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ша ’зямля ў процілегласць воднай прасторы’, ’сухое надвор’е, засуха’ (ТСБМ, ТС), ’сухое надвор’е, засуха’ (Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Гарэц., Янк. 3., Пятк. 2, Сцяшк.), ’сухое месца’ (Сл. ПЗБ), ’цвёрдая зямля, мацярык’ (Ласт.). Укр. су́ша, рус. су́ша, ц.-слав. суша, польск. susza, чэш. souše, серб.-харв. су̑ша ’суш’, славен. súša ’тс’, балг. су́ша ’суша, засуха’, макед. суша ’тс’. Прасл. *suša (< *suxja) утворана ад *suchъ, сухі (гл.) пры дапамозе суф. ‑ja, што ўтварае адпрыметнікавыя абстрактныя назоўнікі, якія могуць набываць канкрэтнае значэнне, гл. Борысь, Etymologie, 544; Фасмер, 3, 814.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*То́лак, то́лок ’трамбоўка’: толоком збівалі ток (ТС). Параўн. укр., рус. то́лок ’прылада для трамбавання; поршань’, дыял. ’таўкач’, польск. tłok ’поршань, штэмпель, пячатка’. Ідэнтычнае польск. tłok ’ціск, ціжба’, чэш. tlak ’ціск, націск’, ’вытаптаная зямля’, славац. tlak ’ціск’, в.-луж. tłokцвёрдая перамешаная са жвірам зямля’, славен. tlàk ’добра ўтрамбаваная зямля; ціск’, харв. tlȃk ’ціск’. Сюды ж балг. тлак ’нанос’ (Бярнар, Бълг. изсл., 252), што да прасл. *tolkъ ад *telkti ’таўчы’ (Фасмер, 4, 72; Бязлай, 4, 186; Шустар-Шэўц, 1509). Тэхнічныя тэрміны позняга паходжання (Борысь, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыто́к, ‑тка, м.

1. Памянш.-ласк. да шчыт; невялікі шчыт (у 2, 3 і 4 знач.). Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык. Дадзіёмаў. І што ні двор — пад паветкай і пад сценамі пад самы шчыток — вялікія запасы сухіх дроў. Машара. Галя падскочыла да шчытка, паціснула кнопку. Грахоўскі.

2. У спорце — прыстасаванне, якое ахоўвае асобныя ўчасткі цела іграка ад удараў.

3. У заалогіі — цвёрдая пласцінка ля асновы крыл жука.

4. У батаніцы — суквецце, у якім усе кветкі, размешчаны на адной плоскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБАЛО́НКА клеткі, клетачная сценка,

структурнае ўтварэнне на перыферыі клеткі, якое забяспечвае ёй трываласць, форму, засцерагае пратапласт ад вонкавых уздзеянняў і ўдзельнічае ў абмене рэчываў. Абалонка клетак раслін знаходзіцца за межамі клетачнай мембраны. Яе аснову (каркас) складаюць упарадкаваныя, паслойна перакрыжаваныя мікрафібрылы з малекул цэлюлозы, апушчаныя ў аморфную масу (матрыкс) з геміцэлюлозы і пекцінавых рэчываў.

Звычайна адрозніваюць абалонкі першасныя і другасныя. Першасныя (тонкія, з неўпарадкаваным размяшчэннем фібрылаў) больш уласцівы маладым клеткам (у іх найбольш пекцінаў і геміцэлюлозы, яны могуць расці). Знутры на першасную абалонку адкладваецца цвёрдая і пругкая (за кошт павышанай колькасці цэлюлозы) другасная абалонка. Яна мае паслойную будову і вызначае таўшчыню клетачнай сценкі, у большасці выпадкаў мае поры, праз якія праходзяць плазмадэсмы. У большасці раслін у абалонцы адбываюцца хім. працэсы, якія вядуць да іх адраўнення, акаркавення, кутынізацыі, аслізнення, мінералізацыі, утварэння камедзяў. Абалонка клетак жывёл — спецыялізаваны слой на іх паверхні, які складаецца з плазматычнай мембраны (плазмалемы) і ўласна абалонкі. Плазмалема ёсць ва ўсіх клетках, пабудавана з бялкоў і ліпідаў, актыўна ўдзельнічае ў абмене рэчываў, можа ўтвараць нарасці (мікраварсінкі) і ўцягванні. Уласна абалонка ёсць не ва ўсіх жывёльных клетках. Яна можа ўтварацца самой клеткай і за кошт сакрэтаў клетак, складаецца пераважна з вугляводаў і іх злучэнняў з бялкамі, здольная выконваць ролю вонкавага шкілета клеткі (пелікула прасцейшых, хіцінавая кутыкула членістаногіх), аховы ад вонкавых уздзеянняў (шматслойная абалонка яйцаклетак, абалонка цыстаў) і інш. функцыі.

т. 1, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

субулды́га́

1. Цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе, замерзлая гразь у выглядзе выступаў (Слаўг.). Тое ж субулды́жына, субулды́жжа (Слаўг.).

2. Скіба дзярністай зямлі на ворыве; кавалак сухой зямлі на заскароджаным полі (Слаўг.). Тое ж субулды́жка (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі. Шыцік. Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны. // толькі мн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.

•••

Сухі лёдцвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.

Біцца як рыба аб лёд гл. біцца.

Зімой лёду не дастаць у каго гл. дастаць.

Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.

Разбіць лёд гл. разбіць.

Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упэ́ўненасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць упэўненага. Упэўненасць рухаў. Упэўненасць паходкі.

2. Перакананасць у чым‑н. У кожнага з’явілася цвёрдая ўпэўненасць, што калі на другім ствале, дасталі калійную соль, то дастануць яе і па астатніх. Кулакоўскі. Хаця хлопчык у глыбіні душы і адчуваў, што, запрасіўшы Рыгорку ўдзельнічаць у канцэрце, ён зрабіў правільна, але цвёрдай упэўненасці ў гэтым не было. Курто.

3. Усведамленне сваёй сілы, магчымасцей, рашучасць у дзеяннях. [Максім:] — У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Алеся [Пракоп] вабіў сілай і ўпэўненасцю, што ішла ад ягоных няспешлівых і разважлівых рухаў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе. Кірэенка. Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. Палтаран. Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая. Мележ.

2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. «Звязда». // Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.

3. перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)