Пабудаваны ў 1980 у р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. Рэканструяваны ў 1989. Уключае кар’ер па здабычы граніту ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Карыстаецца сыравінай з Украіны і Расіі. Вырабляе (1999): пліты абліцовачныя з граніту, мармуру, арх.-буд. вырабы з прыроднага каменю, надмагільныя помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТА́К,
1) на Беларусі ў апошняй чвэрці 16 ст. назва паўгроша літоўскага, парытэтнага 5 пенязям; у апошняй чвэрці 17 ст. назва траяка 1570—1620-х г., (вартасць 5 грошаў у медных шэлегах — барацінках).
2) Папулярная назва манеты вартасцю ў 5 капеек на тэр. Беларусі, Украіны, Расіі і інш. з 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НСК,
горад у Данецкай вобл.Украіны, на р. Казённы Тарэц. Засн. ў 1676. Каля 130 тыс.ж. (2000). Чыг. вузел. Вытв-сць соды, керамічных вырабаў; з-ды цяжкага машынабудавання, па вытв-сці поліхлорвінілавых плёнак, алоўкавая, мэблевая ф-кі і інш. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС. Пед.ін-т. Краязнаўчы музей. Бальнеагразевы курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙБАРАДА (Георгій Іларыёнавіч) (1.12.1913, с. Пелехаўшчына Глобінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 6.12.1992),
украінскі кампазітар, педагог. Брат П.І.Майбарады. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1941, клас Л.Равуцкага), у 1952—58 выкладаў у ёй. У 1962—69 сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР, у 1967—69 — Саюза кампазітараў Украіны. Працаваў у розных муз. жанрах. Многія творы героіка-патрыят. тэматыкі. Сярод твораў: оперы «Мілана» (паст. 1957), «Арсенал» (паст. 1960), «Тарас Шаўчэнка» (паст. 1964), «Яраслаў Мудры» (паст. 1973); вак.-сімф. — кантата «Дружба народаў» (1948), паэма «Запарожцы» (1954); сімфоніі (1940, 1952, 1976, 1984); канцэрты для голасу (1969), для скрыпкі (1977) з арк.; сімф. паэмы «Лілея» (1939), «Каменяломы» (1941), «Гуцульская рапсодыя» (1949), сюіта «Кароль Лір» (1959); 30 хароў a cappella; вак. цыклы і рамансы (больш за 50), апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1963, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХО́НКА Пётр Мікалаевіч (12.7.1906, г. Добруш Гомельскай вобл. — 5.2.1944, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Сапёр Бухонка вызначыўся 26.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр.Украіны: у час пераправы паранены Бухонка закрыў прабоіны ў лодцы, чым выратаваў байцоў і даставіў іх на правы бераг. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЖЭ́ЦКІ (Уладзіслаў Вацлававіч) (26.4.1939, г. Омск, Расія — 28.5.1978),
расійскі акцёр. Скончыў тэатр. студыю пры Омскім дзіцячым т-ры (1955), дзе і працаваў. З 1971 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характары герояў: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны» і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЕЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
на р Дняпро, у Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях Украіны і Гомельскай вобл. Беларусі. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1964—66. Пл. 922 км², аб’ём 3,7 км³, даўж. 110 км, найб.шыр. 12 км, сярэдняя глыб. 4,1 м. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рыбнай гаспадаркі і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНБУ́РНСКАЯ КАСА́,
нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл.Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.-тур. вайны 1787—91 рус. войскі А.В.Суворава разграмілі на К.к. тур. дэсант.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮ́БІЧ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 500 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Жулкеўскія, Лапацінскія, Незабытоўскія, Радзімінскія. У блакітным полі сярэбраная падкова рагамі ўніз, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі крыж у сярэдзіне падковы. Клейнод — над прылбіцай з каронай 3 страусавыя пёры. Вядомы з сярэдзіны 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТУЗ (Уладзімір Іванавіч) (18.2.1924, в. Бяланавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.9.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Паўд.-Зах., 2-м і 3-м Укр. франтах. Камандзір аддз. разведкі сяржант М. вызначыўся ў ліст. 1943 пры вызваленні Украіны, у жн. 1944 — Малдовы, у сак. 1945 — Венгрыі.