калёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каляваць.

2. Спецыяльны рубанак для выстругвання дошак і планак з фігурнымі краямі (багетаў, карнізаў і інш.).

3. У сталярнай справе — фігурны профіль дошкі або бруска, які атрымліваецца струганнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нінг

(англ. training, ад англ. train = трэніраваць)

спецыяльны трэніровачны рэжым (напр. т. баксёра, т. плыўцоў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тэ́ндэр, ‑а, м.

1. Счэплены з паравозам спецыяльны вагон, дзе знаходзяцца запасы вугалю і вады. [Чмаруцька:] — У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Пакуль накладзеш тэндэр, дык рукі аж смыляць ад гэтых плах. Лынькоў.

2. Невялікае аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.

[Англ. tender.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэ́йсах ’яўрэйскае свята Праснакоў’ (Нас.), ’рэлігійнае свята ў яўрэяў (Вялікдзень)’ (Скарбы), пэйсахо́ўка ’спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў’ (Нас., Скарбы), пэйсахо́вы ’звязаны са святам’ (Нас.); укр. пе́йсах ’яўрэйскае свята’. Ад ст.-яўр. pasáh < арам. pasah ’праходжанне’, адно са старажытнаяўрэйскіх святаў у памяць аб зыходзе яўрэяў з Егіпту (Праабражэнскі, 2, 26; БЕР, 5, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фаланстэ́р

(фр. phalanstere, ад гр. phalanks = вайсковы табар)

спецыяльны будынак для фалангі 3 ва ўтапічным вучэнні французскага сацыяліста Ш. Фур’е (гл. фур’ерызм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кансульта́нт м. Beráter m -s, -;

спецыя́льны кансульта́нт (у [па] чым-н.) Fáchberater m -s, - (in D);

па падатко́вых пыта́ннях Stéuerberater m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рызі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі. Вітка.

3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандэ́нт м. Korrespondént m -en, -en; Beríchterstatter m -s, -, Repórter m -s, - (газетны);

ула́сны карэспандэ́нт газе́ты éigener Beríchterstatter;

спецыя́льны карэспандэ́нт Sónderberichterstatter m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэкст м. лінгв., літ. Text m -es, -e; Wórtlaut m -(e)s (даслоўны, дакладны);

спецыя́льны тэкст Fáchtext m;

аўтэнты́чны тэкст authéntischer Wórtlaut

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрпеля́цыя

(лац. interpellatio = перапыненне прамовы)

спецыяльны запыт дэпутата парламента да ўрада пра яго дзеянні або дзеянні асобных міністраў, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)