марка нямецкіх легкавых аўтамабіляў. Выпускаліся ў Германіі ў 1899—1904, у 1956—90 прадпрыемствам «Аўтамабільвэрк Айзенах» у г. Айзенах, ГДР (у т. л. з 1979 мадэль асабліва малога класа з двухтактавым рухавіком); рабочы аб’ём рухавіка 1 л, магутнасць 37 кВт, скорасць да 130 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЗ,
сям’я легкавых аўтамабіляў асабліва малога класа, якія выпускае Запарожскі аўтамабільны з-д (Украіна) з 1960. Характэрная асаблівасць — рухавікі з паветр. ахаладжэннем. Мадэлі, якія выпускаліся да 1994, наз. «Запарожац», мелі задняе размяшчэнне рухавіка. Іх замянілі пярэднепрывадныя мадэлі «Таўрыя» з бензінавым рухавіком магутнасцю 53 кВт; найб.скорасць да 148 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,
паўночна-заходні праход Карэйскага прал. паміж а-вамі Цусіма і п-вам Карэя. Шыр. 52 км. Глыб. 56—184 м, у вузкім жолабе да 230 м. Цячэнні ў асноўным накіраваны на ПнУ, скорасць каля 1 км/гадз. Уздоўж паўн.-ўсх. берага часта цячэнне зваротнага напрамку. Порт Пусан (Паўд. Карэя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РМІНГЕРА ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Атлантычным ак. каля паўд. берагоў Ісландыі, зах. адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння. Скорасць 0,2—0,5 км/гадз. Т-ра вады каля 5 °C зімой, 10—12 °C летам. Салёнасць 34,8—35‰. Названа прозвішчам дацкага мараплаўца К.Ірмінгера, які абазначыў і апісаў яго ў 1853—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНАЯ ПАСТАЯ́ННАЯ,
каэфіцыент прапарцыянальнасці, што ўваходзіць у некаторыя формулы і ўраўненні электрамагнетызму пры запісе іх у рацыяналізаванай форме (у адзінках СІ). Абазначаецца μ0, μ0 = 4π∙10−7 Гн/м. Звязана з электрычнай пастаяннай ε0 формулай: μ0 = 1/ε0c2, дзе c = 3∙108 м/с — скорасць святла ў вакууме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах.ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТАРО́ЛЕР (ад мота... +ням. rollen каціць),
разнавіднасць матацыкла. Адрозніваецца коламі малога памеру і спосабам пасадкі вадзіцеля. Мае 2-тактавы аднацыліндравы рухавік, ахаладжэнне паветранае, прымусовае (ад вентылятара). Найб. пашыраны запуск рухавіка ад эл. стартэра. Скорасць да 95 км/гадз. На базе М. створаны 3-колавыя трансп. сродкі грузападымальнасцю да 150 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФГА́НЕЦ,
мясцовы паўд.-зах. або паўд. вецер, які дзьме з Афганістана ў раёны зах. Паміра і вярхоўі Амудар’і. Сухі, моцны (скорасць 17—25 м/с), вельмі пыльны. Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўд. раёны Сярэдняй Азіі. У г. Тэрмез (Узбекістан) бывае да 70 дзён за год. Прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРМАШЫ́НА,
медыцынскі апарат, які надае вярчальны рух бору, прызначанаму для прэпаравання цвёрдых тканак зуба. У нажных бормашынах скорасць вярчэння бора 800—1500, у электрычных — да 30 000 аб/мін. Шырока выкарыстоўваецца турбінная бормашына са скорасцю да 300 000 аб/мін, пры якой значна скарачаецца час апрацоўкі зуба і змяншаюцца болевыя адчуванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́СКІНСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў паўн.-ўсх.ч. Ціхага ак., паўн. галіна Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. Т-ра вады 2—7 °C зімой, 10—15 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Праходзіць з Пд на Пн, затым з У на З у заліве Аляска; праз усх. пралівы Алеуцкіх а-воў уваходзіць у Берынгава мора.