протаплатфо́рма
(ад прота- + платформа)
самая старажытная тэктанічная структура платформеннага тыпу, якая ўтварылася ў канцы этапа фарміравання протагеасінкліналей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цы́мус
(яўр. cymes)
1) салодкая ежа, прыгатаваная з морквы;
2) перан. самае смачнае; самая сутнасць, самае цікавае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гран-пры́
(фр. grand prix = літар. вялікі прыз)
самая высокая ўзнагарода на некаторых музычных конкурсах, кінафестывалях, выстаўках.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
цы́мус
(яўр. cymes)
1) салодкая ежа, прыгатаваная з морквы;
2) перан. самае смачнае, самая сутнасць, самае цікавае.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
знітава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.
2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУКО́МСКАЯ ДРЭС,
самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы. Размешчана на беразе Лукомскага возера, каля г. Новалукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1964. У 1969 пушчаны 1-ы энергаблок, у 1974 пасля пуску 8-га энергаблока дасягнута праектная магутнасць 2400 тыс. кВт. У 1978 пабудавана 3-я чарга. На пачатак 1999 магутнасць станцыі больш за 2500 тыс. кВт.
т. 9, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няве́данне, ‑я, н.
Адсутнасць звестак аб чым‑н.; адсутнасць ведаў у якой‑н. галіне. Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Колас. Кухарчык адчуваў, што няведанне чужых моў проста падразае яму крылы ў навуку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распераза́ць, распераза́цца ’зняць (з сябе), развязаць пояс, дзягу’ (Нас., ТСБМ, Сержп. Казкі, Растарг.), росперэза́цца ’тс’ (ТС), сюды ж вытворныя расперя́зка ’пояс’, расперя́з ’самая дробная мурашка, якая балюча кусаецца, вымушаючы тым самым распяразвацца’ (Нас.), разперя́за ’непадпаясаны, без пояса’ (Растарг.). Да пераза́ць (гл.), параўн. укр. роспереза́ти, роспері́зуватися ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мале́кула
(н.-лац. molecula, ад лац. moles = маса)
самая дробная часцінка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
археаптэ́рыкс
(н.-лац. archaeopteryx, ад гр. archaios = даўні + pteryks = крыло)
самая старажытная птушка, знойдзеная ў сланцах юрскага перыяду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)