рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Падкрэжнік. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прыток — р. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАЧА́НКА,
рака ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Ясельда (бас.р. Прыпяць). Даўж. 24,3 км. Пл. вадазбору 149 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Выжлавічы, цячэ ў межах раўніны Загароддзе. Ад вытоку на працягу 16,5 кмрэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЖА́НКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 231 км². Пачынаецца каля в. Зарослае. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. да 2 км. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЧНА, Сешня,
рака ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 166 км². Выцякае з Дабееўскага воз. за 500 м на ПдУ ад в. Ільінцы, вусце каля в. Ярашова. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР, Прудок,
рака ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 25 км, пл. вадазбору 178 км². Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Слабада, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесся. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦА, Чарніца Нагорная,
рака ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Пліса (бас.р. Дняпро). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 186 км². Пачынаецца з невял. сажалкі за 500 м на З ад в. Слабада, вусце на паўд.-зах. ускраіне в. Трубянок. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РКА, Мольчанскі канал,
рака ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Жардзянка (бас.р. Дняпро). Даўж. 18 км. Пл. вадазбору 100 км². Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Бор, вусце за 2 км на У ад в. Чыркавічы. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ФІЛЬ РАЎНАВА́ГІ РАКІ́,
падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой пры працяглым тэктанічным спакоі, нязменным клімаце, стабільным становішчы базіса эрозіі і дапушчэнні, што рэкі толькі перамяшчаюць матэрыял, які паступае са схілаў, без эрозіі і акумуляцыі. Мае выгляд плаўнай увагнутай крывой: больш стромкай у верхнім цячэнні і спадзістай у ніжнім. У прыродзе падоўжны профіль рэчышча не ўяўляе сабой ідэальна плаўную крывую, ён зведвае бесперапынную перабудову ў выніку ваганняў клімату, змянення базіса эрозіі, тэктанічных рухаў і інш. Паняцце «П.р.р.» ўмоўнае, мае тэарэт. значэнне як гранічная форма профілю, да выпрацоўкі якой імкнецца рака. З рэк Беларусі бліжэй да раўнавагі падоўжны профіль рэчышчаў Прыпяці, Дняпра, верхняга цячэння Нёмана, Бярэзіны і большасці іх прытокаў. Падоўжныя профілі рэк Бел. Паазер’я не выпрацаваныя, на асобных участках захоўваюць выгляд ламанай лініі.
Да арт.Профіль раўнавагі ракі: 1 — нявыпрацаваныя профілі рэк Беларускага Паазер’я; 2 — выпрацаваныя профілі рэк Перадпалесся і Беларускага Палесся, блізкія да профілю раўнавагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЖА, Продзвінка, Брожка,
рака ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 390 км². Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 кмрэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕАНГА́РСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
у Прыбайкаллі, паміж Верхнеангарскім і Паўночна-Муйскім хрыбтамі, у Расіі. Працягласць больш як 100 км, шыр. 40 км, выш. ад 470 да 800 м. Дрэніруецца р. Верхняя Ангара, рэчышча якой тут падзяляецца на рукавы і пратокі. Лугава-балотная расліннасць, участкі лістоўнічных, хваёвых і бярозавых лясоў.