аэратрапі́зм
(ад аэра- + гр. tropos = паварот)
роставыя рухі каранёў і сцёблаў раслін да крыніцы кіслароду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мі́міка
[с.-лац. (ars) mimica = мастацтва жэстаў, ад гр. mimikos = пераймальны]
рухі мышцаў на твары, якія выражаюць пачуцці, настрой.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.
т. 1, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРО́СНЫ»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
т. 8, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСТА́ГМ (ад грэч. nystagmos дрымота),
міжвольныя рытмічныя двухфазныя (хутка і павольна) рухі вочных яблыкаў у чалавека і жывёл. Бывае адна- і двухбаковы (часцей); гарыз., вярчальны, верт. і дыяганальны. Назіраецца ў здаровым стане, напр., пры працяглым вярчэнні на крэсле, фіксацыі позірку на прадметах, што хутка рухаюцца; у паталаг. стане пры хваробах ц. н. с., пашкоджаннях і захворваннях мозга, вушнога лабірынта і інш.
т. 11, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЦЯЖЭ́ННЕ, дысторсія (ад лац. distorsio скрыўленне, выварочванне) у медыцыне,
пашкоджанне мяккіх тканак (мышцаў, звязак, сухажылляў, нерваў) пад уплывам сілы, якая расцягвае іх, але не парушае анат. цэласнасці тканкі. Узнікае пры рухах з празмернай амплітудай (напр., у спартсменаў пры кіданні снарада). Часцей бывае Р. звязак галёнкаступнёвага і каленнага суставаў; у цяжкіх выпадках ацёк, кровазліццё і балючасць. Пры Р. рухі ў суставе абмежаваныя.
т. 13, с. 368
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́КЦЫЯ (ад лац. convectio прынясенне, дастаўка),
1) у атмасферы — падыманне больш нагрэтых ад зямной паверхні і менш шчыльных мас паветра з адначасовым апусканнем халаднейшых і больш шчыльных мас. Скорасць пад’ёму паветра звычайна некалькі метраў у секунду, зрэдку да 20—30 м/с і больш. Узнікае пры значным праграванні паветра ад падысподняй паверхні, пры адвекцыі халоднага паветра, хуткім яго ахалоджванні ноччу над цёплай паверхняй мора. Выклікае ўтварэнне канвекцыйных воблакаў і ападкаў.
2) У акіяне — вертыкальныя рухі валы, выкліканыя зменамі іх шчыльнасці, якая залежыць ад змены т-ры або салёнасці. Прыводзіць да перамешвання вады, абагачэння кіслародам ніжніх слаёў і пажыўнымі солямі вышэйляжачых. У перыяд асенне-зімовага ахаладжэння вод К. распаўсюджваецца на вял. глыбіні, а ў некат. субтрапічных і трапічных морах з вял. салёнасцю вады — да дна (Міжземнае м., Чырвонае м., Персідскі заліў).
3) У геалогіі — павольная цыркуляцыя неаднародных паводле тэмпературы, складу і вязкасці мас у мантыі Зямлі. Скорасць цыркуляцыі перыядычна мяняецца праз геалагічна значныя прамежкі часу. Канвектыўныя патокі мантыі ўплываюць на тэктанічныя рухі, разломаўтварэнне і размеркаванне рудаўтваральных раствораў у зямной кары.
т. 7, с. 574
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. чым. Рабіць узмахі, рухі ў паветры.
М. рукой каму-н.
2. чым. Трэсці чым-н., пагражаючы каму-н.
М. кулаком.
3. Хутка ісці, рухацца, шпарыць (разм.).
Прыйшлося м. пяць кіламетраў па дажджы.
|| аднакр. махну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. маха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Рабіць ненатуральныя рухі цела, грымасы. [П’яны] непрыстойна крыўляецца, штурхаецца, як паяц, прытанцоўвае. Мележ. // Весці сябе ненатуральна, манернічаць. Але добры раманс гучэў ненатуральна: Рая «крыўлялася», голас яе дрынчэў, ламаўся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэстыкулява́ць
(фр. gesticuler)
рабіць рухі рукамі, ківаць галавой для пацвярджэння сказанага або падачы якіх-н. сігналаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)