спрада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. спрадаўся, ‑далася, ‑лося; зак.
Разм. Прадаць усю сваю маёмасць, усе свае тавары. Жонка Усцінава, Ганна, хуценька спрадалася, за сваіх хлапчукоў ды таксама — туды. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураўнава́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан ураўнаважанага; спакой, вытрымка. [Шаманскі] добра ведаў Олю, яе ўраўнаважанасць, уменне паважаць людзей. Дуброўскі. Я часамі траціў сваю ўраўнаважанасць, калі [Соня] дзе-небудзь затрымлівалася, не паказвалася на вочы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслявае́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу пасля вайны. Пасляваенны перыяд. □ Я часта прыгадваю далёкую, пасляваенную вясну. Ракітны. Кірыла Пракопавіч расказвае пра першы пасляваенны агульны сход, на якім яго абралі за старшыню. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.
Разм. Трашчаць некаторы час. — Са школы адразу ж — на цаліну, ураджай убіраць. Вярнуўся адтуль — гэтага казла сабе купіў. Патрашчаў ім, пакатаўся, а цяпер вось ён стаіць, чакае... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Амаль забыты. [Аляксей] спрабаваў адагнаць.. [думкі], расказваў сам сабе паўзабытыя вершы, хаваў галаву пад падушку, але нішто не дапамагала. Мележ. Усё, што было раней, для мяне стала нейкім прыемным паўзабытым сном. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́цтва, ‑а, н.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — прадказанне, якое з’яўляецца адкрыццём волі бога, багоў.
2. Прадказанне, прадбачанне будучага. [Альбіна Сільвестраўна] лагодненька, са старэчай хітрынкай, усміхалася свайму прароцтву, якое выказвала некалі наконт маёй жаніцьбы... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загусце́ць, ‑ее; зак.
Зрабіцца густым або больш густым. Цеста загусцела. □ Выступіла і загусцела на суках жоўтымі слязамі смала. Каліна. Сонейка грэе, зямля дыміцца пад яго пяшчотай, усюды му ражок загусцеў пад платамі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўгале́цце, ‑я, н.
Доўгае жыццё. — А сто пяцьдзесят тысяч пладовых дрэў — гэта выдатна.. На здароўе людзям, на іх даўгалецце. Паслядовіч. [Вецер] кудлаціў .. выбеленыя даўгалеццем валасы і шкуматаў газету, якую трымаў Міканор у руках. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́качаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выкачаць.
2. у знач. прым. Запэцканы, забруджаны ў што‑н. Ён! Жоўцік мой!.. І такі, што і пазнаць нельга. Выкачаны, акрываўлены, поўсць шматкамі вісіць... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́лкі, ‑лак; адз. няма.
Нізкія і шырокія сані з разваламі. У шырокіх сялянскіх развалках, закапаўшыся ў сена, ляжаў Васіль Сокалаў. Новікаў. Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)